Будаўніцтва горада-спадарожніка каштуе $1,76 млрд.

gorod

Выдаткі на будаўніцтва горада-спадарожніка Мінска недалёка ад Смалявічаў складуць 1,76 млрд. даляраў (5,28 трлн. рублёў). Аб гэтым паведаміў старшыня кіравання гогарадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі.

Па словах Сяргея Казлоўскага, ні адзін з існуючых населеных пунктаў не будзе пашкоджаны. Будаўніцтва горада-спадарожніка «будзе толькі плюсам», паведаміў прадстаўнік Мінгарвыканкама. У горадзе створаць адпаведную інфраструктуру, якой змогуць скарыстацца ў тым ліку і жыхары вёсак побач.

Па матэрыялах Тэлеграфа