Еўрапейскі шлях. Новыя гарызонты: «Банкі. Вінаватыя! Адказнасць банкаў за крызіс»
Якая адказнасць банкаў і меры рэгулявання банкаўскай сферы. Аб бонуса банкаўскім працаўнікам; аб прыняцці самага жорсткага закона, які рэгулюе хедж-фонды ў свеце. Вынікі тэстаў стрэсаўстойлівасці банкаў — ацэнка спецыялістаў. Банкі балтыйскага рэгіёну. Меркаванне еўрапейцаў аб даверы банкам. Асноўны акцэнт праграмы — вялі ці сябе банкі безадказна? І чаму Еўрапарламент выдаў ўказы, якія жорстка рэгулююць фінансавыя аперацыі.
У межах дадзенай рубрыкі мы працягваем папулярна, даступна, цікава, на прыкладах з жыцця еўрапейскіх грамадзян рэгулярна апавядаць Вам аб новых выкліках, што прыняла Еўропа. Меркаванні палітыкаў і эканамістаў аб прычынах зацяжнога крызісу. Меркаванні еўрапарламентарыяў і еўрапейцаў аб тым, чаму развіўся эканамічны крызіс і магчымыя шляхі яго пераадолення. Сцісла аб механізмах пераадолення сусветных крызісаў. Асноўны акцэнт праграмы – ці змогуць еўрапейскія краіны без страт выйсці з крызісу. Асноўныя эканамічныя праблемы, якія агаліў крызіс.
Праект «Еўрапейскі шлях» – гэта другі праект пасля «Я – Еўрапеец», які створаны ЗАО «Sugardas» і фінансуецца з праектных сродкаў Еўрапейскага Парламента. Праект «Еўрапейскі шлях» – і для нас. Ці пойдзем мы еўрапейскім шляхам ад крызіса далей?
У межах праекта ЗАО «Sugardas» будзе створана 13 праграм для тэлебачання на літоўскай і рускай мовах. Праграмы транслююцца ў Літве, Латвіі, Эстоніі.










