Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека

21 Траўня 2012

«Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў і няўрадавыя арганізацыі, якія дэманструюць надзвычайную мужнасць і лідарскія якасці ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі ва ўмовах рэпрэсій з боку ўрада», — паведамляецца ў заяве Дзярждэпартамента.


Віцебскі апазіцыянер атрымаў падзяку з прэзідэнцкай адміністрацыі

11 Траўня 2012

Падзяку “за праяву актыўнай грамадзянскай пазыцыі па павышэнні статусу беларускай мовы” сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў у лісце за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслава Буко. Ліст таксама быў напісана па-беларуску – у адрозненне ад ранейшых, пра якія ўжо пісала «Вясна».


Шаснаццатая вясна (відэа)

4 Траўня 2012

16 гадоў праваабарончаму цэнтру «Вясна». Аднак гадавіна дзейнасці арганізацыі — нагода не святкаваць, а прааналізаваць падзеі ды жыццё краіны за гэты перыяд.


“Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці

28 красавіка 2012

16 год таму, пасля брутальных затрыманняў падчас “Чарнобыльскага Шляху”, пачыналася праца групы людзей, якая занялася зборам і распаўсюдам інфармацыі пра затрыманых, а таксама спрабавала аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Так узнікла арганізацыя “Вясна-96”, цэнтральным накірункам працы якой стала дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і інфармаванне грамадскасці пра гэтыя рэпрэсіі.


Валянцін Стэфановіч: “Абсалютна неправавыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі”

26 красавіка 2012

У траўні ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі”, згодна з якімі існаванне неафіцыйнага “спісу невыязных” апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы. Сваё меркаванне адносна гэтага пытання выказвае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому таксама абмежаваны выезд з Беларусі.


Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

20 красавіка 2012

Дырэктар Маскоўскага інстытута правоў чалавека, сябра Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцін Гефтэр нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый.


Гісторыя адваката Паўла Сапелкі

16 красавіка 2012

Павел Сапелка не можа назваць колькасць адміністратыўных працэсаў, у якіх ён абараняў тых, хто няправільна мітынгуе, і іншых “мацюгальшчыкаў”. Гэта постаць культавая. Складана знайсці ў асяроддзі палітычна актыўных маладых і не вельмі людзей тых, хто не ведаў бы яго імя. І пры згадванні яго шмат хто скажа вам — ён мяне абараняў.


«Шчаслівыя людзі – тыя, хто не ведае праваабаронцаў»

12 красавіка 2012

Ці маюць рацыю тыя, хто абвінавачвае праваабаронцаў у выкананні смяротнага прысуду, ці варта баяцца праграм-шпіёнаў? У межах праекта «Жыццё (не)звычайнага беларуса» «Салідарнасць» з гэтымі пытаннямі завітала ў госці да сябры Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», кіраўніцы Беларускага Дома правоў чалавека Таццяны Рэвякі.


Выхад з незалежнага прафсаюза — умова прасоўвання па службовай лесвіцы

6 красавіка 2012

У той час, як працаўнікі мікашэвіцкага “Граніту” ужо некалькі месяцаў змагаюцца за права на стварэнне незалежнага прафсаюзу на сваім прадпрыемстве, сябры буйнейшага незалежнага аб’яднання працоўных у краіне таксама сутыкаюцца з ціскам з боку адміністрацыі прадпрыемства.


У дзень расстрэлу Кавалёва беларускі МЗС пісаў Камітэту ААН пра прыпыненне выканання прысуду

5 красавіка 2012

Любоў Кавалёва, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва, і яго сястра Таццяна Казяр атрымалі інфармацыю з Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Дадзеная інфармацыя была накіравана прадстаўнікамі ўраду РБ пры аддзяленні ААН у Жэневе яшчэ 15 сакавіка 2012 года – у той самы дзень, калі Ўладзіслаў Кавалёў быў расстраляны.


Дадатковая інфармацыя па справе Кавалёва накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН

2 красавіка 2012

У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамлення маці асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага Уладзіслава Кавалёва — Любові Кавалёвай і ягонай сястры Таццяны Казяр.


Андрэс Херкель: “Хто яны, палітычныя вязні Еўропы?”

2 красавіка 2012

Некалькі дзён таму я быў у вясновым Осла. На прымеркаванай да сітуацыі ў Беларусі канферэнцыі, арганізаванай Нарвежскім Хельсінскім камітэтам у супрацоўніцтве з Нарвежскім ПЕН-клубам.


Алесь БЯЛЯЦКI: Гарачая вясна 96-га

29 Лютага 2012

«Народная Воля» надрукавала ўжо пяты ліст-успамін зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаны ім за кратамі. Гэтым разам ён згадвае гістарычныя падзеі 1996 году, масавыя вясновыя акцыі, разгоны і ўзбуджэнне крымінальных справаў.


Switch to our mobile site