Новы фотаконкурс: “Смалявічы, Як гэта было даўно”

Гарадскі партал Смалявічаў www.Smaliavichy.by аб’яўляе новы фотаконкурс “Смалявічы, Як гэта было даўно”. Ідэя конкурсу — сумясціць выяву ці фотаздымак свайго дзяцінства (ці недалекага мінулага) з сенняшнім пейзажам ці асяроддзем. Ваш фотаздымак пакажа, наколькі змянілася асяроддзе, ваша стаўленне да яго. Ваш удзел пакажа, што вам істотна тое, як развіваецца горад і ці атаясамліваеце Вы сябе часткай Смалявічаў.

Яўген Пугач, каардынатар ініцыятывы “За Новыя Смалявічы”:  “На новы фотаконкурс нас натхніў праэкт  Dearphotograph  (http://dearphotograph.com/). Яго ідэя простая:  людзі бяруць свае фотаздымкі, зробленыя шмат гадоў таму, вяртаюць на тое ж месца і робяць здымак старой фатаграфіі на фоне сённяшніх дэкарацый. У кожнага кадра ёсць свой пастскрыптум. Фотаздымак так сапраўды ўпісваецца ў кампазіцыю новага здымка, што супадаюць нават дэталі — абрысы дарог, будынкаў, элементы прыроды і  г.д.”

Як прыняць удзел у конкурсе?

1. Знайсці стары фотаздымак вас ці Вашых блізкіх у Смалявічах.

2. Узгадаць асяроддзе, у якім быў зроблены фотаздымак.

3. Знайсці гэта асяроддзе ў горадзе

4. Перафатаграфаваць стары фотаздымак, каб старое асяроддзе на фота супадала з сучасным асяроддзі (як на прыкладах).

5. Прыдумаць апісанне, што за істотныя падзеі адбываліся, калі вы зрабілі гэта фота

і даслаць на [email protected]

Прыклад

[nggallery id=77]

Умовы

У конкурсе гарадскога партала Смалявічаў могуць прыняць удзел фотаздымкі, выкананыя па ідэі фотапраекта Dearphotograph: гэта значыць у іх мусяць быць выява значнай для вас, але мінулай, падзеі на фоне сучаснага асяроддзя Смалявічаў і мясцін яго раёна. Абавязкова трэба пазначыць, чым значны для вас фотаздымак, які Вы трымаеце. Фотаздымкі з апісаннем дасылайце на адрэсу [email protected] ці праз форму ўнізе.

Такім чынам, мы жадаем паказаць, (а) наколькі змянілася асяроддзе Смалявічаў за часы, калі вы сталі дарослымі, (б) наколькі змянілася стаўленне да горада ў Вас, (в) што вы частка гісторыі Смалявічаў.

Таму у гэтым конкурсе з кожнай сваёй працай Вы звяртаецеся да горада, распавядаеце гісторыю вашага фотаздымка гораду і складаеце легенду Смалявічаў сваімі маленькімі падзеямі.

Працы прымаюцца да 15 лістапада 2012 года. Галоўны прыз – гэта фотаздымач. Цікавыя  працы будуць таксама ўзнагароджаны прызамі і з іх будзе складзены каляндар для Смалявічаў. Лепшыя працы мы дашлем на праект Dearphotograph  (http://dearphotograph.com/).

Ацэньваць фотаконкурс будзе прафесіянальнае журы.

Фотапроект «Dear Photograph« прыдумаў 21-летні канадзец Тэйлар Джонс. Перабіраючы скрыні са старымі фатаграфіямі, ён знайшоў здымак брата, зроблены шмат гадоў таму назад  у тым жа пакоі, у якім Тэйлар знаходзіўся ў той момант. Тэйлар сумясціў старую фатаграфію з новым становішчам і зрабіў фота. Вынік натхніў яго на стварэнне грандыёзнага фотапраекта, у якім зараз бяруць удзел людзі з розных куткоў зямлі.

Па версіі часопіса Time фотапроект «Dear Photograph»  уваходзіць у спіс 50 лепшых сайтаў 2011 гады.  Гэта рэсурсы самай рознай тэматыкі: і музычныя, і спартовыя, і навінавыя. У шматлікіх з іх няма аналагаў у краінах СНД.

[contact-form 2 «Фотаконкурс»]