Партал www.Smaliavichy.by аб’яўляе новы конкурс

Грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» ўжо доўгі час займаецца праблемай адсутнасці аўтаномнага пераезду праз чыгунку ў нашым горадзе. Нагадаем, што будаўніцтва маста планавалася ў 2007-2009 годзе, але з-за недахопу сродкаў мясцовыя ўлады адклалі вырашэнне гэтага пытання на невызначаны час.

Спробы грамадскай ініцыятывы, даказаць што гэтая праблема адна з самых галоўных у горадзе, пашырае свае межы – «За Новыя Смалявічы» аб’яўляе конкурс на гісторыі і фотаздымкі з вашага жыцця, звязаныя з заторамі ці здарэннямі на чыгуначных пераездах ў горадзе.

Фармат гісторый – любы, галоўнае, каб апавяданне мела дачыненне да праблемы чыгуначнага пераезда ці чыгункі ў нашым горадзе. Фотаздымкі таксама мусяць яскрава адлюстроўваць тое, што адбываецца на пераездзе падчас перакрыцця шляха праз чыгунку. Дасланыя фотаздымкі і відэа забраны тут.

КОЖНАМУ ЎДЗЕЛЬНІКУ – ПРЫЗ! Майка Я люблю Смалявічы! на выбар:

moz-screenshot-32

Тры фіналіста вызначыць журы ў студзені 2011 года, і яны атрымаюць падарункі ад партала! Аб гэтым мы паведамім асобна!

Удзельнічайце!

— гэта не латэрэя!
— гэта патрэбна твайму гораду!
— гэта Для мяне,
Для цябе,
Для кожнага!

[contact-form 2 «Фотаконкурс»]