5 Жніўня 2011


Які шлях абраць для Смалявічаў?

У межах свайго даследавання сусветнавядомая кансалтынгавая кампанія «Ernst&Young» распытала мэраў найбольш шанаваных
гарадоў Еўропы і Свету пра гісторыю поспеху сваіх гарадоў. Магчыма, калі-небудзь мы знойдзем свой шлях для поспеху і папулярнасці Смалявічаў. Пакуль што прапануем вам цікавыя гісторыі еўрапейскіх гарадоў.

Барселона

Уражвае, як Барселона выкарыстала сваю Алімпійскую спадчыну для паскарэння развіцця горада. Напрыклад:  «Падобны маштаб выкарыстаны для развіцця Алімпійскіх Гульняў,  моцны рух прадпрымальніцтва, моцны акцэнт на стварэнне працоўных месцаў і гарадскіх абнаўленняў. » Тое, што зрабілі ў гэтым горадзе — гэта » крок наперад у параўнанні з астатнімі лацінскімі гарадамі». Барселона сёння — гэта «выдатны прыклад глабальнага горада на рэгіянальным узроўні з добрай палітыкай прыцягнення талентаў.»

Хордзі Херэй, мэр Барселоны: «Метраполіі нашага часу захапляюць, калі яны становяцца месцамі, дзе людзі жывуць са свабоднай і адкрытай душой, і калі людзі бачаць прагрэс для сваіх асабістых ці прафесійных імкненняў. Незалежна для каго, ці для наведвальнікаў гандлёвага рынку або для прадпрымальнікаў у тэхналагічным цэнтры, гарады прапануюць фізічнае, сацыяльнае і сімвалічнае асяроддзе, якое аптымальна для праектаў насельніцтва. Гарады растуць менавіта дзякуючы прагрэсу людзей.

Барселона робіць поспехі дзякуючы працяглым намаганням па падтрыманню прывабнасці горада, як з пункту гледжання яго фізічных актываў (міжнародныя сувязі, грамадскай прасторы, жыллёва-інавацыйныя тэхналагічныя раёны), так і з пункту гледжання сацыяльных пытанняў (якасць культурных прапановаў, згуртаваных сацыяльных каштоўнасцяў, агульных каштоўнасцяў). Мы прасоўваем імідж ўстановаў, якія маюць глабальны інтарэс, — усіх ад футбольнага клуба «Барселона» да сістэмы універсітэтаў і бізнес-школ.

Сусветнавядомая пазіцыя Барселоны была дасягнута дзякуючы вялікім прасторам для жыцця жыхароў, сусветнаму спорту, культурным і дзелавым мерапрыемствам.»

Капенгагэн

А вось поспех Капенгагэна у тым, што «ён робіць поспехі ў змяненнях структуры, не губляючы свой уласны характар». У горадзе прыняты «інтэрактыўны падыход да прыцягнення грамадзянаў асабліва ў рашэнні гарадскога развіцця і навакольнага асяроддзя». Кіраўнікі горада фармулююць і абмяркоўваюць доўгатэрміновыя мэты для доўгатэрміновых рашэнняў, напрыклад, жаданне моцна знізіць узровень вугляроду да 2025 годзе «.

Франк Енсэн, лорд-мэр Капенгагэна:

«Я шчаслівы з-за того, што нашыя намаганні зрабіць горад зяленым і масава прыцягнуць жыхароў у гарадское абмеркаванне атрымалі прызнанне. Мы імкнемся да ўключэння кожнага жыхара Капенгагэну мінімум да рашэнняў па развіццю нашага горада.

Размова ідзе аб распрацоўцы цэлага новага раёна без вуглякіслага газу, Нордхавн, для якога мы заклікаем мясцовых жыхароў прапаноўваць свой унёсак. Важна мець на ўвазе, дарэчы, што Капенгагэн мае даўнюю традыцыю калектыўных рашэнняў у дачыненні да гарадскога развіцця. Адным з прыкладаў з’яўляецца цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне, калі дзяржава забяспечыла інфраструктуру, якая была фінансава прывабная і адпавядала кліматычным стандартам, і ў выніку 98% жыхароў Капенгагэна вырашыла далучыцца да яе. Сістэма цэнтралізаванага цеплазабеспячэння з’яўляецца адной з асноўных прычын скарачэння выкідаў вуглякіслага газу на 20% за апошнія 10 гадоў. Зараз базуючыся на гэтым поспеху, мы  будуем ўвядзенне цэнтралізаванага холадазабеспячэння, што таксама мае патэнцыял для прываблівання
міжнароднай цікавасці і ўвагі.

Мы захоўваем прыхільнасць жыхароў Капенгагэна, працуючы над забяспечэннем добрага паўсядзённага жыцця, і ў той жа час добрага для клімату: будуем дарожкі для ровараў, усталёўваем набярэжныя ванны і новыя пляжы. У планах таксама стварыць гарналыжны схіл на даху нашага новага завода па пераапрацоўцы смецця. Менавіта так мы спалучаем сучасныя рашэнні з якасцю жыцця.

Наша мэта ператварыць Капенгаген у першую сталіцу ў свеце без вугляроду. Мы плануем выкарыстаць гэта для прыцягнення «зялёных» інвестыцый і развіцця партнёрскіх адносін паміж дацкімі і міжнароднымі ўніверсітэтамі, прадпрыемствамі і намі як мясцовымі органамі ўлады. Мы хочам не толькі развіваць горад у кліматычна
нейтральным кірунку — мы таксама збіраемся стаць тэставай пляцоўкай для зялёных горадскіх рашэнняў. Мы хочам, каб Капенгагэн стаў адной з вядучых сусветных «зялёных лабараторыяў», стымуляючы рост дацкага бізнесу і прыцягненне міжнародных інвестыцый і ведаў. »

Мельбурн

Культурныя сільныя бакі Мельбурна часта адрасуюць лідарам горада. «Гарадское мастацтва, культура і харчаванне, імідж горада як сталіца падзей» — вось асноўныя рухаючыя сілы гарадскога развіцця. Яго транспартная інфраструктура — адна з прычын таго, што горад «прыцягвае ігракоў буйнога бізнэса. »

Роберт Дойл, лорд-мэр Мельбурна:

«Мэльбурн вельмі ганарыцца тым, што лічыцца адным з найбольш шанаваных гарадоў свету. Сярод найважнейшых фактараў нашага поспеху вылучаецца разнастайнасць.  Гэта цярпімы, ветлівы, шматканфесійны горад, дом для людзей з больш чым 200 краін.

Стыль і змест ствараюць Мельбурн 2011 года. Пакуль нашыя эканамічныя і сацыяльныя прапановы неперасягненыя, мы таксама ўзбагачаемся мастакамі, выканаўцамі і пісьменнікамі з сусветнымі імёнамі. Вядома, мы жывем у горадзе з велізарным энтузіязмам для спорту, але на самой справе больш людзей наведваюць культурныя і мастацкія мерапрыемствы ў нашым горадзе.

Істотна і тое, што Мэльбурн з’яўляецца сур’ёзным месцам для вядзення бізнэса, а таксама выдатным месцам для жыцця. Мы спрытныя і адкрытай для пераменаў. Зірніце на нашу гісторыю. Горадскі герб Мэльбурна з выяўленнямі быка, авечай шэрсці, кіта і судна пад ветразем, паказвае нашу мінулую залежнасць ад сыравіны. У сярэдзіне 19-га стагоддзя, дзякуючы росквіту залатой ліхаманкі былі пабудавані выдатныя помнікі архітэктуры — адметныя рысы нашага горада. Да 21-га стагоддзя, Мэльбурн стаў сусветна прызнаным горадам ведаў — вышэйшая адукацыя, экалагічна чыстыя тэхналогіі,
біятэхналогіі, перадавыя вытворчасці і творчыя галіны будуць стымуляваць нашу эканоміку, якая дапаўняецца ад выбітных месцаў стыльнага і культурнага горада.»

Мюнхен

Мюнхен выдзяляецца з некаторых уражлівых гарадоў Германіі дзякуючы таму, што яго кіраўнікі умеюць стратэгічна мысліць, на думку экспертаў Ernst&Young. «Мюнхен ведае, як раставіць акцэнты. Разглядаючыся як «мадэль інавацыйнай палітыкі», патэнцыял эканамічных ведаў горада зрабіў яго  «высокатэхналагічным і творчым».

Хрысціян Удэ, мэр Мюнхена:
«Я рады, і, вядома, прыемна ведаць, што горад Мюнхен прыцягвае цікавасць многіх грамадскіх дзеячаў. Эканамічны поспех з’яўляецца ключавым фактарам, калі мы жадаем, каб людзі з розных народаў, культур і рэлігій смаглі мірна жыць разам, сёння і ў будучыні. Тым не менш, хуткі рост горада таксама падае нам некаторыя сур’ёзныя праблемы. Мы павінны гарантаваць, што баланс паміж эканамічным росквітам і ўстойлівай якасцю жыцця захаваецца.

Мы паставілі перад сабой амбіцыйныя мэты. Напрыклад, мы жадаем палепшыць сістэмы заботы аб дзецях, асабліва месцы дзіцячых садкоў. Гэта дапаможа справіцца з канкуруючымі патрэбамі кар’еры і сям’і. Акрамя таго, мы хочам больш развіваць дашкольную сістэму для дзяцей з сацыяльна неабароненых абласцей — крок, які дапаможа вырашыць сацыяльную згуртаванасць шляхам змякчэння наступстваў з-за няроўнасці прыбыткаў грамадства. Мы таксама хочам прапанаваць нашым грамадзянам даступнае жыллё і далейшае падвышэнне мабільнасці ў межах горада, паколькі сістэма грамадскага транспарту дасягае сваіх межаў, і ў фінансавым плане і ў ёмістасці.

Спорт і культура, таксама з’яўляюцца важнымі аспектамі нашых планаў на будучыню. Мы спадзяемся правесці Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 і жадаем, каб наш горад па ранейшаму лічыўся цэнтрам музыкі, літаратуры, адукацыі і навукі.»

Канешне, па многіх прычынах Смалявічы не змогуць стаць адным з такіх гарадоў, але гэтымі інтэрвью мы жадалі паказаць, што для поспеху горад мусіць мець сваю праграму ці стратэгію развіцця. У яе распрацоўцы павінны шырока ўдзельнічаць грамадзяне, і тыя ж жыхары мусяць сачыць крок за крокам за яе выкананнем. Мэрыя мусіць быць глыбока зацікаўлена, каб горад развіваўся і быў самаакупаемым. Толькі тады ўзровень жыцця нашых жахароў падвысіць.

Грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» будзе прыкладаць усе намаганні, каб такая стратэгія была масава агучана, крокі па развіццю горада абмеркаваны з жыхарамі (не толькі абранымі, а з усімі жадаючымі) і былі наладжаны намаганні па кантролю выканання абяцанняў мэрыі. Мы не жадаем жыць у «страшным» горадзе!

Па матэрыялах Citizen Today (April 2011)




Пакінуць адказ

Switch to our mobile site