Еўрапейскі шлях. Новыя гарызонты: «На каго раўняцца. Перспектывы выхаду з крызісу»
Барацьба Еўрапейскай камісіі з фінансавымі спекуляцыямі. Статыстыка паказчыкаў росту ВВП у краінах ЕС. Краіны, якія шчасна перажылі крызіс. На прыкладзе Даніі, Фінляндыі. Балтыйскае трыа: чаму ва ўрадаў Балтыйскіх краін хапіла адвагі зрабіць тое, што вымушаныя зрабіць ўрады амаль усіх краін, але марудзяць? Чаму Балтыйскія краіны — палігон для сацыяльнага эксперыменту? Меркаванне прыбалтаў аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў іх краінах. Ці выклікаюць гэтыя пытанні цікавасць у людзей? Асноўны акцэнт праграмы — ці ўсім краінам ЕС атрымаецца шчасна выйсці з крызісу і пераадолець яго наступствы.
У межах дадзенай рубрыкі мы працягваем папулярна, даступна, цікава, на прыкладах з жыцця еўрапейскіх грамадзян рэгулярна апавядаць Вам аб новых выкліках, што прыняла Еўропа. Меркаванні палітыкаў і эканамістаў аб прычынах зацяжнога крызісу. Меркаванні еўрапарламентарыяў і еўрапейцаў аб тым, чаму развіўся эканамічны крызіс і магчымыя шляхі яго пераадолення. Сцісла аб механізмах пераадолення сусветных крызісаў. Асноўны акцэнт праграмы – ці змогуць еўрапейскія краіны без страт выйсці з крызісу. Асноўныя эканамічныя праблемы, якія агаліў крызіс.
Праект «Еўрапейскі шлях» – гэта другі праект пасля «Я – Еўрапеец», які створаны ЗАО «Sugardas» і фінансуецца з праектных сродкаў Еўрапейскага Парламента. Праект «Еўрапейскі шлях» – і для нас. Ці пойдзем мы еўрапейскім шляхам ад крызіса далей?
У межах праекта ЗАО «Sugardas» будзе створана 13 праграм для тэлебачання на літоўскай і рускай мовах. Праграмы транслююцца ў Літве, Латвіі, Эстоніі.









