Новы 3D сэрвіс ад партала — Смалявічане за мяжой
Партал www.Smaliavichy.by прапаноўвае Вам новы сэрвіс — «Смалявічане за мяжой!» Большасць з Вас любіць падарожнічаць, даследваць новыя краіны. Гэты сэрвіс створаны для таго, каб Вы дзяліліся сваімі уражаннямі ад падарожжаў з іншымі, а, магчыма, гісторыі Вашых суседзяў дапамогуць Вам зрабіць выбар, куды паехаць у наступны раз. Прататып такога сэрвісу ўжо існуе на форуме, і досыць папулярны. Але ж форум — не вельмі зручная платформа для яго.
Ітак, Вы жадаеце дадаць сваю гісторыю разам з фотаздымкамі на 3D шар, тады рабіце ўсе так як апісана тут. Калі не атрымаецца — наўпрост дасылайте на мыла goradnasz@gmail.com
Як дададзіце — то Ваша гісторыя з’явіцца на 3D шары.
Мы верым, што гэты сэрвіс будзе папулярны, паколькі заўжды прыемна дзяліцца сваімі ўражаннямі і фотаздымкамі з падарожжаў, а асведамленне таго, што смалявічане бываюць у розных частках свету дапамагаюць зразумець, што наш горад не ізаляваны і не знаходзіцца на краю зямлі, яго неабходна развіваць і прасоўваць, каб прывабліваць турыстаў з іншых краінаў таксама.








