10 Чэрвеня 2011


Еўрапейскі шлях: «Больш Еўропы! Еўрапейскі план па аднаўленні эканомікі»

Прыняцце правілаў аб штогадовай справаздачнасці краін-членаў па бюджэце («Еўрапейскі семестр»), стварэнне еўрапейскай фінансавай сістэмы, распрацоўка сістэмы штрафаў краінам, якія парушаюць агульныя правілы, гарманізацыя падаткаў на зберажэнні, ацэнка прапаноў аб распрацоўцы механізмаў выхаду з зоны еўра і ЕС. Інтэрв’ю з эўрапарлямэнтарамі, прадстаўнікамі навуковай супольнасці. Меркаванне еўрапейцаў аб тым, хто і як дапамагае ім пераадолець эканамічны крызіс? Асноўны акцэнт праграмы — якія прынятыя ЕП палітычныя меры па пераадоленні крызісу прынеслі станоўчыя вынікі?

Спампаваць артыкул →

У межах дадзенай рубрыкі мы працягваем папулярна, даступна, цікава, на прыкладах з жыцця еўрапейскіх грамадзян рэгулярна апавядаць Вам аб новых выкліках, што прыняла Еўропа. Меркаванні палітыкаў і эканамістаў аб прычынах зацяжнога крызісу. Меркаванні еўрапарламентарыяў і еўрапейцаў аб тым, чаму развіўся эканамічны крызіс і магчымыя шляхі яго пераадолення. Сцісла аб механізмах пераадолення сусветных крызісаў. Асноўны акцэнт праграмы – ці змогуць еўрапейскія краіны без страт выйсці з крызісу. Асноўныя эканамічныя праблемы, якія агаліў крызіс.

Праект «Еўрапейскі шлях» – гэта другі праект пасля «Я – Еўрапеец», які створаны ЗАО «Sugardas» і фінансуецца з праектных сродкаў Еўрапейскага Парламента. Праект «Еўрапейскі шлях» – і для нас. Ці пойдзем мы еўрапейскім шляхам ад крызіса далей?

У межах праекта ЗАО «Sugardas» будзе створана 13 праграм для тэлебачання на літоўскай і рускай мовах. Праграмы транслююцца ў Літве, Латвіі, Эстоніі.



Катэгорыя: Я - Еўрапеец



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site