Смалявіцкія чыноўнікі так і не сустрэліся з тымі, каго «ненавідзяць»
Дазвольце ўзгадаць Новы год у сярэдзіне вясны. 30 снежня народу пажадалі парыцца ў лазні да пасінення, а мясцовым уладам – сустрэцца з тымі, каго яны “ненавідзяць”. Такое даручэнне было дано на прэс-канферэнцыі Прэзідэнта краіны з рэгіянальнымі і цэнтральнымі СМІ. Але калі для простага народа гэта пакуль што было парада “па жаданню”, то для мясцовых чыноўнікаў выкананне пераднавагодняй задачы было абмежаваны ў часе.
Лукашэнка паведаміў, што прынята рашэнне пра правядзенне ў гарадах і раёнах Беларусі ў першым квартале па графіку сустрэч рэгіянальных начальнікаў з усімі мясцовымі журналістамі, у тым ліку тымі, якіх службоўцы «проста ненавідзяць».
Смалявіцкі выканкам не праводзіў такіх сустрэч у першым квартале. Але рэч у тым, что ў Смалявічах акрамя газэты “Край Смалявіцкі” і радыё-кропкі больш няма афіцыйна прызначаных СМІ. А з іх прадстаўнікамі райвыканкам і так сустраецца кожны дзень. Ды і па краіне недзяржаўнымі з папулярных СМІ толькі прызначаны “Камсамольская праўда у Беларусі”, “Наша Ніва” і “Народная Воля”, дзьве з якіх з пэўнымі абмежаваннямі пускаюць у распаўсюд. Не тое што сучасныя Інэрнэт-крыніцы!
Партал горада Смалявічы www.Smaliavichy.by, адзіны альтэрнатыўны рэсурс інфармацыі ў Смалявічах, наведвальнасць якога ў месяц складае больш за 4 000 чалавек, мясцовы ўлады не “ненавідзяць”, а проста ігнаруюць.
Тое ж самае можна канстатаваць і для Жодзіна, і для Барысава. Папулярнасць барысаўскага “Адзінства” не параўноўваецца з папулярнасцю выдання Барысаў-электронны, якое з’яўляецца адным з цытуемых інтрэрнэт-рэсурсаў Беларусі, на яго спасылаюцца шмат якія беларускія агенцтвы навін.
Але справа не ў тым, што грамадскія журналісты, якіх, па словах Лукашэнкі, могуць “ненавідзіць” чыноўнікі, прагнуць да прызнання. Мэта такіх сустрэч, прызначаных Прэзідэнтам напрыканцы года, было ў пабудоўлі дыялога паміж грамадскім сэктарам і ўладай, то чаго нам не стае ў кожным рэгіёне. Тое, што цяжка выканаць мясцовым дэпутатам. І ў гэтым, відавочна, прагрэс яшчэ далёка…
Юры Стручкоў










мне кажется. независимых журналистов чиновники не «ненавидят» и не «игнорируют». они их просто БОЯТСЯ.
а чаго баяцца?
Ну, потому что трУсы