О, П, Р. Вёскі Смалявіччыны

ПАДДУБ’Е, веска у Жодзінскім сель­савеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Па перапісe 1897 г., веска у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 19 двароў, 156 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г., 28 двароў, 174 жыхары. На пачат­ку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. У 1940 г. 34 двары, 160 жыхароў. У красавіку 1943 г. спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі, якія загубілі 9 жыхароў вёскі На 1.4.1996 г. 65 двароў, 112 жыхароў.

ПАДДУБНАЕ (да 1964 г. Машэннае), веска у Драчкаўскім сельсавеце, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. У 1977 г. да Паддубнага далучана сумежная веска Паляна. На 1.4.1996 г. 50 двароў, 128 жыхароў.

ПАДЛІП’Е, веска ў Курганскім сельса­веце, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На пачат­ку XX ст. урочышча, у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 13 двароў, 104 жыхары. Па перапісe 1917 г., хутар, 3 два­ры, 24 жыхары. На 1.4.1996 г. 17 двароў, 27 жыхароў.

ПАДЫГРУШША, веска у Забалоцкім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнага прыпынку Загор’е на лініі Мінск — Орша. Вядо­ма з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., вес­ка у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 13 двароў, 94 жыхары. На пачатку XX ст. засценак, 20 двароў, 117 жыхароў. У 1921 г. веска, 24 двары, 137 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Пад час Вялікай Айчыннай вай­ны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 54 двары, 143 жыхары. Магазін.

ПАЛЯВАЯ (да 1977 г. Чорная Сцежка), веска у Пліскім сельсавеце, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., засценак Сцежка-Чорная у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 10 двароў, 84 жыхары. На пачатку XX ст. зас¬ценак, 9 двароў, 86 жыхароў. Па перапісe 1917 г., веска, 6 двароў, 59 жыхароў. Павод-ле перапісy 1926 г., 28 двароў, 174 жыхары. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас імя Ільіча, працавала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 56 двароў, 112 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Бібліятэка.

ПАЦІЧОВА, веска ў Курганскім сельсавеце, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск Орша. Паводле перапісy 1897 г., маёнтак, у Верхмен-скай воласці Ігуменскага павета. На пачатку XX ст. таксама маёнтак, 1 двор, 106 жыхароў. У 1921 г. урочышча, 20 двароў, 107 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі была адкрыта (1920 г.) працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 45 дзяцей (з ix 17 дзяучынак, 1926 г.). Па перапісe 1926 г., засценак, 34 двары, 185 жыхароў. У 1929 г. быў створаны калгас «Камсамольская воля», працавалі кузня i сталярня. На 1.4.1996 г. 83 двары, 162 жыхары. Жывёлагадоўчая ферма. Магазін.

ПЕКАЛІН, веска, цэнтр сельсавета i калгаса імя Ціміразева, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, пры аўтамабільнай дарозе Смалявічы — Смілавічы, пры р. Уша. Узгадваецца у юрыдычных актах 1594 г. як сяло Miнскaгa ваяводства Вялікага княства Літоўскага. 3 1793 г. у складзе Pacii, з 1795 г. у Ігуменскім павеце Мінскай губepнi. Паводле гаспадарчых дакументаў 1844 г. веска, уласнасць Станіслава i Тэклі Пакрошынскіх. Па перапісe 1897 г., веска ў Верхменскай воласці Ігуменскага паве­та, 7 двароў, 45 жыхароў, часоўня, карчма.

Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Пекалін (1 гаспадарка, 23 жыхары) i ваколіца Пекалін (11 гаспадарак, 78 жыхароў, дробная часоўня i вадзяны млын). На пачатку XX ст. веска, 11 гаспадарак, 76 жыхароў, маёнтак, 12 жыхароў. У 1917 г. веска, 24 двары, 148 жыхароў. У 1920 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені (на 1923 г. 50 вучняу), пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых (1924 г.). 3 1924 г. у складзе Варатоўскага сельсавета. Паводле перапісy 1926 г., засценак Пекалін, 14 двароў, 60 жыхароў: пасёлак Пекалін, 12 двароў, 50 жыхароў; хутар Пекалін, 5 двароў, 30 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў icнaвaў калгас «Зорка», працавалі кузня i стальмашня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецкімм фашыстамі Пасля ліквідвцыі у 1957 г. Варатоўскага сельсавета Пекалін быў далучаны да Верхменскага сельсаве­та. 3 1977 г. цэнтр сельсавета.

На 1.4.1996 г. 235 двароў, 684 жыхары. Фермы свінагадоўчая i буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Аўтаматычная тэлефонная станцыя, Дом культуры, сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, аддзяленні сувязі i ашчаднага банка, магазін. Помнік на брацкай магіле 107 савецкіх воінаў i партызан, якія заггінулі ў Вялікую Айчынную вайну. За 4 км ад Пекаліна знаходзіцца аэрапорт Miнск-2.

ПЕЛЕКА, веска у Курганскім сельса­веце, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва дадзена ад наймення ляснога ўрочышча. Вядома з сярэдзшы XIX ст. Згодна з інвентаром 1847 г., засценак. Паводле перапісy 1897 г., веска у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 6 двароў, 54 жыхары. По­бач з вёскай быў хутар, 1 двор, 6 жыхароў. У пачатку XX ст. веска, 3 двары, 37 жыхароў; хутар, 1 двор, 8 жыхароў. У 1916 г. веска, 7 двароў, 32 жыхары; хутар, 3 два­ры, 28 жыхароў. На 1.4.1996 г. 10 двароў, 17 жыхароў. Радзіма Героя Савецкага Саюза В.А.Тумара.

ПЕЛІКА, пасёлак у Пліскім сельсаве­це, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чыр­воны Сцяг на лініі Мінск — Орша. На пачатку XX ст урочышча, у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 10 двароў, 70 жыхароў. У 1921 г. урочышча, 5 двароў, 30 жыхароў. На 1.4.1996 г. 18 двароў, 25 жыхароў. За 4 км ад вёсш знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік. Магазін.

ПЕРАЕЗНАЯ, веска ў Азярыцка-Сла6адскім сельсавеце, за 2 км ад чыгуначна­га прыпынку Слабада на лініі Miнск — Орша. Да 1969 г. населены пункт быў вядомы як пасёлак № 1. На 1.4.1996 г. 27 двароў, 61 жыхар.

ПЕРАМЕЖНАЕ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Mінск — Орша. На па­чатку XX ст. засценак у Смалявщкай вобласці Барысаўскага павета, 1 двор, 10 жыхароў. Па перапісe 1917 г., хутар, 7 двароў, 54 жыхары. У 1922 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 43 хлопчыкі i дзяўчынкі На пачатку 1930-х гадоу арганізаваны калгас «Чырвоны штандар», працавала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з ворагам. На 1.4.1996 г. 26 двароў, 47 жыхароў. Магазін.

ПЕРШАМАЙСКАЯ, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Acіповічы. На 1.4.1996 г. 18 двароў, 36 жыхароў.

ПЛІСА (да 1981 г. Вялікая Пліса), вес­ка, на р. Пліса, у вёсцы знаходзіцца чыгуначная станцыя Чырвоны Сцяг на лініі Мінск — Орша. Гэта адзін з самых старажытных населеных пунктаў раёна. Узгадваецца ў юрыдычных актах 1594 г. як сяло Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. 3 1793 г. у складзе Pacii, з 1795 г. у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1859 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. У пачатку 1870-х гадоў праз Плісу пракладзена чыгунка Miнск — Барысаў, тут была заснавана чыгуначная станцыя. Паводле перапісy 1897 г., сяло ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 98 двароў, 744 жыхары, дзейшчалі праваслауная царква, хлебазапасны магазін, кузня, крама, карчма, царкоўнапрыходская школа. На пачатку XX ст. сяло Вялікая Пліса, 76 гаспадарак, 632 жыхары. Побач з Вялікай Плісай знаходзілася веска Малая Пліса, 26 двароў, 191 жыхар. У 1910 г. у Пліскай царкоўнапрыходскай школе было 105 вучняў, а настаўніцай працавала Юлія Няронская. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкры­та працоўная школа 1-й ступені, у якой было каля 150 вучняў (з ix 63 дзяўчынкі), працавалі 2 настаўнікі (1926 г.). 3 1924 г. цэнтр сельсавета. У 1925 г. адкрыты пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, працавала хата-чытальня. Паводле перапісy 1926 г., сяло Вялікая Пліса, 104 двары, 508 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў быу калгас «Уперад», працавалі млын i кузня.

27 чэрвеня 1941 г. у раёне вёскі вялі абарончыя 6ai з нямецка-фашысцкімі захопнікамі байцы зенітнага артылерыйскага дывізіёна на чале з лейтэнантам С.Копцевым. У Вялікую Айчынную вайну  дзейнічала камсамольска-маладзёжная арганізацыя.

3 1981 г. веска называецца Пліса, а сельсавет з Вялікапліскага перайменаваны ў Пліскі. На 1.4.1996 г. 163 двары, 349 жыхароў. Клуб, бібліятэка, магазін, чыгуначная станцыя Чырвоны Сцяг. Помнік на брацкай магіле падпольшчыкаў, партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На будынку выканкома сельсавета у гонар баявой дзейнасці падпольшчыкаў усталявана (1975 г.) мемарыяльная дошка, а на будынку чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг — мемарыяльная дошка (1975 г.) на ушанаванне памяці лейтэнанта С.Копцева i іншых байцоў яго дывізіёна, якія загінулі ў няроўным бai з гітлераўцамі. Помнік архітэктуры пачатку XX ст. — драўляная царква. Радзіма беларускага вучонага А. Ф. Апаровіча.

ПЛЮШЧАЙ, веска ў Пятровіцкім сель­савеце, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Mixaнавічы на лініі Мінск — Асіповічы. На 1.4.1996 г. 14 двароў, 35 жыхароў.

ПРУДЗІШЧА, веска ў Юр’еўскім сель­савеце, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., сяло пры р. Усяжа, у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 41 двор, 262 жыхары, царква, вадзяны млын. У пачатку XX ст. 46 двароў, 273 жыхары. У 1917 г. 45 двароў, 300 жыхароў. У 1926 г. веска, 59 двароў, 338 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў быў арганізаваны калгас «Сталінец», працавалі млын i кузня. У 1940 г. 57 двароў. У красавіку 1944 г. спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 49 яе жыхароў. Пад час Вялікай Айчын­най вайны ў вёсцы дзейшчалі падполле, многія аднавяскоўцы заггінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На 1.4.1996 г. 28 двароў, 41 жыхар. Радзіма пісьменніка Алеся Кучара i мастака А. I. Мятліцкага.

ПРЫБОР’Е, веска у Жодзінскім гарсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша, пры р. Пліса. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, у якой было тады 15 двароў, 124 жыхары. На пачатку XX ст. 33 двары, 251 жыхар. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захоп жыхароў. У caкавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску, а таксама загубілі 29 яе жыхароў. У 1976 г. цэнтр сельсавета перанесены у в. Усяжа, але яго назва засталася старая. У 1977 г. з Прылепамі аб’яднана в. Пагарэльцы. На 1.4.1996 г. 166 двароў, 485 жыхароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленні сувязі i ашчаднага банка, амбулаторыя, магазін. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў i партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усталяваны ў 1967 г. Помнік землякам — на ушанаванне памяці 60 землякоў з населе­ных пунктаў калгаса імя Леніна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Усталяваны ў 1971 г. Помнік археалогіі — гарадзішча i курганны могільнік.

ПРЫСТРАМЫ, веска ў Прылепскім сельсавеце, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск-Орша, пры р. Усяжа. Вядома па пісьмовых крыніцах з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Miнскага павета, 20 двароў, 158 жыхароў. На па­чатку XX ст. веска, 21 двор, 131 жыхар. Па перапісe 1917 г., 26 двароў, 198 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. На 1.4.1996 г. 42 двары, 116 жыхароў.

ПРЫСЫНАК (ПЛІШЧЫНА), веска ў Смалявіцкім райсавеце, за 4 км ад чыгунач­най станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, 16 двароў, 137 жыхароў. У пачатку XX ст. 19 двароў, 158 жыхароў. Па перапісe 1917 г., веска Прысынак, 22 двары, 148 жыхароў. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 44 хлопчыкі i дзяўчынкі (1922 г.). У 1924 г. адкрыты пункт па ліквідаціі непісьменнасці сярод дарослых. Паводле перапісy 1926 г., 37 двароў, 196 жыхароў, працавала пачатковая школа (вучылася 78 дзяцей). На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Чырвонаармеец», працавала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя. На 1.4.1996 г. 95 двароў, 277 жыхароў. Клуб, бібліятэка, магазін. Помнік землякам на ушанаванне памящ аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1967 г. пастаўлены абеліск. Магіла савецкага воіна П.К.Курунша, які загінуў у бai ў ліпені 1944 г. У 1945 г. на яго магіле ўстаноўлены абеліск.

ПЯТРОВІЧЫ, веска, цэнтр сельсавета i саўгаса “Пятровічы”, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Mixaнaвічы на лініі Мінск — Acіповічы. У 1886 г. сяло ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 35 двароў, 410 жыхароў, праваслаўная царква. Паводле перапісy 1897 г., сяло пры р. Волма, 117 двароў, 812 жыхароў, дзейшчалі праваслаўная царква, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазін, крупадзёрня; маёнтак, 1 двор, 4 жыхары. На пачатку XX ст. 160 двароў, 1028 жыхароў. У 1907 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім вучылася 53 хлопчыкі i 4 дзяучынкі (1910 г.). У рэвалюцыю 1905-1907 гадоў, у 1911 i 1913 гадах адбылюя сялянскія хваляванні. Паводле перапісy 1917 г., веска, 188 двароў, 1235 жыхароў, настаўнікамі ў народным вучылішчы працавалі І.Hіapпіч i Л.Сасноўская. Пасля перамогі рэвалюцыі народ­нае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. Для яе быў пабудаваны спецыяльны будынак (1924 г.). У 1924 г. адкрыта хата-чытальня, у якой мелася бібліятэка (каля 1700 кніг на 1926 г.). 3 1924 г. цэнтр сельсавета. Паводле перапісy 1926 г., веска, 155 двароў, 1403 жыха­ры. У гэтым жа годзе працавалі 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, дзе вучылася каля 40 чалавек; у пачатковай школе 2 настаўнікі вучылі 109 дзяцей. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Перамога», працавалі кузня, вадзяны млын. На 1.4.1996 г. 108 двароў, 210 жыхароў

Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленні сувязі i ашчаднага банка, амбулаторыя, ветучастак, аутаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, магазін. Помнік на брацкай магіле 14 савецкіх воінаў i партызан, якія загінулі у баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну. Уста­новлены ў 1984 г. Радзіма беларускага перакладчыка Я.Семяжона i мовазнаўцы, этнографа, фалькларыста i географа Э.К.Пякарскага.

ПЯЦІГОДКА, веска у Пекалінскім сельсавеце, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва ўтворана ад наймення саўгаса, які існаваў на пачатку 1930-х гадоў, дзейшчалі кузня, стальмашня i рымарская майстэрня. На 1.4.1996 г. 72 двары, 137 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

РАБЫ СЛУП, веска у Смалявіцкім гарсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва дадзена ад урочышча. Вядомы з 1920-х гадоў. Паводле перапісy 1926 г., хутар, 8 двароў, 29 жыхароў. На 1.4.1996 г. 75 двароў, 215 жыхароў.

РАСОШНАЕ, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 19 двароў, 141 жыхар. На пачатку XX ст. 26 двароў, 204 жыхары. Па перапісe 1926 г., 37 двароў, 192 жыхары. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Прамень Саветаў», працавалі кузня i піларама. На 1940 г. веска, 43 двары, 191 жыхар. У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску i загубілі 43 жыхары. Многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з гітлераўцамі На 1.4.1996 г. 20 двароў, 34 жыхары.

POCIHA ПАЛЯНА, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Назва утворана ад назвы ўрочышча. Вядома з пачатку XX ст. Паводле перапісy 1917 г., пасёлак Паляна Росша у Смалявіцкай во­ласці Барысаўскага павета, 6 двароў, 35 жыхароў. На 1.4.1996 г. 2 двары, 2 жыхары.

РУДАМЭЙКА, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце пры р. Домелька, за 8 км ад чыгуначнага прыпынку Слабада на лініі Miнск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Miнскага па­вета, 12 двароў, 158 жыхароў. На пачатку XX ст. 22 двары, 159 жыхароў. Па перапісe 1917 г., 24 двары, 143 жыхары. На па­чатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. У Вялікую Айчынную вайну многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецкімі фашыстамі. На 1.4.1996 г. 33 двары, 54 жыхары.

РУДНЯ, веска ў Прылепскім сельсаве­це, за 14 км ад чыгуначнаў станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша, пры р. Усяжа. Назва ўтворана ад тэрмінаў рудніца, рудня, якія ўяўлялі сабой прымітыўныя майстэрні для выплаўкі жалеза. У 1886 г. веска Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Miнскага павета, 23 двары, 194 жыхары, народнае вучылішча (у 1883 г. вучылася 35 хлопчыкаў i 1 дзяучынка). Паводле перапісy 1897 г., сяло, 52 двары, 352 жыхары, дзейшчалі праваслаўная царква, кузня, хлебазапасны магазін, вадзяны млын, земскае народнае вучылішча. На пачатку XX ст. 57 двароў, 278 жыхароў. Па перапісe 1917 г., веска, 55 двароў, 377 жыхароў, у народным вучылішчы настаушкамі працавалі Мікалай Юшкоў i Таццяна Юрэвіч. На пачатку 1930-х гадоў icнaвaў калгас iмя Калініна, працавалі сталярная майстэрня, млын i кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 68 двароў, 128 жыхароў. Сярэдняя школа, магазін. Помнік архітэктуры — млын, пабудаваны з дрэва ў пачатку XX ст.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели