С, Т, У. Вёскі Смалявіччыны

САКАЎКА, веска у Плскім сельсавеце пры р. Пліса, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., хутар у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 2 двары, 14 жыхароў. На пачатку XX ст. засценак, 2 двары, 16 жыхароў. Па перапісe 1917 г., пасёлак, 4 два¬ры, 41 жыхар. У 1926 г. 18 двароў, 108 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў веска, калгас «Чырвоны усход», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 43 двары, 92 жыхары. Магазін.

САМСОНАЎКА, веска у Пятровіцкім сельсавеце, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Мінск — Асіповічы. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 16 жыхароў.

САРНАЦКАЕ, веска у Юр’еўскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядо¬ма з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., вес¬ка Сарнацк у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 9 двароў, 59 жыхароў. На пачатку XX ст. 7 двароў, 80 жыхароў. У 1940 г. 20 двароў. У траўні 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску i загубілі 20 жыхароў. На 1.4.1996 г. 12 двароў, 19 жыхароў.

САСНОВАЯ, веска у Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнага прыпынку Слабада на лініі Мінск — Орша. Раней на месцы пасялення знаходзіліся пасёлкі № 4, 5, 6, 7, якія у 1969 г. былі аб’яднаны i пераўтвораны ў вёску Сасновая. На 1.4.1996 г. 77 двароў, 173 жыхары. Магазін.

СІНІЯ ГОРЫ, веска у Драчкаўскім сельсавеце, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На пачатку 1930-х гадоў веска Сінія Горы, у якой быў калгас «Другая пяцігодка», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 16двароў, 38 жыхароў.

СКУРАТЫ, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнага прыпынку Слабада на лініі Мінск — Орша. Вядомы з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., ваколіца ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 19 двароў, 144 жыхары. На пачатку XX ст. урочышча, 6 двароў, 42 жыхары; засценак, 11 двароў, 70 жыхароў. У 1920 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 20 дзяцей (1923 г.). На 1.4.1996 г. 44 двары, 82 жыхары.

СЛАБАДА, Азярыцкая Слабада, веска, цэнтр Азярыцка-Слабадскога сельсавета i калгаса імя Арджанікідзе, за 3 км ад прыпынку Слабада чыгункі Мінск — Орша, пры шашы Мінск — Барысаў. Па¬водле перапісy 1897 г., сяло пад назвай Слабада-Азярыцкая у Смалявіцкай вобласці Барысаўскага павета Miнскай губepні, 92 двары, 598 жыхароў, царкоўна-прыходская школа, праваслаўная царква (адкрытау 1878 г.), кузня, карчма. У 1898 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1909 г. 109 двароў, 665 жыхароў. У 1909 г. адбылося сялянскае хваляванне.

Па перапісe 1917 г., 142 двары, 946 жыхароў. 3 1924 г. цэнтр Слабадскога сельсавета. У 1926 г. 131 двор, 725 жыхароў, працоўная школа 1-й ступені (2 настаўніка, 117 вучняў), хата-чытальня. У 1931 г. пачатковая школа была пераўтворана у сямігадовую. На пачатку 1930-х гадоў працавалі калгас «Прабуджэнне», кузня, ганчарна-цагляны завод. У канцы чэрвеня 1941 г. веска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 3.7.1944 г. 2-м танкавым корпусам на чале з А.Бурдзейным.

У 1963 г. Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Азярыцка-Слабадскі. На 1.1.1996 г. 490 двароў, больш за 1500 жыхароў.

За пасляваенныя гады веска значна вырасла, добраўпарадкавалася, развілася яе сацыяльная сфера. Апрача драўляных традыцыйных пабудоў тут шмат 2 —4-х этажных жылых дамоу. Дзейнічаюць сярэдняя школа, яслі-сад, урачэбная амбулаторыя, гандлёвы цэнтр, ашчадная каса, аддзяленне сувязі, кафэ. Ёсць Помнік-абеліск (1959 г.) на брацкай мапле савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Каля Азярыцкай Слабады знаходзіцца Курган Славы у гонар подзвігу воінау 1-га, 2-га, 3-га Белаpycкix i 1-га Прыбалтыйскага франтоў, што вызвалілі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1944 г. Вышыня Кургана Славы 35 м. Вяршыню увенчваюць 4 бетонныя штыкі-абеліск (вышыня кожнага 35,6м). Адкрыты 5.7.1969 г.

СЛАБАДА, веска ў Пекалінскім сель­савеце, цэнтр калгаса «1 Мая». За 6 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на аўтамабільнай дарозе Смалявічы — Смілавічы. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., маёнтак пры р. Чарніца ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 22 жыхары, мелася часоўня. На пачатку XX ст. маёнтак, 5 двароў, 68 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на месцы былога памешчыцкага маёнтка узнік хутар Слабада. У 1921 г. створаны працоўная школа 1-й ступені (на 1926 г. 64 вучні, у тым ліку 19 дзяўчынак). У 1925 г. адкрыты пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Па перапiсe 1926 г., хутар, 4 двары, 28 жыхароў. У некаторых дакументах 1920-х гадоў насе­лены пункт сустракаецца пад назвай Чарніцкая Слабада. У 1973 г. васьмігадовая школа. На 1.4.1996 г. 170 двароў, 662 жы­хары. Клуб, бібліятэка, аддзялені сувязі i ашчаднага банка, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, магазін. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы Я.К.Скуратовіч.

СЛАБОДКА, веска у Драчкаўскім сель­савеце, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Miнск — Aciповічы. Па­водле перапісy 1897 г., веска Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 15 двароў, 149 жыхароў. У пачатку XX ст. 20 двароў, 124 жыхары. У 1910 г. царкоўнапрыходская школа, у якой настаунік Трафім Волчак вучыў 12 хлопчыкаў. Па перапісe 1917 г., 28 двароў, 166 жыхароў. У 1926 г. веска, 30 двароў, 162 жыхары. У пачатку 1930-х гадоў тут праведзена калектывізацыя. На 1.4.1996 г. 82 двары, 182 жыхары. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін. Помнік на брацкай магіле 12 савецкіх воінау, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 г. Устаноўлены у 1984 г.

СМОЛЬНЩА, веска ў Забалоцкім сель­савеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Дауней тут існавалі смаляныя промыслы. Адсюль i назва пасялення. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., хутар у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 4 два­ры, 41 жыхар. На пачатку XX ст. засценак, 3 двары, 20 жыхароў. Па перапісe 1917 г., хутар, 43 двары, 332 жыхары. Пасля Каст­рычніцкай рэвалюцыі адкрыты працоўная школа 1-й ступені (у 1926 г. 55 вучняў, у тым ліку 16 дзяўчынак) i пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У пачатку 1930-х гадоў арганізаваны калгас «Чырвоны Сцяг», працавалі сельскагаспадарчая майстэрня i кузня. На 1.4.1996 г. 51 двор, 104 жыхары. Жывёлагадоўчая ферма. Магазін.

СТАНОК-ВАДЗІЦА, веска ў Забалоцкім сельсавеце, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. У 1921 г. урочышча Станок у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 1 двор, 4 жыхары. На 1.4.1996 г. 142 двары, 485 жыхароў. Рамонтны завод. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, магазін.

СТАРЫНА, веска у Драчкаўскім сель­савеце, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. Паводле перапісy 1897 г. веска у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 74 два­ры, 480 жыхароў. На пачатку XX ст. 16 двароў, 126 жыхароў, школа царкоўнай граматы (у 1910 г. 30 вучняў, настаўнік Мікалай Шатэрнік). Па перапісe 1917 г. 19 двароў, 145 жыхароў. Пасля Кастрычніц­кай рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-й ступені (у 1922 г. 45 вучняў). Паводле перапісy 1926 г. 35 двароў, 170 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1977 г. да Старыны далучаны хутар Падкрыжжа. На 1.4.1996 г. 35 двароў, 60 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

СТАРЫНА, веска ў Забалоцкім сель­савеце, за 8 км ад чыгуначнага прыпынку Загор’е на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска у Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 27 двароў, 224 жыхары, працавала кузня; урочышча (2 двары, 25 жыхароў). Смалакурна-шкіпінарны завод. На 1917 г. веска 76 двароў, 375 жыхароў. Па перапісe 1926 г. 104 двары, 631 жыхар, дзейнічала працоўная школа 1-й ступені (80 вучняў, у тым ліку 35 дзяўчынак). У па­чатку 1930-х гадоў быу калгас імя Чарвякова, працавала кузня. У 1977 г. са Старынай аб’яднана веска Дубовы Луг. На 1.4.1996 г. 92 двары, 216 жыхароў. Жывё­лагадоўчая ферма. Магазін.

СТУДЗЁНКА, веска ў Курганскім сельсавеце, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на 

СУТОК1, веска у Юр’еўскім сельсавеце, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, у зліцці, сутоцы рэк Цна i Гайна. Адгэтуль i назва пасялення. Па пісьмовых крыніцах вядо­ма з пачатку XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., сяло ў Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 38 двароў, 298 жыхароў, працавалі царква, царкоўнапрыходская школа, кузня. На пачатку XX ст. веска, 43 двары, 275 жыхароў. У 1909 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісy 1917 г., веска, 46 двароў, 316 жыхароў, настаўнікам народнага вучылішча працавала Варвара Зюкава. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені (у 1922 г. было 56 вучняў), у 1924 г. створаны пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. На пачатку 1930-х гадоў пра­ведзена калектывізацыя. У 1940 г.  114 двароў. У Вялікую Айчынную вайну ў навакольных лясах базіравалася партызанская брыгада «Смерць фашызму», Смалявіцкія падпольныя райкомы партыі i камсамола. У 1944 г. гітлераўцы спалілі вёску i загубілі 18 жыхароў. На 1.4.1996 г. 91 двор, 173 жыхары. На тэрыторыі вёскі ёсць фер­ма буйной рагатай жывёлы. Магазін. Помнік у гонар дзейнасці партызанскай брыгады «Смерць фашызму», падпольных райкомаў партыі i камсамола. Усталяваны у 1965 г.

СУХІ ВОСТРАЎ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Miнск — Орша. Назва ўтворана ад угоддзевага урочышча. На пачатку XX ст. урочышча Востраў-Cyxi у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 6 двароў, 38 жыхароў. Па перапісe 1917 г., за­сценак, 4 двары, 28 жыхароў. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 6 жыхароў.

СЦЕПША, веска ў Курганскім сельса­веце, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Mjhck — Орша, за 1 км ад р. Уша. Вядома з XIX ст. у сярэдзіне XIX ст. засценак у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 2 двары, 13 жыхароў, уласнасць Манюшкаў. Паводле перапісy 1897 г., урочышча, 4 двары, 38 жыхароў. Па перапісe 1917 г., веска, 9 двароў, 66 жыхароў. У 1999 г. 2 двары, 2 жыхары.

ТАДУЛІНА, веска ў Прылепскім сель­савеце, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі MiHCK — Орша. Вядо­ма з пачатку XX ст. як маёнтак у Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага паве­та, 1 двор, 32 жыхары. Па перапісe 1917 г. маёнтак, 1 двор, 32 жыхары., народнае вучылішча (настаўніца З.Антонава). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе маёнт­ка створана сельскагаспадарчая камуна «Авангард». 23 сакавіка 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 53 жыхары вёскі. У 1977 г. да Тадуліна далучаны сумежныя вескі Вялікія Калодзежы, Малыя Калодзежы i хутар Тадуліна. На 1.4.1996 г. 60 двароў, 144 жыхары. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін. Помнік археалогіі, курганны могільнік (каля вёскі). Помнік на магіле ахвяр нямецкага фашыз­му, устаноўлены ў 1967 г.

ТАЧЫЛІШЧА, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Калісьці тут была майстэрня, у якой апрацоўвалі жалеза, тачылі інструменты. Адсюль i назва. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., урочышча у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 2 двары, 29 жыхароў. На пачатку XX ст. засценак, 5 двароў, 30 жыхароў. Па перапісe 1917 г., засценак, 5 двароў, 42 жыхары. На 1.4.1996 г. 10 двароў, 19 жыхароў.

ТРУБІЧЫНА, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на р. Усяжа. Назва ад наймення ўгоддзевага урочышча, у якім узнікла пасяленне. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска у Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Miнскага павета, 13 двароў, 112 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. На пачат­ку XX ст. веска, 39 двароў, 201 жыхар. У 1917 г. 18 двароў, 155 жыхароў. У 1926 г. 23 двары, 126 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Многія аднавяскоўцы загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На 1.4.1996 г. 47 двароў, 86 жыхароў. У Трубічыне знаходзіцца вучэбная гаспадарка СПТВ-204.

ТРУБЯНОК, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Вядома з пачатку XX ст. як урочышча у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 2 двары, 17 жыхароў. Па перапісe 1917 г., урочы­шча, 1 двор, 5 жыхароў. На 1.4.1996 г. 39 двароў, 69 жыхароў.

ТУРЫ, веска у Кургансюм сельсавеце, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, непадалёку ад шашэйнай дарогі Смалявічы — Чэрвень. Вядома з XIX ст. У сярэдзіне XIX ст. веска, у складзе маёнтка Шыпяны, які належаў Манюшкам. У 1847 г. 5 двароў, 57 жыхароў. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 19 двароў, 110 жыхароў; ваколіца, 2 двары, 11 жыхароў. На пачатку XX ст. веска, 21 двор, 164 жыхары. У 1917 г. 21 двор, 172 жыхары. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «X з’езд Саветаў», дзейнічала кузня. У 1940 г. 32 двары, 136 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў наваколлі вёскі дзейшчалі партызанскія брыгады «Разгром». У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску i загубілі 34 жыхары. На 1.4.1996 г. 23 двары, 33 жыхары.

УБОРКІ, веска у Смалявіцкім райсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 8 двароў, 76 жыхароў. На пачатку XX ст. веска, 13 двароў, 119 жыхароў. Па перапісe 1917 г., 13 двароў, 105 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў існаваў калгас «Пяцігодка», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 32 двары, 79 жыхароў.

УЗБАРОП, веска ў Пятровіцкім сель­савеце, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Павод­ле перапісy 1897 г., засценак Узбарогі, 8 двароў, 59 жыхароў. На пачат­ку XX ст. веска у Смалявіцкай воласці Ігуменскага павета, 8 двароў, 356 жыхароў. У 1917 г. 9 двароў, 48 жыхароў. У 1926 г. 10 двароў, 59 жыхароў. На 1.4.1996 г. 4 двары, 5 жыхароў.

УСЯЖА, веска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на р. Усяжа i аўтамабільнай дарозе Смалявічы — Лагойск. З’яўлялася цэнтрам былога калгаса «Звязда». Назва ўтворана ад наймення р. Усяжа, каля якой заснавана пасяленне. У 1886 г. сяло ў Астра­шыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага па­вета, 22 двары, 180 жыхароў, дзейнічала праваслаўная царква. Паводле перапісy 1897 г., веска Казённая Усяжа, 40 дамоў, 259 жыхароў, часоўня, дзейнічаў вадзяны млын. У пачатку XX ст. 52 двары, 296 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў быу калгас «Нова-Усяжскі», працавалі вадзя­ны млын i кузня. У кастрычніку 1943 г. гітлераўцы часткова спалілі вёску i за­губілі 48 жыхароў. 3 1976 г. цэнтр сельсавета. На 1 красавіка 1996 г. 158 двароў, 490 жыхароў. Малочнатаварная ферма, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, Дом культуры, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоування, бібліятэка, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, лазня, магазін.

УСЯЖ, пасёлак, цэнтр сельсавета, на р. Усяжа, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, каля шашы Смалявічы — Лагойск. Назва дадзена ад наймення ракі Пасёлак узнік у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства на аднайменным тарфяным масхве. Будаўніцтва завода пачалося напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. У першыя пасляваенныя гады торфазавод «Усяж» адноўлены. Пры iм узнік пасёлак. У 1977 г. Емяльянаўскі сельсавет быў перайменаваны ва Усяжскі, а пасёлак стаў яго цэнтрам. На 1.4.1996 г. 630 двароў, 1615 жыхароў. Торфабрыкетны завод i завод сілікатных вырабаў. Сярэдняя школа, 2 дзіцячыя яслі сады, бібліятэка, аддзяленне сувязі i ашчад­нага банка, аўтаматычная тэлефонная стан­цыя, Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, Дом быту, лазня, сталовая, 2 магазіны. Ёсць парк i стадыён. Помнік на брацкай магіле 29 савецкіх вoiнaў i партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1943—1944 гг. Усталяваны у 1959 г.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели