Галоўная навіна

Ж, З, І, К. Вёскі Смалявіччыны

ЖАЖЭЛКА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Павод¬ле перапісy 1897 г., веска у Смалявщкай воласці Барысаўскага павета, 21 двор, 147 жыхароў, працавала кузня. У 1909 г. 23 двары, 140 жыхароў. Перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй адкрыта народнае вучылішча. Па перапісe 1917 г. веска, 33 двары, 218 жыхароў, працавала царкоўнапрыходская школа. У 1923 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені. 3 1924 г. па 1954 г. цэнтр сельсавета. Паводле перапісy 1926 г., 38 двароў, 199 жыхароў, у пачатковай школе налічвалася 90 вучняу, з якіх 22 дзяўчынкі. На пачатку 1930-х гадоў icнaвaў калгас «Звязда», працавалі цагляны завод (пабудаваны у 1930 г.) i кузня. На 1.4.1996 г. 115 двароў, 304 жыхары. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, магазін.

ЗАГОР’Е, веска ў Забалоцкім сельсавеце. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска у Смалявіцкай  воласці Барысаўскага павета, 22 двары, 174 жыхары. Па перапісe 1917 г., веска, 31 двор, 227 жыхароў. У 1926 г. 31 двор, 161 жыхар. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія ад¬навяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фа-шысцкімі захопнікамі. На 1.4.1996 г. 74 двары, 213 жыхароў. Сучаснае Загор’е вылучаецца сваей добраўпарадкаванасцю. Побач чыгуначны прыпынак Загор’е на чыгунцы Miнск —  Орша.

ЗАГОР’Е, веска у Пятровіцкім сельсавеце, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XIX ст. На пачат¬ку XX ст. населены пункт уяуляў сабой урочышча Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 10 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г., хутар, 2 двары, 17 жыхароў. На 1.4.1996 г. 5 двароў, 12 жыхароў.

ЗАДВОР’Е, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На пачатку XX ст. засценак у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 11 двароў, 64 жыхары. Паводле перапісy 1917 г., засце¬нак, 13 двароў, 78 жыхароў. У 1926 г. 17 двароў, 85 жыхароў. На 1.4.1996 г. 8 двароў, 20 жыхароў.

ЗАДОМЛЯ, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска пры рэчцы Домелька ў Астрашыцка-Гарадзейскай воласці Miнскara павета, 36 двароў, 232 жыхары, дзейнічала праваслаўная царква. На пачатку XX ст. 40 двароў, 229 жыхароў. У 1917 г. 41 двор, 247 жыхароў, земскае народнае вучылшча (настауніца Надзея Шлатов1ч). У Вялікую Айчынную вайну у вёсцы дзейнічала падпольная група. На 1.4.1996 г. 94 двары, 282 жыхары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленнесувяз1, ашчадная каса, магазін. Абеліск на магіе падпольшчыкаў А.Л. .Мрочака i С.А.Вашкевіч, закатаваных у гады вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пастаўлены ў 1967 г.

У 1977 г. з Задомляй аб’яднана веска Пacтyxi.

ЗАКАЗІНЕЦ, веска ў Пекалінскім сельсавеце, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мшск — Орша, на шашы Смалявічы — Чэрвень. Паводле перапісy 1897 г., веска у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 18 двароў, 150 жыхароў. На пачатку XX ст. 20 двароў, 204 жыхары. Па перапісe 1917 г. 19 двароў, 165 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 50 дзяцей, з ix 14 дзяўчынак (1926 г.). Паводле перапісy 1926 г., засценак, 31 двор, 190 жыхароў. У 1929 г. створаны калгас «1 Мая», дзейнічала куз¬ня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны мно¬гія аднавяскоўцы загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. На 1.4.1996 г. 84 двары, 170 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

ЗАЛАТАЯ ГОРКА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнага прыпынку Бapcyкi на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

ЗАМЛЫННЕ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. У 1909 г. урочышча у Смалявіцкай  воласці Барысаўскага павета, 3 двары, 26 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г., хутар, 6 гаспадарак, 47 жыхароў. У 1926 г. за¬сценак, 11 двароў, 61 жыхар. У 1940 г. веска, 22 двары, 99 жыхароў. У 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску i загубілі 18 яе жыхароў. На 1.4.1996 г. 54 двары, 130 жыхароў. Магазін.

ЗАМОСЦЕ, веска ў Курганскім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Павод¬ле перапісy 1897 г., веска у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 59 жыхароў. На пачатку XX ст. 15 гаспадарак, 103 жыхары. Па перапісe 1917 г. 55 двароў, 111 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Новы свет», працавалі кузня i сталярная майстэрня. У гады Вялікай Айчын¬най вайны загінулі многія аднавяскоўцы. На 1.4.1996 г. 5 двароў, 8 жыхароў.

ЗАРЭЧЧА, да 1981 г. Малая Пліса, веска ў Пліскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Дружба» i Пліскага сельсавета. за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Miнск — Орша, на р. Пліса. На пачатку XX ст. веска Пліса-Малая у Смалявіцкай  воласці Барысаўскага павета, 26 двароў, 191 жыхар. Паводле перапісy 1917 г., 24 двары, 174 жыхары, веска Пліса-Малая. У 1926 г. 41 двор, 222 жыхары. У пачатку 1930-х гадоў тут быу калгас «Зарэчча», працавала кузня. У 1977 г. да вёскі далучаны пасёлак Зарэчча i веска Жураўшчына. На 1.4.1996 г. 407 двароў, 1200 жыхароў. Гандлёвы цэнтр, дзіцячыя яслі-сад, камбінат «Заходні».

ЗАРЭЧЧА, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. На 1.4.1996 г. 217 двароў, 736 жыхароў.

ЗЯЛЁНЫ БОР, рабочы пасёлак, цэнтр пасялковага савета, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Mінск — Орша. Узнік у 1958 г. На пачатку 1996 г. 1600 жыхароў. Завод па перапрацоўцы торфу. 2 магазіны, лазня, дзіцячая музычная школа, сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, сталовая, аддзяленне сувязі, ашчадная каса. А6еліск на брацкай магіле савецкіх лётчыкаў, якія загінулі ў паветраным 6ai з нямецка-фашысщамі акупантамі ў 1941 г., i на магіле сям’і партызана Б.К.Кавецкага (пахаваны бацька, маці, жонка, сястра, 4 малалетнія сыны), якіх 8.11.1942 г. загубілі гітлераўцы. Пастаўлены ў 1959 г.

ЗЯЛЁНЫ ЛУЖОК, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 13 двароў, 22 жыхары.

ЗАЯМНАЕ, веска у Пятровіцкім сельсавеце, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., маёнтак у Смілавіцкай воласці 1гуменскага павета, 1 двор, 61 жыхар, дзейнічаў крухмальны завод. На пачатку XX ст. маёнтак, 1 двор, 93 жыхары. Па перапісe 1917 г. маёнтак, 1 двор, 79 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе памешчыцкага маёнтка створаны пасёлак Заямнае. Па перапісe 1926 г. пасёлак, 15 двароў, 65 жыхароў. У 1930-я гады веска. Пасля Вялікай Айчыннай вайны побач было дзве вёскi — Заямнае-1 i Заямнае-2, якія ў 1975 г. аб’ядналюя у адну. На 1.4.1996 г. 33 двары, 84 жыхары.

ІЗБІЦКАЕ, веска ў Прылепскім сельсавеце, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, пры р. Усяжа. Вядома па пісьмовых крыніцах з XIX ст. У 1886 г. сяло ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 14 двароў, 142 жыхары, дзейнічала праваслаўная царква. Паводле перапісy 1897 г., веска, 49 двароў, 334 жыхары, праваслаўная капліца. У 1910 г. дзейнічала царкоўнапрыход¬ская школа, у якой вучылася 50 хлопчыкаў i 12 дзяўчынак, настаўніцай працавала Вера Вошчанка. Пасля рэвалюцыі ство¬рана працоўная школа 1-й ступені (35 вучняў у 1926 г.), пры школе мелася невялікая бібліятэка. У 1925 г. адкрыты пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Герой працы», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 60 двароў, 146 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Клуб, магазін.

КАВАЛЕЎШЧЫНА, веска ў Прылепскім сельсавеце, за 17 км ад чыгунач¬най станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Па пісьмовых крыніцах населены пункт вядомы з XIX ст. У 1886 г. засценак Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 10 двароў, 96 жыхароў, дзейнічала праваслаўная царква. Паводле пepaпicy 1897 г., у той жа воласці сумежна icнaвалі 2 вёскі: Кавалеўшчына-1, 7 двароў, 59 жыхароў, Кавалеўшчына-2, 17 двароў, 135 жыхароў. У пачатку XX ст. таксама было 2 вecкi: Кавалеўшчына-1, 4 двары, 4 жыхары; Кавалеўшчына-2, 15 двароў, 127 жыхароў. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 30 двароў, 89 жыхароў. Магазін.

КАЛІТА, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Магчыма, назва паходзщь ад прозвішча Каліта. Па¬водле пepaпicy 1897 г., веска ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 23 двары, 191 жыхар, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 27 двароў, 160 жыхароў. У ліпені i жніўні 1911 г. тут адбыліся сялянскія хваляванні, сутычцы з паліцыяй. Па пepaпice 1917 г., веска, 37 двароў, 240 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалю¬цыі адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой было 49 вучняў, сярод ix 15 дзяўчынак (1926 г.). Паводле пepaпicy 1926 г., 43 двары, 195 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў дзейнічаў калгас імя Будзённага, працавала кузня. Пад час ВЯЛІКАЙ Айчын¬най вайны многія аднавяскоўцы заггіулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 44 двары, 111 жыхароў. Магазін. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні раё¬на ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. Сярод пахаваных — Гepoi Савецкага Саюза Г.Акпераў i Т.М.Барамзша. Помнік усталяваны ў 1951 г.

КАЛЬНІКІ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На пачатку XX ст. веска Кляннікі ў Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 22 два¬ры, 173 жыхары. У 1916 г. тут было адкрыта народнае вучылішча. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнага вучылішча створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1918 г. працаваў настаўнікам будучы прэзідэнт Акадэміі навук БССР В.Ф.Купрэвіч. У школе налічвалася 52 вучні. У 1924 г. адкрыты пункт па ліквідаціі непісьменнасці сярод дарослых. На пачатку 1930-х гадоў веска Кальнікі, у якой дзейнічаў калгас «Семафор» i пра¬цавала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 39 двароў, 65 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін. Радзіма беларускага вучонага В.Ф.Купрэвіча.

КАЛЮГА, веска у Драчкаўскім сельсавеце, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Мяркуюць, што назва утворана ад тэрміна «калюга» (пашкоджанае месца, катлавіна). Па пісьмо¬вых крыніцах вядома з XIX ст. Паводле пepaпicy 1897 г., хутар пры р. Гаць у Грабёнскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 6 чалавек. У 1909 г. урочышча, 2 двары, 17 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў тут праведзена калектывізацыя. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяс¬коўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 32 двары, 67 жыхароў.

КАЛЮГА, веска ў Смалявіцкім райсавеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На пачат¬ку XX ст. засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 16 двароў, 119 жыхароў. Паводле пepaпicy 1917 г., у Смалявіцкай воласці знаходзіліся тры хутары з назвай Калюга, у яюх усяго налічвалася 48 двароў, 313 жыхароў. У 1920 г. створана працоўная школа 1-й ступені, у якой ву¬чылася 35 хлопчыкаў i дзяучынак (1923 г.). Па пepaпice 1926 г., хутары Калюга, 48 двароў, 283 жыхары. У пачатку 1930-х гадоў тут праведзена калектывізацыя. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія жыхары вёскі загінулі ў баях з гітлераўцамі.

На 1.4.1996 г. 77 двароў, 162 жыхары. Ферма буйной рагатай жывёлы. Клуб, магазін.

КАЛЮЖКІ, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Mінск — Орша. Назва ўтворана ад характара мясцовасці, ад наймення забалочанага куставога урочышча, дзе ўзнікла пасяленне. На пачатку XX ст. засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 7 двароў, 41 жыхар. У 1916 г. веска, 14 двароў, 96 жыхароў. На 1.4.1996 г. 85 двароў, 176 жыхароў. Магазін.

КАМЕНКА, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша, на р. Каменка. Назва дадзена ад наймення paкi, каля якой узнікла пасяленне. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 12 двароў, 88 жыхароў. У 1909 г. 15 двароў, 101 жыхар. У 1917 г. 17 двароў, 138 жыхароў. Як сведчаць дакументы, ў жніўні 1917 г. у Каменцы адбылося сялянскае хваляванне. Паводле перапісy 1926 г., на месцы сучаснага пасялення існавалі тры вёскі: Вялікая Каменка, 24двары, 258 жыхароў, Малая Каменка, 10 двароў, 56 жыхароў, Другая Каменка, 16 двароў, 88 жыхароў, яюя пазней аб’ядналіся ў адну вёску. На пачатку 1930-х гадоў існаваў калгас «Змагар», працавала кузня. У 1940 г. веска, 49 двароў, 245 жыхароў. У жніўні 1943 г. нямецка-фашыскія захопнікі спалілі вёску i загубілі 27 жыхароў. На 1.4.1996 г. 70 двароў, 152 жыхары. Магазін. Каля вёскі знаходзіцца археаланічны помнік-гарадзішча.

КАРАМША, веска у Юр’еўскім сельсавеце, знаходзілася за 7 км на поўнач ад вёскі Бабін Лес, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Miнск — Орша. У 1940 г. 12 двароў, 36 жыхароў. У 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёс¬ку разам з жыхарамі (36 чалавек). Пасля вайны Карамша не адрадзілася. Увекавечана у мемарыяльным комплексе Хатынь. У 1965 г. на месцы знішчанай вёскі пастаўлены абеліск.

КЛЯННІК, веска ў Курганскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя П.Купрыянава, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі MІНСК — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска Кляннік, у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 82 двары, 427 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква i хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася ваколіца Кляннік, 6 двароў, 67 жыхароў. На пачатку XX ст. у Верхменс¬кай воласці веска, 134 двары, 890 жыхароў; урочышча, 1 двор, 6 жыхароў. У 1907 г. у вёсцы адкрыта народнае вучылішшча, у якім вучылася 44 хлопчыка i 14 дзяўчынак. Па перапісe 1917 г. веска, 145 двароў, 960 жыхароў; урочышча, 10 двароў, 67 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную шко¬лу 1-й ступені (на 1926 г. 81 вучань, у тым ліку 33 дзяўчынкі). 3 1924 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-х гадоў аргашзаваны калгас «Полымя», працавалі сталярная майстэрня i кузня. У 1931 г. адкрыта сямі гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну ў наваколлі вёскі дзейшчалі партызаны брыгады «Разгром», многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1958 г. Клянн1цю сельсавет быу скасаваны, веска увайшла у склад Курганскага сельсавета. У 1987 г. да вёскі далучаны хутары Каваленкі i Сщароню.

На 1.4.1996 г. налічвалася 129 двароў, 328 жыхароў. Лясніцтва. Ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, бібліятэка, сталовая, магазін. Помнік на брацкай магіле савецкіх вoінаў i партызан (пастаўлены ў 1959 г.) i абеліск на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941 — 1944 гг. (пастаулены у 1945 г.). Магілы камісара партызанскіх атрадаў «1скра» i «Радз1ма» В.В.Калекі, партызан Д.Я.Касаткіна i Г.Ташшязава брыгады «Разгром», якія загінулі ў барацьбе з гітлераўцамі у 1944 г. Радзіма беларускага вучонага М.М.Ганчарыка i беларускага шсьменніка М.Нікановіча.

КРЫВАЯ БЯРОЗА, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва утворана ад наймення ўрочышча, у якім узнікла пасяленне. На пачатку XX ст. памешчыцкая сядзіба, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 50 жыхароў. На 1.4.1996 г. 274 двары, 763 жыхары. Аддзяленне аграпрама, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, магазін.

КРЫНІЦА, веска у Смалявіцкім райсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 7 двароў, 84 жыхары. На пачатку XX ст. засценак, 5 двароў, 30 жыхароў. Па пеpaпіce 1917 г. веска, 12 двароў, 91 жыхар. Паводле перапісy 1926 г., засценак, 18 двароў, 101 жыхар. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Многія жыхары вecкi загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На 1.4.1996 г. 10 двароў, 198 жыхароў. Магазін. Помнік-абеліск на брацкай Maгiле савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 г. Пастаўлены у 1965 г.

КРУТАЯ ГОРКА, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Miнск — Орша. Назва дадзена ад наймення ўрочышча. У 1909 г. веска Гара-Крутая пры р. Усяжа ў Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 16 двароў, 96 жыхароў. У 1916 г. веска Гара-Кру¬тая, 16 двароў, 104 жыхары. На пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну. На 1.4.1996 г. 21 двор, 39 жыхароў.

КУДРЫШЧЫНА, веска у Прылепскім сельсавеце, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX ст. Па¬водле перапісy 1897 г., веска ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Miнскaгa павета. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Кудрышчына на р. Усяжа, вадзяны млын, піцейная установа. У 1909 г. веска, 2 двары, 75 жыхароў; маёнтак, 24 жыхары. На пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў баях запнулі многія аднавяскоўцы. На 1.4.1996 г. 34 двары, 71 жыхар.

КУЛЯШОЎКА, веска у Пятровіцкім сельсавеце, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі MІHCK — Асіповічы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1920-х гадоў. Паводле перапісy 1926 г. хутар, 3 двары, 16 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў пасёлак, быў калгас «Зара рэвалюцыі», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 36 двароў, 80 жыхароў. Клуб, бібліятэка, магазін.

КУРГАННЕ, Курганы, веска, цэнтр сельсавета. Знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі Смалявічы — Чэрвень, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вя¬дома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., ваколіца, у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 54 жыхары. На пачатку XX ст. урочышча, 10 двароў, 72 жыхары. У 1917 г. урочышча, 7 двароў, 60 жыхароў. У 1926 г. веска, 9 двароў, 56 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Мнопя аднавяскоўцы загінулі у баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі у Вялікую Айчынную вайну. 3 1958 г. цэнтр сельсавета. У 1977 г. з Курганнем злілася сумежная веска Копці. На 1.4.1996 г. 134 двары, 372 жыхары. Ферма буйной рага¬тай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленні сувязі i ашчаднага банка, сталовая, магазін.

КУРКАВА, веска ва Усяжскім сельса¬веце, цэнтр калгаса «Смалявіцкі», за 8 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша, каля шашы Мінск — Барысаў. Вядома з пачатку XX ст. Паводле перапісy 1917 г., урочышча, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, 3 двары, 28 жыхароў. Па перапісe 1926 г., засценак, 6 двароў, 40 жыхароў. На 1.4.1996 г. 131 двор, 352 жыхары. Ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрні па ра¬монце сельскагаспадарчай тэхнікі Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом быту, аддзяленні сувязі i ашчаднага банка, сталовая, магазін.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели