«За Новыя Смалявічы» адзначылі сваё ПЯЦІГОДДЗЕ!
У мінулую суботу — 11.12.2010 грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» адзначыла свой першы вялікі юбілей — 5-годдзе! Нам ужо 5-год!
Святочная атмасфера і выдатны настрой панавалі ў суботу на «Свяце сяброў і аднадумцаў»! Менавіта пад такой назваю ў адным з катэджаў горада сабралося каля 60 удзельнікаў свята. А гэта: заснавальнікі ініцыятывы і яе сябры, прыхільнікі і госці свята (з Жодзіна і Мінска), тыя хто спрычыніўся да дзейнасці ініцыятывы і дапамагаў на працягу 5 год!
Як адзначыў Віктар, адзін са стваральнікаў Ініцыятывы: «Зараз ужо ніхто не зможа ўзгадаць дакладна, каму першаму з нас прыйшла ідэя заснаваць тое, што зараз ёсць. Ніхто не зможа назваць дакладную дату стварэння і каму «належыць» назва ініцыятывы -хто прыдумаў «За Новыя Смалявічы»?!
Вось што сказаў Яўген, адзін са стваральнікаў ініцыятывы і арганізатараў дадзенага Свята: «Узгадваю толькі тых людзей, якія 5 год таму выказваліся за стварэнне падобнай ініцыятывы. Ініцыятывы, якая б змагла аб’яднаць вакол сябе, не вакол арганізацыі, а вакол ідэі стварэнне чагосьці карыснага для Смалявічаў. Некаторыя з тых людзей перабраліся жыць і працаваць у Мінск ці іншыя гарады. Аднак, значная іх частка дагэтуль жывуць у Смалявічах.
Што тычыцца назвы ініцыятывы, то, сапраўды, складана знайсці аўтара. Памятаю, што разважалі калісьці, чаго нам не хапае ў Смалявічах. Улічваючы, што Смалявічы — гэта стары, савецкі горад — думкі сыходзіліся ў адным — нам не хапае чагосьці НОВАГА! Так паступова і «нарадзілася» назва «За Новыя Смалявічы». Менавіта ідэя новых, камфортных для працы і жыцця Смалявічаў натхніла нас некалі да стварэння Ініцыятывы «За Новыя Смалявічы». Якая паспяхова дзенічае і дагэтуль!»
Асноўная частка мерапрыемства доўжылася з 19 да 3 гадзінаў ночы! Менавіта на такі час расцягнулася канцэртная частка нашага свята!
У канцэртнай частцы выступілі: гурты Za Sтеклом, Just Go, Нестандартны Варыянт, BeatBrothers, выканаўца беларускага рэпа Vinsent, дыджэй-праект Hanz&Gruber, а таксама МС Pood!
Зараз можна смела адзначыць, што гэтыя 5 год для ініцыятывы былі паспяховымі! Будзем і надалей спрыяць развіццю нашага горада!
А зараз прапаноўваем вашай увазе першыя фотаздымкі са святочнай вечарыны! Паступова галерэя будзе абнаўляцца, а таксама будзе выкладзена відэа!
Даведка:
Грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» была створана ў снежні 2005 года.
Людзі, якія стваралі ініцыятыву ставілі сваёй мэтаю абстрагавацца ад «вялікай» палітыкі і працаваць у сваім і на свой рэгіён. Ініцыятыва зрабіла спробу аб`яднаць вакол сябе тых жыхароў Смалявічаў, хто і надалей жадае тут жыць і працаваць!
Галоўнымі сваімі прыарытэтамі сябры Ініцыятывы вызначылі асветніцкую і адукацыйную дзейнасць. У сувязі з чым вядзецца праца па стварэнню інтэрнет-партала. Невялікім накладам выпускаецца бюлетэнь «Горад Наш».
Над усім гэтым у вольны ад асноўнай працы час працуюць радавыя Смалявічане.
Грамадская Ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» заўжды радая бачыць у сваіх шэрагах новых людзей.
Калі вам неабыякава становішча ў Смалявічах – далучайцеся да нас!
Разам мы зможам зрабіць наш горад лепш!
І памятайце! Смалявічы маюць будучыню! Але якую, залежыць ад Нас з Вамі!
Інфармацыйныя прадукты ініцыятывы Каляндар на 2010 год ад Грамадскай ініцыятывы "За Новыя Смалявічы"










Выказвайце свае ўражанні па выніках свята! Каментуйце фотаздымкі!
Дасылайце свае ідэі і прапановы па будучым мерапрыемствам!
І не забывайце ВІНШАВАЦЬ «За Новыя Смалявічы» з юбілеем!
требую продолжения!))
хотя в следующий раз придумаем еще лучше что-то, ведь «За Новыя Смалявичы» развиваются раз за разом) всем спасибо!
І елку сабе паставім самую арыгінальную!
)) Не горш чым Елка-Абрамовіча 
http://www.tramvision.ru/anecdt/all/ny0.htm
Мне спадабалась! Нажаль не атрымалась пабыць да канца. Буду спадзявацца, што ў хуткім часе паўторым)))
Абавязкова трэба паўтарыць! І будзе яшчэ лепш!
Абстракцыя, «За Новыя Смалявічы» развіваюцца раз за разам — дзякуючы Вам і вашым намаганням!
Уплыва шыбко жыце..))
Радует то что ты имеешь отношение к той группе людей которым не безразличен свой город. Это не БРСМовцы которые всё делают в добровольно-принудительном порядке а инициативные люди которые всё делают сами.
Все было супер! Спасибо большое организаторам и всем участникам данного мероприятия за теплую и дружественную атмосферу и море позитива!!
Согласен с Алексеем, было чудесно, все друзья-знакомые, очень тепло на душе! Сложно поверить что уже 5 лет прошло!
Успехов всем нам!