26 Верасня 2011


Белстат: Інфляцыя з пачатку года склала 70%

З пачатку верасня цэны выраслі на 10,5%.


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 13 па 20 верасня, па ацэнцы Нацыянальнага статыстычнага камітэта, склаў 103,9%, з пачатку месяца да сярэдніх цэнаў жніўня 2011 — 110,5%.

Г.зн. з пачатку верасня інфляцыя склала 10,5%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны

на гарэлку (31%), свініну, яйкі курыныя (25%), паўфабрыкаты мясныя з ялавічыны (24%), цукар (20%), мяса птушкі (18%), селядзец салёны (15%), каўбасу вараную (13%), алей раслінны і масла, піва (10%), рыбу жывую, ялавічыну першай катэгорыі, малако і малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы, безалкагольныя напоі (6-9%), кандытарскія вырабы, чай, маянэз (4,6-5,5%), тытунёвыя вырабы (35%), медыкаменты (17%), шпалеры (15%), электратавары (11%), абутак (10%), мэбля, адзенне, парфумерна-касметычныя тавары, сінтэтычныя мыйныя сродкі (5,9-8,1%), паслугі вышэйшай адукацыі (15%), бытавыя (6,4%), гарадскога транспарту (6,3%), медыцынскія (3,9%).

Такім чынам з пачатку года інфляцыя склала 70% (да пачатку верасня — 63,4%)

Наша Ніва


Катэгорыя: Навіны Беларусі



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site