Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека

21 Траўня 2012

«Гэтая ўзнагарода адзначае асобаў і няўрадавыя арганізацыі, якія дэманструюць надзвычайную мужнасць і лідарскія якасці ў абароне правоў чалавека і дэмакратыі ва ўмовах рэпрэсій з боку ўрада», — паведамляецца ў заяве Дзярждэпартамента.


Савет пры прэзідэнце па правах чалавека просіць Мядзведзева спрыяць вызваленню праваабаронцы Алеся Бяляцкага

1 Траўня 2012

28 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі сябры Савета па правах чалавека перадалі яму ліст з просьбай выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб спрыяць вызваленню ў Беларусі праваабаронцы Алеся Бяляцкага.


“Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці

28 красавіка 2012

16 год таму, пасля брутальных затрыманняў падчас “Чарнобыльскага Шляху”, пачыналася праца групы людзей, якая занялася зборам і распаўсюдам інфармацыі пра затрыманых, а таксама спрабавала аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Так узнікла арганізацыя “Вясна-96”, цэнтральным накірункам працы якой стала дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і інфармаванне грамадскасці пра гэтыя рэпрэсіі.


Валянцін Стэфановіч: “Абсалютна неправавыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі”

26 красавіка 2012

У траўні ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі”, згодна з якімі існаванне неафіцыйнага “спісу невыязных” апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы. Сваё меркаванне адносна гэтага пытання выказвае намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому таксама абмежаваны выезд з Беларусі.


Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

20 красавіка 2012

Дырэктар Маскоўскага інстытута правоў чалавека, сябра Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцін Гефтэр нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый.


«Шчаслівыя людзі – тыя, хто не ведае праваабаронцаў»

12 красавіка 2012

Ці маюць рацыю тыя, хто абвінавачвае праваабаронцаў у выкананні смяротнага прысуду, ці варта баяцца праграм-шпіёнаў? У межах праекта «Жыццё (не)звычайнага беларуса» «Салідарнасць» з гэтымі пытаннямі завітала ў госці да сябры Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», кіраўніцы Беларускага Дома правоў чалавека Таццяны Рэвякі.


Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За свабоду слова”

27 сакавіка 2012

25 сакавіка ў Осла адбылося ўручэнне дыплома “За свабоду слова” зняволенаму кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму.


Алесь Бяляцкі: «Перажываю за тых, хто знаходзіцца па той бок сцяны»

13 сакавіка 2012

Ужо больш за сем месяцаў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» знаходзіцца за кратамі. Родныя, калегі, знаёмыя і незнаёмыя людзі падтрымліваюць Алеся Бяляцкага лістамі і паштоўкамі. Толькі да Новага года і Калядаў праваабаронца атрымаў каля 500 віншаванняў!


Вынікі маніторынгу судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага

16 Лютага 2012

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў гэты дакумент па выніках маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.


Раёнкі справе масавага шальмавання верныя

9 Лютага 2012

Мяркуючы па публікацыях, час ад часу якія з’яўляюцца ў раённых друкаваных СМІ, масавае друкаванае шальмаванне апазіцыі не з’яўляецца выпадковым.


Баранавічы: галоснасць дапамагла хворым

9 Лютага 2012

Распаўсюд інфармацыі пра нізкую тэмпературу ў неўралагічным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы, а таксама ўвага да гэтай праблемы журналістаў і праваабаронцаў далі станоўчы вынік.


“Вясна”: паўгода без Алеся Бяляцкага

9 Лютага 2012

Паўгода Праваабарончы цэнтр “Вясна” працуе без свайго кіраўніка – Алеся Бяляцкага.


Алесь Бяляцкі – “Грамадзскі лідэр году-2011”

8 Лютага 2012

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў прызнаны лаўрэатам узнагароды “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2011” у намінацыі “Грамадзкі лідэр году”.


Switch to our mobile site