Галоўная навіна

Л, М, Н. Вёскі Смалявіччыны

ЛАЗОВЫ КУСТ, веска у Пятровіцкім сельсавеце, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва паходзіць ад наймення урочышча. На 1.4.1996 г. 13 двароў, 19 жыхароў.

ЛАЎЛЯ, веска ў Пліскім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг. На 1.4.1996 г. 45 двароў, 81 жыхар. Магазін. У 1977 г. з Лаўляй аб’яднана веска Acтрaўкi.

ЛІПКІ, веска ў Пліскім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Па пісьмовых крыніцax населены пункт вядомы з пачатку XX ст. як засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 3 двары, 33 жыхары. Паводле перапісy 1917 г., веска, 6 двароў, 40 жыхароў. Пасля Кастрычнщкай рэвалюцыі адкрыта пачатковая школа, у якой вучылася 58 хлопчыкаў i дзяўчынак (1926 г.). На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Ленінец», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 52 двары, 111 жыхароў. Магазін. Радз1ма дзяржаўнага дзеяча А.І.Цішкевіча.

ЛІПНІКІ, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Mjhck — Орша. На 1.4.1996 г. 37 двароў, 70 жыхароў

ЛУЖКІ, веска у Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Назва ўтворана ад наймення ўрочышча. На 1.4.1996 г. 93 двары, 316 жыхароў.

ЛУКАВА, веска ў Пятровіцкім сельса­веце, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лiнii Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах населены пункт вядомы з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска, у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 5 двароў, 43 жыхары. У 1909 г. 7 двароў, 55 жыхароў. У 1917 г. 8 двароў, 69 жыхароў. У 1926 г. 19 двароў, 88 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 17 двароў, 35 жыхароў.

ЛЮТКА, веска ў Жодзінскім сельса­веце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Атрымала назву ад Лютага балота, побач з якім яна ўзнікла. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г. веска, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 15 двароў, 115 жыхароў; хутар, 1 двор, 13 жыхароў. У пачатку XX ст. 16 двароў, 177 жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча (адкрыта у 1907 г.). Па перапісe 1917 г. 15 двароў, 111 жыхароў, у народным вучылішчы настаўнікам працаваў Трафім Чадовіч. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнага вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступеш, у якой вучылася 32 хлопчыкі i дзяўчынкі (1923 г). Паводле перапісy 1926 г., веска, 32 двары, 184 жыха­ры. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Сталінскі набор», працавала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фа-шысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 40 двароў, 80 жыхароў. Магазін.

ЛЯДЫ, веска ў Прылепскім сельсаве­це, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша, пры р. Усяжа. Назва пасялення узнікла ад тэрміну ляда (участак з-пад выкарчаванага лесу). Упершыню узгадваецца ў юрыдычных актах 1598 г. як сяло Мінскага павета

Вялікага княства Літоўскага. 3 1793 г. у складзе Pacii. Паводле перапісy 1897 г., веска, у Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 28 дамоў, 170 жыхароў. На пачатку XX ст. 25 двароў, 173 жыхары. Па перапісe 1917 г., 28 двароў, 209 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы зaгiнyлi у баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 26 двароў, 49 жыхароў.

ЛЯДЫ, веска ў Драчкаўскім сельсаве­це, за 36 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 58 двароў, 258 жыхароў. У 1909 г. 89 двароў, 418 жыхароў. У 1917 г. 88 двароў, 469 жыхароў. У 1926 г. 98 двароў, 485 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў дзейшчаі калгас «Новае жыццё», сталярная майстэрня i кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. На 1.4.1996 г. 81 двор, 153 жыхары. Ферма буйной рагатай жывёлы.

ЛЯДЫ, пасёлак у Драчкаўскім сельса­веце, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., маёнтак, у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 1 двор, 72 жы­хары. Працаваў паравы млын. У 1909 г. таксама маёнтак, 1 двор, 89 жыхароў. Пас­ля Кастрычніцкай рэвалюцыі на месцы маёнтка узнік пасёлак. Паводле перапісy 1926 г. пасёлак, 31 двор, 142 жыхары. На 1.4.1996 г. 34 двары, 69 жыхароў.

ЛЯДЫ, веска ў Драчкаўскім сельсаве­це, знаходзіцца на р. Волма, пры дарозе Смілавічы у в. Грабёнка, за 34 км ад чы­гуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. У XVIII ст. вядома як мястэчка Мінскага ваяводства, у Рэчы Паспалітай уласнасць Сангушкаў, з 1791 г. Манюшкаў. У 1731 г. праводзілася 2 кірмашы ў год. 3 1793 г. у складзе Pacii, з 1795 г. у Ігуменскім павеце Мінскай губерніі. У канцы XVIII i першай палове XIX ст. тут пабудаваныя манастыр Дабравешчання i царква, якія захаваліся да нашых дзён. Пры манастыры дзейнічалі павятовае чатырох-класнае вучылішча (1809—1824 гг.), у якім вучыўся польскі гісторык А.Здановіч, духоўнае павятовае вучылішча (1834-1848 гг.). У сярэдзіне XIX ст. належала 1897 г. веска, 12 двароў, 124 жыхары. У 1914 г. адкрыта народнае вучылішча. Паводле перапісy 1917 г., веска Залужжа-Малое у Смалявіцкай воласці Барысаускага павета, 20 двароў, 164 жыха¬ры. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 38 дзяцей (1923 г.). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Зара рэвалюцыі», працавала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі загінулі многія ад-навяскоўцы. На 1.4.1996 г. 48 двароў, 81 жыхар. Малочнатаварная ферма. Maгазін.
 
МАЛЫЯ ЛІПКІ, веска ў Пліскім сельсавеце, за 3 км ад чыгуначнага прыпынку Зарэчнае на лініі Мінск — Орша. Засна¬вана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з суседняй вёскі (цяпер Вялікія Ліпкі). Паводле перапісy 1917 г., хутар, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 5 двароў, 36 жыхароў. У пачатку 1930-х га¬доу праведзена калектывізацыя. Многія аднавяскоўцы аддалі свае жыццё у барацьбе за Радзіму ў Вялікую Айчынную вайну. На 1.4.1996 г. 5 двароў, 9 жыхароў.

МАСЦІШЧА, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 9 км ад чыгуначна¬га прыпынку Слабада на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска пры р. Домелька у Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Miнскага павета, 15 двароў, 105 жыхароў. На пачатку XX ст. веска, 21 двор, 117 жыхароў. Па перапісe 1917 г. 20 двароў, 115 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў быў калгас імя М.Калініна, працавалі піларама i кузня. На 1.4.1996 г. 26 двароў, 48 жыхароў.

МАСЦІШЧА, веска ў Забалоцкім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнага прыпынку Загор’е на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., хутар у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 3 двары, 29 жыхароў. На пачатку XX ст. засценак, 2 двары, 17 жыхароў. У 1921 г. урочышча, 40 двароў, 309 жыхароў.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1923 г. вучылася каля 20 дзяцей. Па перапісe 1926 г., 102 двары, 572 жыхары, працавала пачатковая школа. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Ленінскі шлях», працавала кузня. Пад час Вялікай Айчын¬най вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі; акупантамі На 1.4.1996 г. 81 двор, 158 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Клуб, магазін. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў i партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцюх захопнікаў у 1944 г. Пастаўлены у 1951 г.

МГЛЕ, веска ў Юр’еўскім сельсавеце, знаходзіцца пры р. Усяжа, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 58 двароў , 335 жыхароў, дзейнічалі царква i крама. У пачатку XX ст. 67 два роў, 406 жыхароў. У 1903 г. адкрыта народнае вучылішча. Будынак для яго пабудаваны у 1904 г. Паводле перапісy 1926 г. веска, 105 двароў, 530 жыхароў, працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой 2 настаунікі вучылі каля 80 дзяцей, у тым ліку 25 дзяўчынак. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Праца», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 125 двароў, 271 жыхар. Ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі Клуб, бібліятэка, магазін, пачатковая школа, Радзіма сакратара Смалявіцкага падпольнага райкома КП(б)Б Р.Дз.Даўгалёнка.

МІКАЛАЕВІЧЫ, веска у Забалоцкім сельсавеце, за 5 км ад чыгуначнага прыпынку Загор’е на лініі Мінск — Орша. Павод¬ле перапісy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 34 двары, 258 жыхароў. У пачатку XX ст. 46 двароў, 423 жыхары. У 1917 г. 56 двароў, 321 жыхар. У 1918 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені (у 1922 г. 46 вучняу). Пад час Вялікай Айчыннаи вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Дзейнічала з чэрвеня 1941 г. да чэрвеня 1942 г. падпольная камсамольская арганізацыя, якую ўзначальваў Я.Я.Вазыленка. У яе склад уваходзіла 14 чалавек. На 1.4.1996 г. 148 двароў, 405 жыхароў. Магазін. Стэла у гонар баявой дзейнасці падпольшчыкаў. Установлена у 1976 г.

НАВАДВОР’Е, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск Орша. Па перапісe 1917 г., хутар, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 12 двароў, 91 жыхар. Паводле перапісy 1926 г. хутар, 19 двароў, 103 жыхары. На 1.4.1996 г. 43 двары, 78 жыхароў.

НАПАЛКІ, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., урочышча, у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 1 двор, 11 жыхароў. На пачатку XX ст. веска, 16 двароў, 103 жыхары. У 1914 г. ад¬крыта народнае вучылшча. Пасля Кастрычнщкай рэвалюцыі створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 35 вучняў (1922). Паводле перапісy 1926 г., 29 двароў, 139 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас імя Урыцкага, працавала кузня. На 1.4.1996 г. 36 двароў, 56 жыхароў. Магазін.
 
НОВАЕ ЖЫЦЦЁ, веска у Азярыцка-Слабадсюм сельсавеце, за 6 км ад чыгунач¬най станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. У красавіку 1996 г. 21 двор, 42 жыхары.

НОВЫЯ ГРАДКІ, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 11 двароў, 20 жыхароў.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели