Будавацца ў Смалявічах захацелі толькі 33 мінчукі
Згодна з ранейшымі планамі, у горадзе-спадарожніку маглі б жыць 40 тысяч мінчукоў з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў.
Мінчукі не хочуць жыць у Смалявічах, нягледзячы на ўсе пераконванні з боку уладаў. Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман, рэальную гатовасць пабудаваць кватэру ў Смалявічах выказалі ўсяго… 33 чалавекі.
Усе яны стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў больш за 20 гадоў.
Згодна з ранейшымі планамі, у спадарожніку маглі б жыць да 40 тысяч мінчукоў з чаргі.
Па меркаванні Радомана, у перспектыве попыт на жыллё ў Смалявічах павялічыцца. У першую чаргу, гэта звязана з уступленнем у сілу ўказа №13. Мінчукі, якія страцілі права на льготны крэдыт, змогуць скарыстацца ім у гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Напрыклад, у Смалявічах ці, хутчэй, пад Смалявічамі.
Горад-спадарожнік пачуць будаваць фактычна ў полі.
Дарэчы, першая будоўля мусіць пачацца ўжо ў сакавіку.









