22 лістападаа 2010


Студэнтаў цікавіць больш праект шляхаправода ў Смалявічах, чым хмарачоса на Манхэтане (відэа)

На днях адбыўся конкурс праектаў студэнтаў архітэктурных факультэтаў у Беларускім саюзе архітэктараў. Для агляда дахтароў архітэктуры і замоўнікаў было прадстаўлена вялікая колькасць унікальных і творчых, з новымі ідэямі праектаў развіцця гарадоў. Моладзь жадае бачыць сваю краіну менавіта такой! Такія праекты маюць і практычную мэту — замоўнікі (праектныя службы і гарвыканкамы) могуць знайсці тут рашэнне для сваіх задумак.

Грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы»  таксама ўсвядоміла патэнцыял маладых студэнтаў для скарачэння выдаткаў праэкта і разам з Архітэктурным факультэтам ладзіць конкурс сярод студэнтаў па праекту шляхаправода ў нашым горадзе. Галоўныя прызы ад ініцыятывы «За Новыя Смалявічы» — гэта паездка ў Галандыю, нэтбук і МР3-плэер. Падрабязней аб конкурсе тут ->

Дэкан Архітэктурнага факультэта БНТУ Армэн Сяргеевіч Сардараў адзначыў:

«В данный момент на архитектурном факультете проводятся два интересных конкурса: один — это небоскреб на Манхеттене, а другой — это путепровод в городе Смолевичи. И поверьте: желающих участвовать для нашего белорусского города не меньше, а возможно и больше, чем для центра такого мирового капитала.»

Значыць можна спадзявацца на творчы падыход да будаўніцтва шляхаправода ў Смалявічах!




4 каментара



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site