17 Снежня 2010


Тых, хто ЗА МОСТ!, становіцца больш

У чацвер адбылася сутрэча ўдзельнікаў адкрытага студэнскага конкурса на архітэктурны праект шляхаправода праз чыгунку ў Смалявічах. Конкурс распачала грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» разам з архітэктурным факультэтам БНТУ.

Шэраг студэнтаў архітэктурнага факультэта БНТУ паспаборнічаюць за галоўныя прызы: 2-х дзенную паездку ў Галандыю, нэтбук і МР3-плэер. А наш горад атрымае гатовыя праекты шляхаправода.

Да ўдзелу ў конкурсе далучыліся студэнты розных курсаў і з розных гарадоў. Так, праект маста будуць распрацоўваць і з Вілейкі, і са Жлобіна. Усе ўдзельнікі конкурса >>

Каб пазнаёміцца і паразмаўляць пра Смалявічы канкурсанты сустрэліся ў чацвер ў бары ЦВІК, а ўжо працы ім патрэбна падрыхтаваць да 15 студзеня. Журы конкурса — прафесары Архітэктурнага факультэта БНТУ, архітэктары. На нашым партале будзе праведена online-галасаванне работ.




Пакінуць адказ

Switch to our mobile site