2011 — Мы станем папулярнымі!

2011 год для нашага горада падаруе шанец стаць папулярным. Менавіта ў гэтым годзе пачнецца будаўніцтва першых дамоў для горада-спадарожніка. Распрацоўшчыкі праекта Мінгарвыканкама абяцаюць, што горад-спадарожнік Смалявічы будзе як маленькая сталіца, акружаная рэчкай.

Усяго ж у Смалявіцкім раёне будзе пабудавана не менш за 70 тыс.кв.м шматпавярховага жылля і не менш за 200 тыс.кв.м малапавярховага жылля. Ні адзін з існуючых населеных пунктаў не будзе пашкоджаны. Будаўніцтва горада-спадарожніка «будзе толькі плюсам», запэўнівае прадстаўнік Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі.

Але ці гатовы Смалявічы рэзка павялічыць маштабы і колькасць жыхароў, у гэтым нас не могуць запэўніць мясцовыя ўлады — практыкі штодзённага жыцця даказваюць адваротнае: праблемы парковак, чыстай пітной вады, вольных месцаў у садках, месцаў для адпачынку, рэгулярнага і зручнага транспарта яшчэ ўсё не вырашыны.

Больш за тое, некаторыя даследчыкі прагназуюць яшчэ большыя праблемы. Наша задача зусім не паказаць усё у шэрым колеры, абы толькі пакрытыкаваць уладу. Мы жадаем разабрацца: калі сапраўды ёсць пытанні, давайце задаваць іх разам і акумуляваць на нашым партале. Бо чыноўнікі прыходзяць на пасады і сыходзяць, а праблемы застаюцца — давайце дапаможам ім рабіць сапраўдную кар’еру — вырашаць праблемы людзей, не чужых людзей, а НАС!

Азнаёмцеся з праектам па будаўніцтву горада-спадарожніка, меркаваннямі экспертаў і выкажыцеся ці дадайце пытанні, якія ўзнікаюць у вас! ДАВАЙЦЕ РАЗАМ АБМЯРКОЎВАЦЬ ГОРАД-СПАДАРОЖНІК!

Leave a comment:

Your email address will not be published.
Required fields are marked *

Перейти к верхней панели