Пра Смалявічы:


Беларуская Краёвая Абарона ў Смалявіцкім павеце Менскай акругі

25 Чэрвеня 2009

Гісторыя стварэньня і дзейнасьці ў 1944 годзе Беларускай Краёвай Абароны (БКА) зьяўляецца адной з найменш распрацаваных тэмаў, якія датычаць удзелу беларусаў у Другой сусьветнай вайне. У свой час савецкая прапаганда прыклала нямала намаганьняў у справе фальсіфікацыі гісторыі БКА, бо цалкам замаўчаць адну з першых у XX стагодьдзі спробаў арганізацыі рэгулярнай беларускай арміі было немагчыма.
    І [...]


Утварэньне Беларускай Краёвай Абароны (2)

4 Чэрвеня 2009

З’езд адбыўся ў канцы красавiка 1944 году. Заслухаўшы даклады з мейсцаў, некаторыя ўдзельнiкi з’езду паставiлi прапанову аб лiквiдацыi БКА. Пасьля дыскусыi, аднак было па-станоўлена БКА не лiквiдаваць, а зьменшыць згодна колькасьцi зброi, гэта значыць на тры чвэрцi. Гэн. Готбэрг пажадаў прыняць увесь з’езд у сваiм службовым памяшканьнi. Прыняў ён яго вельмi суха.


Утварэньне Беларускай Краёвай Абароны

4 Чэрвеня 2009

Калi аканчальна ўканстытуавалася Беларуская Цэнтральная Рада, то на першым яе паседжаньнi 22.1.1944 году Прэзiдэнт Рады прафесар Астроўскi ў сваёй дэклярацыi мiж iншым сказаў, што галоўным заданьнем БЦР будзе арганiзацыя ўсiх беларускiх сiл для барацьбы з бальшавiцкай партызаншчынай i, наагул, з бальшавiзмам. Ясна, што змаганьне з партызаншчынай у першую чаргу павiнна было быць збройнае.


Рапарт штаба Беларускай Краёвай Абароны ў Смалявічах (1944 г.)

4 Чэрвеня 2009

Штаб Батальёна №29
Беларускай
Краёвай Абароны
ў Смалявічах
НАЧАЛЬНІКУ БЕЛАРУСКАЙ КРАЁВАЙ
АБАРОНЫ, МЕНСКАЯ АКРУГА
9 чэрвеня 1944 г.
Рапарт.


Паўстанне 1863 года на Барысаўшчыне і ў Ігуменскім павеце

25 Траўня 2009

У лютым 1863 года на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыбылі сюды з Польшчы, адціснутыя рускімі войскамі. Яны дайшлі з баямі да Слуцку і тут былі разбітыя.


Рэтра

21 Траўня 2009

Фотаздымкі людзей нашага рэгіёна мінулага стагоддзя. Гэтыя фотаздымкі былі знойдзенны ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). Магчыма на фотаздымках вы знойдзеце сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль, сваякоў


Смалявіччына ў перыяд феадалізму (3)

4 Траўня 2009

У 1681 г. Людвіка Караліна Радзівіл, якой ішоў на той час чатырнаццаты год, была выдадзена замуж за свайго аддаленага родзіча — такога ж юнага Людвіга Гогенцолерна, які быў чацвертым сынам круфюрста брандэнбургскага і князя прускага Фрыдрыха Вільгельма. Аднак ужо на дваццатым гаду жыцця яна аўдавела, пасля чаго ў 1688 г. аднавіла шлюб з князем Каралем Філіпам Нейбургскім са старажытнага баварскага роду Вітэльсбахаў.


Смалявіччына ў перыяд феадалізму (2)

4 Траўня 2009

Ад канца XVI стагоддзя да нас дайшоў цэлы шэраг судовых дакументаў, звязаных з паселішчамі Смалявіччыны. Шматлікасць такіх дакументаў тлумачыцца тым, што паводле другога Статуту ВКЛ, прынятага ў 1566 г., па ўсёй тэрыторыі дзяржавы ўводзіліся павятовыя земскія суды, у якіх павінны былі разглядацца маёмасныя справы мясцовай шляхты.


Смалявіччына ў перыяд феадалізму

4 Траўня 2009

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. – Мн., 2000. С. 27 – 48; 58 – 59


Ахвяры беспадстаўных палітычных рэпрэсій

3 Траўня 2009

АБМЁТКА Ганна Васільеўна, н. у 1923, в. Кудрышчына Смалявіцкага р-на, настаўніца Прылепскай няпоўнай сярэдняй школы. Асуджана 16.8.1946 судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага абласнога суда да 5 гадоу ППЛ з пазбаўленнем правоў на 3 гады. Рэабілітавана 22.12.1989.
АБМЁТКА Сідар Iociфaвіч, н. у 1890, в. Вялжае Залужжа Смалявіцкага р-на, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 13.1.1930 асобай нарадай пры калегіі АДПУ [...]


Switch to our mobile site