Цела зніклай Юліі Саламацінай знайшлі ў лесе

У лесапаласе выяўленыя чалавечыя парэшткі і асабістыя рэчы зніклай 18-гадовай Юліі Саламацінай, паведамілі ў СК Беларусі.

«Знойдзеныя рэчавыя доказы, у тым ліку якія належаць падазраваным, а таксама атрыманыя следствам іншыя дадзеныя паказваюць на выяўленне астанкаў зніклай дзяўчыны. У рамках расследавання прызначаны шэраг экспертыз, якія дазволяць канчаткова ідэнтыфікаваць прыналежнасць выяўленых парэшткаў», — адзначылі ў СК.

У СК пакуль не распавялі, дзе менавіта знойдзены астанкі.

Затрыманым па гэтай справе прад’яўлены абвінавачанні. У дачыненні да абодвух прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Следчыя, аператыўныя супрацоўнікі МУС і эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз працягваюць працу

Наша Ніва