Галоўная навіна

У Смалявічах з’явіцца вуліца Аляксандраўская

У сувязі з неабходнасцю найменавання новых вуліц у раёне , які праектуецца для індывідуальных забудоўляў горада Смалявіцкі раёны Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

Вуліцуў горадзе Смалявічы, якая змяшчаецца паралельна вуліцы Расветаўскай, прызначыць найменаванне «вулiца Вясенняя», паралельна вул. Вясенняй — «вулiца Кляновая», паралельна Кляновай — «вулiца Восеньская», паралельна Восеньскай  — «вулiца Калядная», паралельна Каляднай — «вулiца Слабадская», перпендыкулярна вуліцы Вясенняй — «вулiца Мыцішчынская», перпендыкулярна перпендыкулярна вуліцы Вясенняй і паралельна вуліцы Мыцішчынская — «вулiца Аляксандраўская», а перпендыкулярна вуліцы Вясенняй и паралельна  Аляксандраўскай — «вулiца Фестывальная», і нарэшце — перпендыкулярна вуліцы Вясенняй и паралельна  Фестывальнай — «вулiца Кветкавая».

Вось так кветкі, клён, восень, вясна, Мыцішчы, фестываль і іншыя асобы натхнілі нашых дэпутатаў да назвы новых вуліц горада. У тым рэч, што вуліцы горада маюць сваю гісторыю — гэта як інвестыцыі ў турыстычную прываблівасць. Чым больш назвы вуліц не абстрактныя, а прыналежаць да якой асобы ці падзеі тым багачэй успрымаецца гісторыя горада.

У нашым горадзе яшчэ шмат савецкіх назоваў: 50 год ВЛКСМ, 50 год Кастрычніка, 60 год Кастрычніка, Савецкія завулкі, Камуністычная і Камсамольская … І яшчэ шмат нашых землякоў, памяць якіх врата ушанаваць і паказаць прыналежнасць да Смалявіччыны: стваральнік Якуцкага слоўніка Эдуард Пякарскі, пісьменнік Мікола Нікановіч, міравы акадэмік Васіль Купрэвіч, фізік і даследчык космаса Гаўрыіл Ціхаў і іншыя (Падрабязней пра выбітных смлявічанах). Канешне, перайменаванне — працэс, які патрабуе дадатковыя грошы, але вось для назвы новых вуліц імёны нашых славутых землякоў маглі натхніць больш, чым абстрактыня паняцці, які не адлюстроўваюць адметнасць горада  

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели