Марына Лобач трапіла ў сусветна вядомы альбом «Беларускі»
Выйшла ў свет новая кніга Алены Адамчык «Жанчыны Еўропы». Гэта пяты фотаальбом у яе праекце «Беларускі». У пяты альбом трапіла нашая зямлячка Марына Лобач. Марына Лобач — першая чэмпіёнка ў гісторыі мастацкай гімнастыкі на Алімпійскіх Гульнях-88 у Сеуле. У цяперашні час Марына Лобач выхоўвае дзьвюх дачок. Яна — суддзя міжнароднай катэгорыі. А асноўную працу, звязаную з падрыхтоўкай юнацкай зборнай Беларусі, называе прыемным хобі.
Кніга Жанчыны Еўропы быў ужо прэзентаваны ў Вільні і ў Мінску.
Паводле аўтаркі Алены Адамчык, кніга ўяўляе сабой фотаальбом, у якім сабраныя партрэты жанчын-еўрапеек, іх асяроддзе, інтэр’ер іх дамоў, вандроўкі. Першая прэзентацыя «Жанчын Еўропы» адбылася сёлета ў ліпені ў Монтэ-Карла (Манака). Тады імпрэза ладзілася ў «Sass Cafe» — улюбёным месцы сустрэч знакамітасцяў сусветнага ўзроўню.
Зараз Алена Адамчык працуе над новай кнігай, якая будзе прысвечана жанчынам каралеўства Манака. «Але паралельна хачу рабіць альбом пра жанчын Беларусі і Прыбалтыкі, таму што нашыя жанчыны, іх жыццё і гісторыі мне таксама вельмі цікавыя», — зазначае фотамайстар.









