7 Студзеня 2012


«Апантаныя» птушкамі


«Беражыце Беларусь — яна ў нас адна!» — кажа чалавек, што нарадзіўся на балоце і цэніць тую прыгажосць, на якую мы не заўсёды звяртаем увагу.

3 частка цыклу.
Цыкл рэпартажаў пра людзей, апантаных грамадскай актыўнасцю. Фільмы з цыклу, які ў выніку атрымаў назву «Апантаныя», паказваюць, што нягледзячы на безліч праблемаў, сярод беларусаў існуюць грамадска актыўныя людзі, і рэшта павінна браць з іх прыклад.

——————————————————————————————————————————————————

«Апантаныя»- цыкл рэпартажаў пра грамадска актыўных беларусаў.
Ці ёсць ў Беларусі грамадзянская супольнасць?
Як дзейнічаюць грамадскія арганізацыі і інацыятывы?
Адказы на пытанні шукае здымачная група, што ездзіць па Беларусі і робіць цыкл фільмаў пад назваю «Апантаныя».

Зарэгістраваныя і незарэгістраваныя. Экалогія, сацыяльная дапамога, культура… Кожная серыя апавядае пра асобную ініцыятыву.

«Мы вырашылі паказаць, што нягледзячы на безліч праблемаў, сярод беларусаў існуюць грамадска актыўныя людзі, і рэшта павінна ісці следам за імі. Нашым цыклам мы хочам зматываваць да дзеяння, стварыць пазітыўны прыклад для іншых. Даказаць, што можна і трэба дзеяць,» — кажуць стваральнікі рэпартажаў Магда Пытлякоўская і Васіль Лепеш.


Катэгорыя: Відэа



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site