Галоўная навіна

Альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі

Звяртаючы ўвагу на тое, што з дзяржаўных СМІ мы атрымоўвем толькі «пазітыўную» інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі, а шчаслівей беларусы не становяцца, мы вырашылі надрукаваць невялікі спіс (нажаль, ён аб’ектыўна невялікі) сродкаў масавай інфармацыі, якія прадстаўляюць групу прыватных, незалежных ад дзяржаўнай улады, крыніцаў інфармацыі.

Вось прыкладны спіс альтэрнатыўных СМІ, з дапамогаю якіх вы зможаце атрымоўваць іншую інфармацыю. Альтэрнатыўную той, якая гучыць па беларускіх тэлеканалах  і друкуецца ў дзяржаўных газэтах.

Інфармацыя ў ніжэй пададзеных СМІ тычыцца як беларускіх падзеяў, так і падзеяў міжнароднага характара.

Газэты:

  1. Народная Воля. Адноўлена падпіска праз пошту са снежня 2008. таксама можна набыць у шапіках Белсаюздруку. Адрас рэдакцыі: г. Мінск, 220030, вул. Энгельса, 34а. Ці па тэл./факсе 328-63-93, 328-68-71.
  2. Наша Ніва. Адноўлена падпіска праз пошту са снежня 2008. таксама можна набыць у шапіках Белсаюздруку. Адрас рэдакцыі: г. Мінск, 220050, а/с 537 ці праз тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32, (029) 618-54-84.
  3. БелГазета. Шукайце ў падпісных каталогах Белпошты ці пытайце ў шапіках Белсаюздруку ў сваім горадзе.
  4. Беларусы і Рынак. Шукайце ў падпісных каталогах Белпошты ці пытайце ў шапіках Белсаюздруку ў сваім горадзе.
  5. Экспрэс-навіны.  У сувязі з цяжкім эканамічным становішчам газэта прыпыніла свой выхад з 2009 года. Пакуль што працуе толькі электронная версія газэты www.expressnews.by
  6. Свабодныя Навіны Плюс. Шукайце ў падпісных каталогах Белпошты ці пытайце ў шапіках Белсаюздруку ў сваім горадзе.
  7. Таварыш. Забаронена падпіска праз Белпошту і продаж пра сетку Белсаюздруку. Калі жадаеце атрымоўваць газэту ў капэртах звяртайцеся па тэл.: (8029) 316-40-85.
  8. Свабода. Бясплатная падпіска праз смс-паведамленні на нумар +37068742185 альбо на e-mail: [email protected]
  9. Новы час.
  10. Згода.
  11. Наша слова. Пытайце ў шапіках свайго горада альбо праз падпіску Белпошты. Падпісны індэкс 63865. Адрас для паштовых паведамленняў: 231282, г. Ліда-2, п/с 7.

Радыё:

  1. Радыё Свабода. Кароткія хвалі: 06:00-08:00 5925kHz/7115, 18:00-20:00 7180kHz/9725, 20:00-22:00 6050kHz, 20:00-24:00 7115kHz, 22:00-24:00 9750 kHz.  612kHz/490m сярэднія хвалі 06:00-08:00, 18:00-24:00. А таксама на спутніку HOTBIRD-8 4232 -06:00-08:00, 18:00-24:00. А таксама ў інтэрнэце на сайце http://svaboda.org
  2. Радыё Рацыя. Кароткія хвалі 7565 kHz (17:30-19:30), 98,1 FM кругласуткава, 103,8 FM (20:00-20:30). А таксама ў інтэрнэце на сайце http://racyja.by.
  3. Еўрапейскае радыё для Беларусі. На спадарожніках: HOTBIRD 6, 13° East, частата 11013 МГц (11013МГц/H/27500), SIRIUS 4, 5° East, частата 12379.62 МГц (12379.62МГц/H/27500). А таксама ў інтэрнэце на сайце http://belradio.fm

Тэлебачанне:

  1. Белсат. Спутнікавы тэлеканал, які створаны пры падтрымцы Еўрапейскага саюза, Польскага ўраду. Галоўны офіс размешчаны ў Варшаве. На тэлеканале працуюць беларускія і польскія журналісты. Пакуль што тэлеканал вядзе сваю транслацыю некалькі гадзінаў у суткі (18:00-24:00)  праз спутнікі SIRIUS і ASTRA. Тыя хто мае доступ да інтэрнэта могуць праглядаць відэаматэрыалы праз сайт тэлеканала http://belsat.eu.
  2. Euronews. Гэты канал ідзе, амаль што, ва ўсіх, хто мае спутнікавыя талеркі. Але ёсць два ўдакладненні. Па-першае, гэта тое, што Беларусь і яе падзеі не так часта патрапляюць у эфір канала. А другое, самае важнае, гэта тое, што рускамоўная і англамоўная версіі каналу адрозніваюцца тлумачэннем сюжэтаў. Так у рускамоўнай частцы каналы працуюць расіяне, якія перакладаюць навіны ў сваім кантэсце. Пасля чаго відэасюжэт губляе свой сэнс! У гэта не адразу верыцца, пакуль не параўнаць два аднолькавых сюжэта,  на розных мовах.

Інтэрнэт сайты:

  1. Сайт Радыё Свабоды – http://svaboda.org
  2. Сайт Еўрапейскага радыё для Беларусі – http://belradio.fm
  3. Сайт газэты «Наша Ніва» – http://nn.by
  4. Сайт газэты «Народныя Воля» – http://nv-online.info
  5. Іфармацыйны партал беларускай агенцыі навінаў – http://naviny.by
  6. Сайт Руху Хартыі 97-га году – http://charter97.org
  7. Асабісты сайт беларускага палітыка і лідэра Руху  «За Свабоду!» Аляксандра Мілінкевіча – http://milinkievich.org
  8. Сайт інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа» – http://n-europe.eu

Пададзены вышэй спіс з’яўляецца суб’ектыўным меркаваннем калектыва рэдакцыі. Безумоўна, вы можаце не звяртаць на яго аніякай увагі. Але для кожнага з тых, хто жадае атрымоўваць альтэрнатыўную інфармацыю з Беларусі і аб Беларусі, мы раім прыгледзецца да нашага спісу. Калі сапраўды сумняецеся ў праўдзівасці інфармацыі дзяржаўных СМІ і вам не верыцца, што ў нашай краіне ўсё так добра, то вы ведаеце што рабіць!

«Горад Наш»

2 Comments

  1. Дзякуй Раман за прапанову!
    Вось Вы самі і дадалі яго 🙂 Ваш камент будзе першым і кожны будзе бачыць прапанаваны вамі партал,як варыянт альтэрнатыўнай крыніцы інфармацыі!

    Не магу з упэўненасцю сказаць,але ж мне падаецца, што на гэтым партале інфармацыя проста перадрукоўваецца з вышэй пазначаных + агенства фінансавых навінаў, Заўтра тваёй краіны, Мы, інтэрфакса і інш.
    У такім выпадку можна пазначаць асобна парталы: afn.by. zautra.by, expertby.org,interfax.by

    а яшчэ ёсць падобны да яго — tut.by

    Пару разоў, на дэйт.бс перадрукоўвалі інфармацыю пра падзеі ў Смалявічах 🙂

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели