Еўрапейскі шлях. Новыя гарызонты: «Прагрэсіўная моладзь або страчанае пакаленне. Што робіцца ў Еўропе для падтрымкі моладзі, пакінутай без перспектыў і працы?»
Як эканамічны крызіс паўплываў на беспрацоўе маладых спецыялістаў і выпускнікоў у краінах ЕС. Якія меры прадпрымае Еўрапейскі Парламент і ўрады краін ЕС для таго, каб заахвочваць маладых людзей працаваць і на якіх умовах. Меркаванне маладых. Перспектывы актыўнага ўключэння моладзі ў рынак працы — дзе шукаць і куды звяртацца.
У межах дадзенай рубрыкі мы працягваем папулярна, даступна, цікава, на прыкладах з жыцця еўрапейскіх грамадзян рэгулярна апавядаць Вам аб новых выкліках, што прыняла Еўропа. Меркаванні палітыкаў і эканамістаў аб прычынах зацяжнога крызісу. Меркаванні еўрапарламентарыяў і еўрапейцаў аб тым, чаму развіўся эканамічны крызіс і магчымыя шляхі яго пераадолення. Сцісла аб механізмах пераадолення сусветных крызісаў. Асноўны акцэнт праграмы – ці змогуць еўрапейскія краіны без страт выйсці з крызісу. Асноўныя эканамічныя праблемы, якія агаліў крызіс.
Праект «Еўрапейскі шлях» – гэта другі праект пасля «Я – Еўрапеец», які створаны ЗАО «Sugardas» і фінансуецца з праектных сродкаў Еўрапейскага Парламента. Праект «Еўрапейскі шлях» – і для нас. Ці пойдзем мы еўрапейскім шляхам ад крызіса далей?
У межах праекта ЗАО «Sugardas» будзе створана 13 праграм для тэлебачання на літоўскай і рускай мовах. Праграмы транслююцца ў Літве, Латвіі, Эстоніі.








