Зялёныя крокі па Шыпянскаму парку
9 траўня сябры грамадскай ініцыятывы «За Новыя Смалявічы» выехалі ў Алесіна і Шыпяны, каб ацаніць у якім стане знаходзяцца тэрыторыі былых уладанняў Ваньковіча. Шыпянскі парк вельмі запушчаны, на яго адраджэнне спатрэбяцца немалыя інвестыцыі. Каманда-эка прыбрала ў парку смецце пасля адпачываючых і тых, хто «збіраў» смецце да нас, а таксама прыбралі браму каля ўваходу
А на адваротным шляху спыніліся ў Алесіна, каб пасадзіць унікальны клён і кветкі.
Зараз сябры ініцыятывы шукаюць патэнцыйных інвестараў для рэстаўрацыі парка. Калі ў вас ёсць ідэі ці кантакты, калі ласка, пішыце нам goradnasz@gmail.com










