Навіны Смалявічы

Дзень святога Валянціна ў аднайменнай парафіі(фота-справаздача)

У адзінай у Беларусі каталіцкай парафіі Святога Валянціна 15 лютага прайшло парафіяльнае свята. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вернікі і госці парафіі, святары якія раней служылі ў Смалявічах, манахі-капуцыны і іншыя.

Cвяткаванне пачалося з працэсіі да скульптуры Св.Валянціна і прамаўлення літаніі ля яе. Затым усе вярнуліся ў касцёл, дзе адбылася цэлебрацыя святой Імшы, якая скончылася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Завяршылася свята прадстаўленнем маладых парафіян і агульнапарафіяльнай сустрэчай у ніжняй зале касцёла.

Фота Надзеі Гацак і Ларысы Бусько.