Першая школа ў Смалявічах
У мястэчку Смалявічы ў канцы снежня 1863 г. была адкрыта першая аднакласная сельская вучэльня ў грамадскім доме. Першым настаўнікам па ўсіх прадметах стаў сьвятар Смалявіцкай царквы Зубковіч Гаўрыіл Міхайлавіч.
Ён быў прызначаны на гэтую пасаду 15 сьнежня 1863 г. Нейкі час у першага настаўніка сыйшоў на «тлумачальную працу» сярод вернікаў. Прыкладна ў канцы снежня 1863 года першыя смалявіцкія вучні прыйшлі ў вучэльню. На жаль, дату першага вучэбнага дня ўсталяваць наўрад ці атрымаецца. Але, за такую дату, і гэта цалкам дапушчальна, можна прыняць любую дату пасля 15 снежня, напрыклад, 24 снежня — пачатак зімовых канікулаў.
А лепш, хай сённяшнія школьнікі Смалявічаў паспрабуюць самі абгрунтаваць якую-небудзь дату, як дату першага навучальнага дня школы ў Смалявічах — святочную дату Смалявіцкай школы. Бо сёння Смалявіцкай школе споўнілася ўжо 148 гадоў.
Тады, у першай смалявіцкай вучэльні атрымоўвалі веды 36 хлопчыкаў і толькі 7 дзяўчынак.
Аўтар: Даследчык гісторыі Смалявічаў Мікалай Мурашка.
Вашыя прапановы — які дзень можна прыняць як дзень смалявіцкай школы?
P.S. «Сегодня происходит возвращение исторической памяти. Надо, чтобы в сознании людей появилась любовь и уважение к своей истории…» С.Е.Рассадин








