А, Б, В. Вёскі Смалявіччыны

АКЦЯБРСКІ, пасёлак у Пліскім сельсавеце, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Мінск — Орша. Узнік у 1977 г. Найменне дадзена у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі. На 1.4.1996 г. 782 двары, 2346 жыхароў. Камбікормавы завод, птушкафабрыка, сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, аддзяленне сувязі аддзяленне ашчаднага банка, 2 дзіцячыя яслі-сады, амбулаторыя, аптэка, лазня, 2 сталовыя, 3 магазіны, аўтаматычная тэлефонная станцыя, стадыён.

АЛЕСІНА, вёска ў Курганскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Шыпяны», за 15 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы за 1 км ад аутамабільнай дароп Смалявічы — Верхмень. Вядома па шсьмовых крыніцах з XIX ст., калі населены пункт уяўляў сабой фальварак.

У сярэдзіне XIX ст. фальварак уваходзіў у склад маёнтка Шыпяны, які належаў Манюшкам. Паводле пepaпicy 1897 г., маёнтак памешчыкаў Ваньковічаў, 1 двор, 158 жыхароў.

Маёнтак Алесіна уваходзіў у склад Верхменскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. На пачатку XX ст. 1 двор, каля 160 жыхароў, вінакурны завод. У 1916 г. 49 жы­хароў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе маёнтка узшклі пасёлак, сельскагаспадарчая арцель «Новае жыццё». Павод­ле пepaпicy 1926 г., 12 двароў, дзейнічала хата-чытальня. На пачатку 1930-х гадоў працавалі калгас «Новае жыццё», кузня, крухмальны i малочны заводы. У Вялікую Айчынную вайну веска спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі

На 1.4.1996 г. 148 двароў, 394 жыхары. Ветэрынарны пункт, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхніцы, аўтаматыч­ная тэлефонная станцыя, сярэдняя школа (ёсць музей Я.Коласа), аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, ашчадная каса, сталовая, мaгaзін, яслі-сад, амбулаторыя. На будынку школы ў 1969 г. усталявана мемарыяльная дошка Я.Коласу. Захаваўся комп­лекс будынкаў вінакурнага завода, якія пабудаваны у пачатку XX ст. з каменя i цэглы  — помнік архітэктуры.

АНОШКІ, веска ў Прылепскім сельсавеце, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на р. Усяжа. Гэта адзін з самых старажытных населеных пунктаў Смалявіччыны. Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У юрыдычных актах 1597 г. узгадваецца як сяло Аношкавічы. У 1812 г. вя­домы як сяло Аношкі. Паводле пepaпicy 1897 г., сяло ў Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета на р. Усяжа, 24 двары, 259 жыхароў, піцейны дом. На па­чатку XX ст. вёска, 48 двароў, 200 жыха­роў. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства i жывёлагадоўля. Бытавалі промыслы: прадзенне, ткацтва, кравецтва, пляценне, рыбалоўства, збор ягад.

Па пepaпice 1917 г., сумежна існавалі 2 вecкi — Аношкі 1-я, 39 двароў, 262 жы­хары, i Аношкі 2-я, 16 двароў, 105 жыхароў, якія пазней аб’ядналіся ў адну вёску Аношкі. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады «Смерць фашызму». На 1.4.1996 г. 50 двароў, 111 жыхароў.

АНТАПОЛЛЕ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 23 км ад чыгуначнай стан­цыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша на р. Усяжа. Мела некалкі назваў: Антанопаль, Антонаполле, Антопаль i Антаполле. Па­водле юрыдычных актаў 1812 г., вядома як сяло Антанопаль. Паводле пepaпicy 1897 г., веска Антанопаль на р. Усяжа, 22 двары, 166 жыхароў. Уваходзіла ў склад Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку XX ст. веска Антонаполле, 25 двароў, 160 жыхароў. Па пepaпice 1917 г., веска Антопаль, 28 двароў, 217 жыхароў, працавалі вадзяны млын i кузня. На пачатку 1930-х гадоў мела наз­ву Антанопаль, працавал1 вадзяны млын i кузня. У 1940 г. 52 двары. У 1944 г. нямецка-фашысцюя захопнікі спалілі вёску i загубілі 35 жыхароў. На 1.4.1996 г. 34 два­ры, 76 жыхароў.

АРЛОВА, веска у Жодзінскім сельса­веце, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Жо­дзіна на лініі Мінск — Орша. Паводле пe­paпicy 1897 г., веска у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 11 двароў, 85 жыха­роў. На пачатку XX ст. 9 двароў, 71 жыхар. Паводле пepaпicy 1926 г., засценак, 19 двароў, 90 жыхароў. На 1.4.1996 г. 13 два­роў, 19 жыхароў.

АРЭШНІКІ, веска у Забалоцкім сель­савеце, каля аутамабільнай дарогі Смалявічы — Апчак, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Ор­ша. З’яўлялася цэнтрам былога саугаса імя МЛ.Калініна. Вядома з пачатку XX ст. як хутар Арэшнікі. Паводле пepaпicy 1926 г., хутар, 24 двары, 161 жыхар. У 1940 г. веска, 37 двароў, 163 жыхары. У студзені 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску, загубілі 60 жыхароў. У 1977 г. далучана в. Вадзща. На 1.4.1996 г. 166 два­роў, 470 жыхароў, Дом культуры, бібліятэка, пачатковая школа, яслі-сад, аддзяленне сувязь фельчарска-акушэркі пункт, магaзiн, парк, ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхніцы. Помнік на магіле ахвяр фашызму. Пастаўлены ў 1967 г.

ACIHHIK, веска у Жодзінсюім сельса­веце, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

ACTAШOHKI, веска у Курганскім сельсавеце, за 30 км ад чыгуначнай стан­цыі Cмaлявiчы на лініі Мінск-Орша. На 1.4.1996 г. 45 двароў, 83 жыхары, магазін. У 1977 г. далучаны в. Мальцы i x. Арщмовічы.

БАБІН ЛЕС, веска ў Жодзінсюім сель­савеце, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з XIX ст. Па­водле пepaпicy 1897 г., сяло у Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 25 двароў, 265 жыхароў, дзейнічалі кузня, праваслаўная царква i царкоўнапрыходская школа (адкрыта у 1892 г.). На пачатку XX ст. веска Лес-Бабін, 30 двароў, 254 жыхары. У 1917 г. 35 двароў, 251 жыхар. У 1926 г. 42 двары, 244 жыхары, працоўная школа 1-й ступені (40 вучняў). На 1.4.1996 г. 35 два­роў, 64 жыхары. Магіла ахвяр фашызму, за 3 км на поўнач ад вёскі. У 1965 г. на магіле пастаўлена стэла.

БАТУТА, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай стан­цыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на р. Домелька. Вядома з XIX ст. Паводле пepaпicy 1897 г., веска ў Астрашыцка-Га­радзецкай воласці Мінскага павета, 26 два­роў, 174 жыхары. У 1909 г. 29 двароў, 165 жыхароў. Па пepaпice 1917 г., 11 двароў, 75 жыхароў. У 1940 г. 43 двары, 180 жыхароў. У чэрвені 1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску i загубілі 115 жыхароў. На 1.4.1996 г. 10 двароў, 20 жыхароў.

БАРСУКІ, веска у Жодзінскім сельса­веце, цэнтр эксперыментальнай базы «Жо­дзіна», за 3 км ад чыгуначнага прыпынку Барсукі на лініі Mінck — Орша, на шашы Miнск — Барысаў. Паводле пepaпicy 1917 г., хутар у Смалявіцкай воласці Ба­рысаўскага павета, 5 двароў, 29 жыхароў. Па перапісe 1926 г., 7 двароў, 43 жыхары. На 1.4.1996 г. 340 двароў, 962 жыхары. Ся­рэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, Дом куль­туры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Падведзены газ, дзейшчае водаправод. Вуліцы вёскі заасфальтаваны.

БАТУРЫНКА, веска ў Азярыцка-Сла­бадскім сельсавеце, за 19 км ад чыгунач­най станцыі Cмaлявiчы на лініі Мінск — Орша. Вядома з XIX ст. Паводле перапісy 1897 г., у Астрашыцка-Гарадзецкай во­ласці Мінскага павета, 9 двароў, 62 жыха­ры. На пачатку XX ст. 7 двароў, 81 жыхар. Па перапісe 1917 г., хутар, 1 двор, 11 жыхароў. На 1.4.1996 г. 20 двароў, 40 жыхароў. Каля вёскі знаходзіцца Батурынскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу.

БЕЛАЯ ЛУЖА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Miнск — Орша. У 1917 г. вядома як хутар Лужа-Белая ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 9двароў, 60 жыхароў. Паводле перапісy 1926 г., 21 двор, 124 жыхары. На 1.4.1996 г. 90 двароў, 178 жыхароў. Ферма буйной рагатай жывёлы, магазін.

БУДА, веска у Жодзінскім сельсавеце, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Miнск — Орша. У 1909 г. засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 13 двароў, 70 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г., 11 двароў, 61 жыхар. На 1.4.1996 г. 1 двор, 1 жыхар.

БУДАГОВА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, цэнтр доследна-племянной гаспадаркі «Будагова», за 6 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. Назва ўтворана ад мясцовага ўрочышча. У 1909 г. засценак у Смалявіцкай воласці Барысаускага павета, 3 двары, 16 жыхароў. Паводле перапісy 1917 г., хутар, 2 двары, 14 жыхароў. У 1926 г. хутар, 18 двароў, 88 жыхароў. У 1944 г. веска, 29 двароў, 145 жыхароў. У красавіку 1943 г. амаль поўнасцю спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 12 жыхароў. Многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з ворагам пад час Вялікай Айчыннай вайны. На 1.4.1996 г. 250 двароў, 740 жыхароў. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, магазін, дзіцячыя яслі-сад.

БЫКАЧАНА, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск Орша. На 1.4.1996 г. 23 двары, 48 жыхароў.

БЯРОЗАВАЯ ГАРА, веска ў Пятровіцкім сельсавеце, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Ор¬ша. Назва ўтворана па прыкметах мясцовасці, дзе узнікла пасяленне. На 1.4.1996 г. 8 двароў, 13 жыхароў.

БЯРОЗАВІЦА, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 3 км ад чыгуначнага прыпынку Бapcyкi на лініі Мінск — Орша. Павод¬ле перапісy 1897 г., хутар у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 3 двары, 28 жыхароў; смалярна-шкіпарны завод. У 1909 г. урочышча Бярозавіцы, 1 двор, 7 жыхароў. У 1917 г. пасёлак, 17 двароў, 110 жыхароў. Паводле перапісy 1926 г., хутар, 10 двароў, 75 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Авангард», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 66 двароў, 142 жыхары. Магазін.

ВЕРХ-ВОЗЕРА, веска у Пліскім сельсавеце, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг, пры р. Пліса. Паводле перапісy 1897 г., засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 6 двароў, 62 жыхары. На пачатку XX ст. веска, 9 двароў, 135 жыхароў. У 1917 г. засценак, 9 двароў, 71 жыхар. Побач з засценкам знаходзіўся хутар Верх-Возера, 2 двары, 12 жыхароў. На 1.4.1996 г. 20 двароў, 34 жыхары.

ВЕРХМЕНЬ, веска у Курганскім сельсавеце, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша, на р. Мень. Назва геаграфічнага паходжання, утворана ад двух слоў «верх» i «мень», азначае пасяленне, якое знаходзіцца ў верхнім цячэнні р. Мень. Па пісьмовых крыніцах, Верхмень вядома з XIX ст. У 1847 г. сяло, 18 двароў, 190 жыхароў, у складзе маёнтка Шыпяны, які належаў Манюшкам. У 1886 г. сяло, цэнтр воласці i праваслаўнага прыхода Ігуменскага павета, 19 двароў, 250 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта у 1863 г., драўляны будынак школы узведзены ў 1865 г.), вадзяны млын (за 3 км ад сяла). Паводле перапісy 1897 г., сяло, 55 двароў, 381 жыхар, валасное праўленне, народнае вучылішча, праваслаўная цар¬ква, хлебазапасны магазін, карчма, крама, піцейны дом, паравы млын. Побач з сялом знаходзілася сядзіба царкоўнага прычту Верхмень, 17 жыхароў.
На пачатку XX ст. 89 двароў, 497 жыхароў. У Верхменскім народным вучылішчы налічвалася 95 вучняў, у тым ліку 11 дзяўчынак, быў вучнёусю хор (1902). 3 сялом Верхмень звязаны жыццё i дзейнасць Я.Коласа, які ў 1906 г. працаваў настаунікам у Верхменскім народным вучылішчы.

У памяць аб жыцці i дзейнасці Я.Коласа на будынку Верхменскай сярэдняй шко¬лы, якая ў 1969 г. перанесена ў суседнюю вёску Алесіна за 1 км ад Bepxмeнi i захавала сваю ранейшую назву, установлена мемарыяльная дошка. У 1915 г. у сяле ад-рыта паштовае аддзяленне, пры iм ашчадная каса. Пошту дастаўлялі са Смалявіч на конях 4 разы ў тыдзень за плату 195 руб. у год. 3 apxiўныхx рукапісных матэрыялаў відаць, што у штаце паштовага аддзялення было 4 чалавекі — начальнік, 2 служачых i вартаўнік. Для аддзялення арандаваўся аднапавярховы будынак за плату 200 руб. у год. Паводе пepaпicy 1917 г., сяло, 83 двары, 475 жыхароў. Пад час грамадзянскай вайны i замежнай ваеннай інтэрвенцыі дзейнічаў Верхменскі валасны рэўком. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча было пераўтворана ў працоуную школу 1-й ступень У 1923 г. у ей налічвалася 132 вучняў (з ix 33 дзяўчынкі), настаўнікамі працавалі Вольга Граковіч i Юльян Лютарэвіч, пры школе створаны пункт па ліквідацыі непісьменнасці. 3 1924 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. 94 двары, 442 жыхары, дзейнічала хата-чытальня. У школе вучылася 130 хлопчыкаў i дзяўчынак. У 1929 г. тут створаны калгас «Добрая воля», працавалі кузня, сельскагаспадарчая майстэрня, хата-чытальня, 6ібліятэка, медыцынскі пункт, некалькі пазней яслі-сад. У 1940 г. 77 двароў, 430 жыхароў.

У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкія зaxoпнікі спалілі 76 два¬роў, загубілі 2 жыхароў. Многія жыхары загінулі ў баях з ворагам пад час Вялікай Айчыннай вайны. У 1970 г. 123 двары, 357 жыхароў, амбулаторыя. У 1977 г. Верхменскі сельсавет быў ліквідаваны, а веска увайшла ў склад Курганскага сельсавета. На 1.4.1996 г. 70 двароў, 113 жыхароў, магазін. Абеліск на брацкай магіле 10 савецкіх вoiнаў i партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943 — 1944 гг. Пастаўлены у 1967 г.

ВІШНЯ, веска ў Прылепскім сельсавеце, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Да 1964 г. веска называлася Малафеевічы. У 1914 г. веска Астрашыцка-Гарадзецкай воласці, 80 жыхароў. На 1.4.1996 г. 22 двары, 37 жыхароў.

ВОЛМА, веска у Пятровіцкім сельсавеце, знаходзіцца на р. Волма, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Назва дадзена ад наймення paкi. У XIX — пачатку XX ст. сяло ў Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1886 г. сяло, 24 двары, 254 жыхары, працавалі народнае вучылішча, праваслаўная царква, вадзяны млын, лесапільны завод. Паводле пepaпicy 1897 г., 66 двароў, 445 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная прыходская царква, народнае вучылішча, піцейны дом, лесапільны завод. На пачатку XX ст. сяло, 87 двароў, 627 жыхароў. Асноўным заняткам насельніцтва  з’яўляліся земляробства i жывёлагадоўля. Промыслы i рамёствы: прадзенне, ткацтва, кравецтва, сталярства, пляценне з лазы i лыку, вщцё вяровак з пянькі, збор ягад, грыбоў, арэхаў, лекавых траў.

У перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. у сяле адбыліся сялянскія хваляванні. Бурнае аграрнае выступление мела месца таксама 4 мая 1917 г. У гэты дзень адбыўся агульны сход сялян Валмянскага сельскага таварыства, які прыняў пастанову — прашэнне да Miнскaгa губернскага кaмicapa аб высяленні з сяла памешчыка, адстаўнога генерала Уранава, які самавольна зaxaпіў тутэйшыя сялянскія сенажаці i лес. Пастанову падпісалі стараста К.Віктаровіч i 50 сялян. Пры гэтым яны прыдалі рэзалюцыі моц закона.
Паводле пepaпicy 1917 г., сяло, 107 двароў, 771 жыхар. Пасля Кастрычніцкай рэ-валюцыі ў Волме адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 г. налічвалася 62 вучні, настаунікам працаваў І.Нікулін. У 1926 г. 153 двары, 890 жыхароў, у пачатковай школе было 2 настаунікі, 72 вучні (з ix 18 дзяўчынак), пры школе працавала бібліятэка.

На пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоны Кастрычнік», дзейнічалі вадзяны млын, сукнавальня. На 1.4.1996 г. 150 двароў, 400 жыхароў. Лясніцтва, жывёлагадоўчая ферма, фельчарска-акушэрскi пункт, бiблiятэкa, магазін. Помнік на брацкай магіле 83 савецюіх вoiнаў i партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943—1944 гг., i ў гонар экіпажа самалёта М.Юрэева i А.Сафонава, што паўтарылі подзвіг М.Гастэлы 5.7.1944 г.

ВОСАВА, веска ў Пліскім сельсавеце, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг на лініі Miнск — Орша. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX ст. У 1909 г. веска Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета, 19 двароў, 125 жыхароў. У 1917 г. 15 двароў, 90 жыхароў. На пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Чырвоны ба-рацьбіт», працавала кузня. На 1.4.1996 г. 9 двароў, 11 жыхароў.

ВОСАВА, веска ў Смалявяцкім райсавеце, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. У пачатку XX ст. засценак у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 3 двары, каля 30 жыхароў. На 1.4.1996 г. 29 двароў, 47 жыхароў.

ВОСТРАЎ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Жодзіна на лініі Мінск — Орша. На пачатку XX ст. засценак, у Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, у якім мелася 17 двароў, 144 жыхары. Паводле пepaпicy 1917 г. веска, 32 двары, 181 жыхар. У 1922 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, 36 вучняў. На 1.4.1996 г. 42 двары, 62 жыхары.

ВЫЗВАЛЕННЕ, веска у Пекалінскім сельсавеце, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы  на лініі Мінск — Орша. Назва дадзена ад наймення саўгаса «Вызваленне», які існаваў на пачатку 1930-х гадоў. На 1.4.1996 г. 63 двары, 149 жыхароў. Жывёлагадоучая ферма i магазін.

ВЫСОКАЕ, веска у Прылепскім сельсавеце, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы  на лініі Мінск — Орша пры р. Усяжа. Вядома па шсьмовых крыніцах з XIX ст. Паводле пepaпicy 1897 г., маёнтак Астрашыцка-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 8 двароў, 84 жыхары, 2 вадзяныя млыны, карчма. Сумежна з маёнткам 6ылі яшчэ 2 паселішчы з назвай Высокае Урочышча (1 двор, 6 жыхароў, смалакурна-шкіпіларны завод) i Шафарыя (1 двор, 9 жыхароў). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на базе маёнтка узнік пасёлак Высокае i саугас «Высокае». На пачатку 1930-х гадоў тут быў калгас «Бальшавік», дзейшчалі кузня, млын, сукнавальня, лесапільня. На 1.4.1996 г. 23 два¬ры, 44 жыхары. Помнік народнай архітэктуры пачатку XX ст. — драўляны двухпавярховы млын.

ВЫСОКАЯ ГОРКА, веска у Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 5 км ад чы¬гуначнай станцыі Смалявічы  на лініі Мінск — Орша. Вядома з пачатку XX ст. Паводле пepaпicy 1917 г. хутар Горка-Вы¬сокая ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 1 двор, 9 жыхароў. На 1.4.1996г. 11 двароў, 20 жыхароў.
ВЫСОКІЯ ЛЯДЫ, веска ў Жодзінскім сельсавеце, за 6 км ад чыгуначнага прыпынку Барсукі на лініі Miнск — Орша. Назва ўтворана ад старажытнага славянскага тэрміна «ляда», якое азначае ўчастак пас¬ля выкарчаванага лесу, што падрыхтаваны пад ворыва ці луг. Паводле пepaпicy 1897 г., пасёлак Ляда-Высокае ў Смалявіцкай во¬ласці Барысаўскага павета, 12 двароў, 139 жыхароў. На пачатку XX ст. засценак, 20 двароў, 155 жыхароў. Па пepaпice 1917 г. пасёлак Ляда-Высокае, 17 двароў, 125 жыхароў. У 1919 г. тут адкрыта працоўная шко¬ла 1-й ступені, у якой навучалася у 1923 г. 44 хлопчыка i дзяўчынкі. У 1926 г. 34 два¬ры, 219 жыхароў; у пачатковай школе вучылася 66 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў былі калгас «Чырвоны партызан» i па здабычы торфу арцель імя Сталіна, працавала кузня. У Вялікую Айчынную вайну многія аднавяскоўцы загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі На 1.4.1996 г. 75 двароў, 125 жыхароў. Магазін. Абеліск на магіле савецкага вoiнa, які загінуў у бai ў 1944 г.

ВЯЛІКАЕ ЗАЛУЖЖА, веска ў Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Miнск — Орша. Паводле пepaпicy 1897 г., веска ў Смалявіцкай воласці Барысаўскага павета, 27 двароў, 186 жыхароў. На па¬чатку XX ст. 43 двары, 223 жыхары. Па пepaпice 1917 г. 39 двароў, 260 жыхароў. У пачатку 1930-х гадоў быў калгас «Чырвоны Лшіцк», працавала кузня. Пад час Вялжай Айчыннай вайны многія аднавяскоўцы заггіулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі На 1.4.1996 г. 37 двароў, 67 жыхароў. Магазін.

ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, веска ў Драчкаўскім сельсавеце, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы  на лініі Мінск — Орша. На 1.4.1996 г. 8 двароў, 14 жыхароў.

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели