Ф, У, Ш, Ю, Я. Вёскі Смалявіччыны

ХАЦЕНАВА, веска ў Юр’еўскім сельсавеце, знаходзщца каля р. Усяжа, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., сяло пры р. Усяжа i дарозе Смалявічы — Юр’ева, у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 44 двары, 296 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква, кузня, царкоўна-прыходская школа (адкрыта у 1886 г., налічвалася 28 вучняў, настаўнік Мікалай Лютарэвіч). На пачатку XX ст. веска, 54 двары, 313 жыхароў. У 1917 г. 56 двароў, 354 жыхары. У 1926 г. 59 двароў, 339 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоу быу калгас «Парыжская камуна», працавала кузня. У 1940 г. 75 двароў, 293 жыхары. У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захошпнікі спалілі вёску i загубілі 177 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падполле. На 1.4.1996 г. 46 двароў, 106 жыхароў. Жывёлагадоучая ферма.

Магазін. Помнік на магіле ахвяр фашызму. Усталяваны у 1968 г.

ЦЭНТРАЛЬНЫ, пасёлак у Пліскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг. На 1.4.1996 г. 14 двароў, 23 жыхары.

ЧАРНЩК1, пасёлак у Пліскім сельса­веце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырво­ны Сцяг. Заснаваны у 1930 г. у сувязі з будаўніцтвам торфазавода «Чырвоны Сцяг». У 1933 г. на заводзе працавала 449 чалавек. У 1941 — 1944 гг. на торфапрадпрыемстве дзейшчала падпольная антыфашысцкая група. На 1.4.1996 г. 305 двароў, 713 жыхароў. Торфапрадпрыемства «Чырвоны Сцяг». Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, бальніца, аддзялене сувязі i ашчад­нага банка, аптэка, лазня, Дом быту, аўтаматычная тэлефонная станцыя, сталовая, 3 ма­газіны. Помнік Герою Савецкага Саюза В.А.Тумару. На будынку Дома культуры устанлявана (1975 г.) мемарыяльная дош­ка ў гонар дзейнасці падпольнай антыфашысцкай групы.

ЧОРНЫ ЛЕС, веска ў Смалявіцкім гарсавеце, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Вядомы з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска Лес-Чорны у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 8 двароў, 53 жыхары, дзейнічаў смалярна-шкіпінарны завод. На пачатку XX ст. 8 двароў, 77 жыхароў. Па перапісe 1917 г., веска Лес-Чорны, 8 двароў, 51 жыхар. Па перапісe 1926 г., засце­нак, 14 двароў, 76 жыхароў. На 1.4.1996 г. 10 двароў, 26 жыхароў.

ЧЫРВОНЫ ЛУЖОК, веска ў Пят­ровіцкім сельсавеце, за 20 км ад чыгунач­най станцыі Міханавічы на лініі Мінск — Асіповічы. Назва ўтворана ад наймення сенакоснага ўрочышча, дзе узнікла пасяленне. На 1.4.1996 г. 14 двароў, 27 жыхароў. Помнік на брацкай магіле 71 савецкіх воінаў, якія загніулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 г. Усталява­ны у 1984 г.

ЧЭРНІКАЎШЧЫНА, веска ў Забалоцкім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага паве­та, 20 двароў, 168 жыхароў. На пачатку XX ст. веска, 24 двары, 223 жыхары. Па перапісe 1917 г., 31 двор, 229 жыхароў. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой вучылася 52 хлопчыкі i дзяўчынкі (1922 г). Паводле перапісy 1926 г., веска, 44 двары, 255 жыхароў. У 1977 г. далуча-на суседняя веска Чаршца. На 1.4.1996 г. 94 двары, 183 жыхары. Жывёлагадоучая ферма. Магазін. Помнік археалогіі — гарадзішча.

ШАБУШ, веска ў Пекалінскім сельсаве­це, знаходзіца на р. Уша, за 16 км ад чыгуначнай станццыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., веска Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 10 двароў, 62 жыхары. Сумежна з вёскай знаходзіцца ваколіца (19 двароў, 147 жыхароў) i фальварак. Пры фальварку дзейшчалі ва­дзяны млын на р. Уша i фабрыка шавецкіх цвікоў. У пачатку 1929 г. арганізаваны кал­гас «Будзёнавец», працавала кузня. На 

1.4.1996 г. 53 двары, 92 жыхары. Ферма буйной рагатай жывёлы. Магазін.

ШПАКОУШЧЫНА, веска ва Усяжскім сельсавеце, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 35 двароў, 225 жыхароў. На пачатку XX ст. 12 двароў, 82 жыхары. У 1926 г. заснаваны вапнавы за­вод, у 1929 г. — майстэрня па вырабе гон­ту. На 1940 г. 56 двароў, 280 жыхароў. У 1943 г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі вёску i загубілі 38 жыхароў. Многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з гітлераўцамі На 1.4.1996 г. 88 двароў, 160 жыхароў. Магазін. Радзіма беларускай актрысы Т.Р.Мархель.

ШЫПЯНЫ, веска у Курганскім сель­савеце, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Cмaлявiчы на лініі Мінск — Орша, на шашэйнай дарозе Смалявічы Чэрвень. Па юрыдычных дакументах вядома з канца XVI ст. як маёнтак Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

3 1793 г. у складзе Pacii, з 1795 г. у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX ст. маёнтак належаў Манюшкам. На 1847 г. у iм налічвалася больш за 800 жыхароў, каля 280 валоў, 180 коней, каля 200 кароў i 500 евшей, 580 авечак, 345 вулляў пчол. У склад маёнтка уваходзлі вecкi Студзёнка, Туры, Дабраводка, Варанеўшчына, засценкі Дуброва, Заброддзе, Сцепша, Пелека, фальварак Алесіна, сяло Верхмень. У 1863 г. у маёнтку адкрыта народнае вучылішча. На 1867 г. у iм вучылася 40 хлопчыкаў i 10 дзяўчынак. Паводле перапісy 1897 г., маёнтак у Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 101 жыхар, дзейшчалі карчма, народнае вучылішча, часоўня. На пачатку XX ст. маёнтак, 211 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў былым маёнтку створаны саўгас «Шыпяны», адкрыты клуб, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, працоўная школа 1-й ступені (у 1926 г. 45 вучняў, з ix 17 дзяўчынак), бібліятэка (400 кніг у 1926 г.). На пачатку 1930-х гадоў у Шыпянах працавалі цагельны завод, куз­ня, лесапілка, паравы млын, стальмашня, дзіцячыя яслі-сад. У чэрвені 1942 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралял1 14 мірных жыхароў вёскі. Некалькі гадоў назад цэнтр калгаса «Шыпяны» перенесены у суседнюю вёску Алесіна, але назва гаспадаркі засталася старая. На 1.4.1996 г. 89 двароў, 239 жыхароў. Ферма буйной ра­гатай жывёлы, бібліятэка, магазін. Помнік на магіле ахвяр фашызму, на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі. 3 1942 г. захавауся пейзажны парк, які закладзены на мяжы XIX —XX ст. i з’яўляецца помнікам cядзiбнa-пapкaвaгa мастацтва. У цэнтры парку раней размяшчаўся панскі   дом, які не захаваўся.

ШЭМЕТАВА, веска ў Пекалінскім сельсавеце, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Mjhck — Орша, пры р. Уша. Па пісьмовых крыніцах пасяленне вядома з 1593 г. як сяло. 3 1793 г. у складзе Pacii, з 1795 г. у Ігуменскім па­веце Мінскай губерні. Паводле перапісy 1897 г., веска ў Верхменскай воласці Ігуменскага павета, 33 двары, 236 жыхароў, дзейшчаў хлебазапасны магазін. На пачат­ку XX ст. веска, 37 двароў, 249 жыхароў, дзейнічала царкоўнапрыходская школа (на 1910 г. 23 вучш, з ix 4 дзяўчынкі). Па перапісe 1917 г., веска, 51 гаспадарка, 337 жыхароў, было народнае вучылішча (настаўнік Кацько). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-й ступені (у 1926 г. 16 хлопчыкаў i 11 дзяўчынак). Паводле перапісy 1926 г., 54 двары, 302 жыхары. На пачатку 1930-х гадоу праведзена калектывізацыя. На 1.4.1996 г. 37 двароў, 71 жыхар. Магазін. Каля вёскі знаходзіцца Шэметаўскае радовшча будаунічых пяскоў.

ЮЗАФОВА, веска ў Юр’еўскім сель­савеце, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Cмaлявiчы на лініі Мінск — Орша. Вядо­ма па пісьмовых крыніцах з XIX ст. Па­водле перапісy 1897 г., фальварак у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 3 двары, 33 жыхары. На пачатку XX ст. фаль­варак, 1 двор, 8 жыхароў. У 1917 г. 1 двор, 9 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалю­цыіі на месцы фальварка узнік пасёлак, створана працоўная школа 1-й ступені. Паводле перапісy 1926 г., 31 двор, 184 жы­хары, у школе вучылася 72 хлопчыю i дзяўчынкі. У пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Чырвоны пущлавец», працавалі кузня i стальмашня. На 1.4.1996 г. 26 двароў, 48 жыхароў. Помнік археалогіі — гарадзішча.

ЮР’ЕВА, веска, цэнтр сельсавета. З’яўлялася цэнтрам былога  калгаса «Парыж На 1.4.1996 г. 148 двароў, 358 жыхароў. Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, ветэрынарны пункт, аддзяленні сувязі i ашчаднага бан¬ка, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Помнік на брацкай магіле 200 савецкіх воінаў i партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну, помнік у гонар дзейнасці партызанскай брыгады «Смерць фашызму», якая пад час Вялікай Айчыннай вайны базіравалася ў лесе паблізу вёскі. Непадалёку ад вёскі помнік археалогіі — селішча. Радзтма беларускага археолага А.М.Ляўданскага, Героя Савецкага Саюза Я.Р.Слонскага, Героя Сацыялістычнай працы Л.А.Дземчанка.

ЯЛОВІЦА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Mінск — Орша. Паводле перапісy 1897 г., фальварак пры р. Плica ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага паве¬та, 1 двор, 24 жыхары. На пачатку XX ст. засценак, 6 двароў, 52 жыхары. Па перапісе 1917 г., веска, 36 двароў, 246 жыхароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адкры¬ты пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых i працоўная школа 1-й ступені (на 1926 г. 61 вучань). У пачатку 1930-х гадоў быу калгас «Чырвоны ара¬ты», працавала кузня. У 1940 г. 35 двароў, 152 жыхары. У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску i за-губілі 28 жыхароў. На 1.4.1996 г. 45 двароў, 80 жыхароў. Магазін.

ЯЛОЎКА, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 1 км ад чыгуначнага прыпынку Барсукі, на лініі Mінск — Орша. На пачатку XX ст. вядома як засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 10 двароў, 80 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г. веска, 13 двароў, 89 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. На 1.4.1996 г. 27 двароў, 49 жыхароў. Абеліск на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў бai з гітлераўцамі ў 1942 г. Пастаўлены у 1967 г. Радзіма дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі М. П. Маслоўскага.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели