24 лістападаа 2011


Сёння спаўняецца 15 гадоў рэферэндуму-1996

Еўрарадыё пагартала архіўныя фота тых гадоў і пабачыла там Саннікава, Захаранку, Завадскага, Шарэцкага, а таксама Лукашэнку пад бел-чырвона-белым сцягам.

Роўна 15 гадоў таму, 24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся “другі з двух” рэферэндумаў. На першым, 14 траўня 1995 года больш за тры чвэрці насельніцтва выказаліся за наданне рускай мове “роўнага статуса з беларускай” і замены бел-чырвона-белага сцяга і “Пагоні” на сённяшнюю сімволіку. Тады ж беларускі народ “волевыявіўся” за далейшы курс на яднанне з Расіяй і за тое, каб прэзідэнт у выпадку неабходнасці мог датэрмінова распусціць Вярхоўны Савет. На Рэферэндум 1996 года Лукашэнка вынес 4 пытанні, ячшэ 3 вынес парламент. З адлегласці зразумела, што прынамсі пяць пытанняў з сямі былі “дэкарацыямі”: пра прыватную ўласнасць на зямлю, смяротнае пакаранне, выбарнасць старшыняў аблвыканкамаў, адкрытым і выключна бюджэтным фінансаванні ўсіх галінаў улады, а таксама прапанова парламента ліквідаваць у Беларусі пасаду прэзідэнта. Трохі больш важным пытаннем для Лукашэнкі быў перанос Дня Незалежнасці з 27 ліпеня (дзень прыняцця Дэкларацыі аб сувернітэце Беларусі) на 3 ліпеня (дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў).

Галоўным жа пытаннем былі папраўкі ў Канстытуцыю, прапанаваныя Лукашэнкам. Прыняцце іх дало яму права пачаць “з нуля” свой адлік прэзідэнцкага тэрміну.

Фактычна у гэты дзень – 24 лістапада 1996 года – скончылася адліга, найноўшая хваля Адраджэння ў Беларусі, якая цягнулася ад моманту распада Савецкага Саюза.

У 15-ю гадавіну рэферэндума Еўрарадыё пагартала фотаальбом тых гадоў, каб прыгадаць некаторыя падзеі і асобы.

Прэзідэнт Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй». Не пазней за сярэдзіну 1995 года. Крайні злева — зніклы ў 1999 годзе Юрый Захаранка, тагачасны міністр унутраных спраў

Тады ахова Лукашэнкі ездзіла на «мэрсэдэсах» выпуска канца 1980-х гадоў

Адзін з «Чарнобыльскіх Шляхаў» той пары

Калі павялічыць, то можна пабачыць крайняга злева Віктара Івашкевіча і крайняга справа — Ігара Мяфодзевіча Чарняўскага, тагачаснага старшыню мандатнай камісіі БНФ, а цяпер — начальніка Дэпартамента па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульта.

Аляксандр Лукашэнка выступае на дзясятых угодках Чарнобыля на пацярпелай тэрыторыі

Злева направа: Міхаіл Мясніковіч, Леанід Мальцаў, Сямён Шарэцкі. Справа Міхаіл Чыгір, мітрапаліт Філарэт

Перадача дапамогі «чарнобыльскім» дзецям. У цэнтры — Урал Рамдракавіч Латыпаў (злева) і Андрэй Алегавіч Саннікаў — тагачасны намеснік міністра замежных справаў

Аляксандр Лукашэнка і хлопчык

Аляксандр Лукашэнка і дзеці

Падпісанне нейкай дамовы, яшчэ пад бел-чырвона-белым сцягам. Стаіць крайні справа…

…Андрэй Саннікаў

Ужо пад новымі дзяржаўнымі сімваламі. Злева за сталом можна пабачыць Сяргея Лінга (прэм’ер-міністр Беларусі ў 1996-2000-х гадах) і Леаніда Гуляку, цяперашўняга старшыню Камітэта па рэлігіях і нацыянальнасцях

Канцэрт для «чарнобыльскіх» дзетак. Здымае яго…

…аператар Дзмітры Завадскі

Прэзідэнт Лукашэнка на забружаных ад Чарнобыля тэрыторыях

І напрыканцы — звыклая карцінка пятнаццацігадовай даўніны, якая не моцна змянілася за гэты час

Еўрарадыё


Катэгорыя: Навіны Беларусі



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site