Г, Д, Е. Вёскі Смалявічынны

ГАНЧАРОЎКА, веска ў Забалоцкім сельсавеце, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы  на лініі Мінск — Орша. Вядома з пачатку XX ст. як хутар у Сма­лявіцкай воласці Барысаўскага павета, 4 двары, 22 жыхары. Паводле пepaпicy 1917 г., хутар, 5 двароў, 30 жыхароў. На 1.4.1996 г. 92 двары, 192 жыхары. Жывёлагадоўчая ферма. Магазін.

ГЛІНІШЧА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Вядома з пачатку XX ст. як засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 14 двароў, 76 жыхароў. Паводле пepaпicy 1917 г. 11 двароў, 72 жыхары. У 1926 г. 16 двароў, 84 жы­хары. На 1.4.1996 г. 15 двароў, 23 жыхары.

ГРАДКІ, веска ў Жодзінскім сельсаве­це, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Mінск — Орша. Вядома з па­чатку XX ст. як засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 11 двароў, 68 жыхароў. Паводле пepaпicy 1917 г. 18 двароў, 121 жыхар. Пасля рэвалюцыі створана пачатковая школа, у якой было 58 вучняў (1926 г.). На 1.4.1996 г. 15 двароў, 20 жыхароў.

ГРУДОК, веска у Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі MIHCK — Ор¬ша. На 1.4.1996 г. 11 двароў, 16 жыхароў.

ГРЫВА, веска ў Драчкаўскім сельсавеце, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назву атрымала ад урочышча. Паводле пepaпicy 1897 г. веска пры казённым лесе Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 40 двароў, 237 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У пачатку XX ст. 52 двары, 287 жыхароў. У 1917 г. веска, 65 двароў, 368 жыхароў. На 1.4.1996 г. 90 двароў, 176 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

ДАБРАВОДКА, веска у Курганскім сельсавеце, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX ст. У 1847 г. веска, у складзе маёнтка Шыпяны, уласнасць Манюшкаў, 14 двароў, 140 жыхароў. Паводле пepaпicy 1897 г. веска у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 42 двары, 295 жыхароў. У пачатку XX ст. 53 двары, 350 жыхароў. У 1917 г. 47 двароў, 286 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыты хата-чытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, пачатковая школа (у 1926 г. 74 вучні, з ix 36 дзяўчынак). Паводле пepaпicy 1926 г. 30 двароў, 304 жыхары. Працавала хата-чы¬тальня. У 1929 г. створаны калгас «Аб’яднанне», дзейнічала кузня. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі зaxoпнікамі. На 1.4.1996 г. 39 двароў, 75 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін. Радзіма Героя Савецкага Саюза А.А.Аляхновіча.

ДАМАШАНЫ, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, на шашы Miнск — Барысаў, чыгуначны прыпынак на лініі Miнск — Орша. У Айчынную вайну 1812 г. жыхары вёскі аказалі супраціўленне французскім акупантам. Паводле пepaпicy 1897 г. сяло ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 47 двароў, 325 жыхароў, дзейшчалі царкоўнапрыходская шко¬ла (адкрыта у 1890 г.) i праваслаўная царква. На пачатку XX ст. 51 двор, 400 жыхароў. Па пepaпice 1917 г. 56 двароў, 402 жыхары. У 1926 г. 87 двароў, 460 жыхароў. У 1926 г. дзейнічала працоўная школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Чырвоны баец», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 93 двары, 180 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін. Царква-помнік драўлянага народнага дойлідства сярэдзіны XIX ст. Непадалёку ад вёскі знаходзщца Дамашанскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, пачынаецца р. Пліса.

ДАРОЖНЫ, пасёлак у Пліскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг. На 1.4.1996 г. налічвалася 45 двароў, 83 жыхары. У 1977 г. з Дарожным аб’ядналіся вёскі Высокія Ляды-2 i Высокія Ляды-3.

ДЗЯМІДАВА ЖЭСЦЬ, веска ў Пліскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг. Вядома па пісьмовых крыніцах з XIX ст. Паводле пepaпicy 1897 г. хутар пры чыгуначнай лініі Мінск — Орша i p. Пліса Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 4 двары, 41 жыхар. На пачатку XX ст. засценак Жэсць-Дзямщава, 5 двароў, 38 жыхароў. У 1917 г. засценак Жэсць-Дзямідава, 1 двор, 7 жыхароў. У 1926 г. засценак, 7 двароў, 46 жыхароў. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 13 жыхароў.

ДЗЯХАНЬ, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва ўтворана ад мясцовасці, ад наймення ляснога урочышча, дзе узнікла пасяленне. Паводле пepaпicy 1897 г. веска ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 26 двароў, 150 жыхароў. Сумежна з вёскай знаходзілася ўрочышча Дзяхань, 30 жыхароў, працаваў смалакурна-шкіпінарны завод. На пачатку XX ст. 40 двароў, 277 жыхароў, адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1910 г. у школе налічвалася 35 вучняу (у тым ліку 5 дзяўчынак), настаўніцай пра¬цавала Наталля Ясіцская. У ліпені 1913 г. адбылося сялянскае хваляванне, у якім удзельнічала 200 чалавек. Выступленне было жорстка падаўлена. 18 актыўных яго удзельнікаў былі арыштаваны i заключаны ў Ігуменскую турму. Паводле пepaпicy 1917 г. веска, 48 двароў, 308 жыхароў, урочышча, 4 двары, 25 жыхароў, смалакурна-шкіпінарны завод. У 1926 г. веска, 63 два¬ры, 326 жыхароў, адкрыты працоўная школа 1-й ступені (44 вучні, у тым ліку 15 дзяучынак) i пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 60 двароў, 130 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

ДРАЧКАВА, веска, цэнтр сельсавета i саўгаса «Загор’е», за 26 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Mінск   —   Орша, на аўтамабільнай дарозе Смалявічы — Смілавічы. Адна са старажытных i буйных сучасных вёсак раёна. Драчкава узгадваецца ў юрыдычных актах 1592 г. як сяло Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. 3 1793 г. у складзе Pacii, з 1795 г. у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісy 1897 г. сяло, 56 двароў, 500 жыхароў, дзейнічалі  Свята-Казьма-Дзям’янаўская праваслаўная царква i карчма. На пачатку XX ст. сяло, 82 двары, 517 жыхароў, працавала царкоўнапрыходская школа (у 1910 г. 30 вучняў). Па перапісe 1917 г. 100 двароў, 601 жыхар. 3 1924 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. 119 двароў, 644 жыхары, адкрыты пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, дзейнічала працоўная школа 1-й ступені (83 вучні, з ix 21 дзяўчынка). Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы заггіулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі На 1.4.1996 г. 320 двароў, 951 жыхар. Ферма буйной рагатай жывёлы. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленне сувязі, сталовая, ашчадная каса, ветлячэбніца, амбулаторыя, аптэка, дзіцячыя яслі-сад, 3 магазіны. Помнік-скультура воіна i стэла (1951, 1965) на 2 брацкіх магілах савецкіх воінаў i партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі (1941 — 1945 гг.). Царква-помнік народнай архітэктуры канца XIX ст. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы М.Працько.

ДУБОВІКІ, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. На пачатку XX ст. засценак у Смалявіцкай воласщ Барысаўскага павета, 3 двары, 29 жыхароў. Па перапісe 1917 г. хутар, 6 двароў, 40 жыхароў. У 1923 г. пасёлак, быў саўгас Дубовікі. У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Прагрэс», дзейшчалі кузня, сталярная майстэрня. На 1.4.1996 г. 30 двароў, 58 жыхароў.

ДУБРОЎКА, веска ў Забалоцкім сель­савеце, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Слабада на лініі Miнск — Орша. У пачат­ку XX ст. засценак, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 12 двароў, 100 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г. веска, 10 двароў, 79 жыхароў. На 1.4.1996 г. 12 двароў, 19 жыхароў.

ДУБРОВА, веска ў Драчкаўскім сельсавеце, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах населены пункт вядомы з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., ваколіца ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, 5 двароў, 48 жыхароў. На пачатку XX ст. засценак, 11 двароў, 78 жыхароў. Па перапісe 1917 г. засценак, 13 двароў, 52 жыхары. На 1.4.1996 г. 5 двароў, 9 жыхароў.

 

ДУБРОВА, веска у Курганскім сельса­веце, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Па пісьмо­вых крыніцах вядома з сярэдзіны XIX ст. як засценак у складзе маёнтка «Шыпяны», уласнасць Манюшкаў. У 1847 г. 8 двароў, 106 жыхароў. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 52 жыхары. Побач з вёскай знаходзілася ваколіца, 5 двароў, 31 жыхар. На пачатку XX ст. веска, 5 двароў, 33 жыхары. Па перапісe 1917 г. 7 двароў, 42 жыхары. У 1926 г. 9 двароў, 54 жыхары. Многія аднавяскоўцы загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На 1.4.1996 г. 32 двары, 59 жыхароў. Магазін.

ДУБРОВА, веска у Прылепскім сель­савеце, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Вядо­ма па пісьмовых крыніцах з XIX ст. Па­водле перапісy 1897 г., веска ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 42 двары, 283 жыхары, дзейнічаў хлебазапасны магазін. На пачатку XX ст. веска, 43 двары, 270 жыхароў, дзейнічала земскае народнае вучылішча (настаўнік Мікалай Турчыновіч). Пад час Вялікай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з ворагам. У 1977 г. з Дубровай аб’яднана веска Верхалоўшчына. На 1.4.1996 г. 40 двароў, 47 жыхароў. Магазін. Радзіма беларускіх пісьменнікаў Г. Дуброўскага i У. Юрэвіча.

ДЫНАРАЎКА, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Ю. Гагарына, чыгуначная станцыя на лініі Miнск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 30 двароў, 290 жыхароў. На пачат­ку XX ст. 43 двары, 361 жыхар, дзейнічала народнае вучылішча (адкрыта у 1907 г.). Па перапісe 1917 г. 54 двары, 368 жыхароў, народнае вучылішча (настаўніца Лідзія Страхова). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе народнага вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені (у 1923 г. 33 вучні, у 1926 г. 2 настаўніцы, 90 вучняў). Паводле перапісy 1926 г., 72 два­ры, 382 жыхары. На пачатку 1930-х гадоу дзейшчалі калгас імя Пкалы i кузня. У 1940 г. 27 двароў, 126 жыхароў. У чэрвені 1944 г. гітлераўцы спалілі вёску i загубілі 32 жыхары. На 1.4.1996 г. 52 двары, 140 жыхароў. Клуб, бібліятэка, сталовая, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленні сувязі i ашчаднага

ЕВАРОЎШЧЫНА, веска ў Пекалінскім сельсавеце, знаходзіцца за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Вядома па пісьмовых крыніцах з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., засценак у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 20 двароў, 135 жыхароў. У 1909 г. урочышча, 15 двароў, 97 жыхароў. Згодна з перапісам 1917 г., веска, 21 двор, 138 жыхароў. На 1.4.1996 г. 27 двароў, 49 жыхароў. Магазін. Непадалёку ад вёскі знаходзіцца радовішча пяскоў «Верасы».

ЕМЯЛЬЯНАВА, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах населены пункт вядомы з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 20 двароў, 138 жыхароў, мелася капліца. На пачатку XX ст. засценак, 12 двароў, 106 жыхароў. Па перапісe 1917 г., веска, 22 двары, 165 жыхароў. У 1920 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені. 3 1924 г. да 1977 г. цэнтр сельсавета. Па перапісe 1926 г., 30 двароў, 164 жыхары, дзейнічала працоўная школа 1-й ступені (95 вучняў, з ix 23 дзяучыню). На пачатку 1930-х гадоў быу калгас «Перамога», працавалі кузня, сталярня. На 1.4.1996 г. мелася 62 двары, 91 жыхар. Жывёлагадоўчая ферма. Бібліятэка, магазін.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели