Падарожнік са Смалявічаў Дзяніс Галушка алічбаваў свае экспедыцыі
Дзяніс Галушка пачаў займацца турызмам яшчэ са школы. Яго першымі натхняльнікам у гэтай справе ўсяго яго жыцця сталі выкладчык геаграфіі роднай 1-й школы (гімназіі) г.Смалявічы Валянціна Аляксееўна Крэйніна, настаўнікі Кленікскай школы Канстанцін Якімавіч і Вікторыя Аляксандраўна Юрчукі. Зараз Дзяніс ужо падарожнік з вялікім досведам: удзельнічаў у дзесятак паходаў на Каўказ, Алтай, у Крым і г.д., у некаторых з іх — як кіраўнік. А таксама удзельнік клубу «Грэнада» пры МТЗ. Удзельнік шматлікіх конкурсаў і фестываляў, засвоіў шмат якіх тэхнік турыстычнага спорта.
Дзяніс: «Я зразумеў, што маю вялічэзны патэнцыял і веды, якія мне хочацца распаўсюдзіць сярод такіх жа апантаных турызмам, як я. І лепшы сродак для гэтага — сеціва. Каля я дома, не ў паходах, то абавязкова выходжу ў Інтэрнет. Акрамя сайтаў і форумаў пра турыстычны спорт і інтэрнэт-магазіны я цікаўлюся навінамі і падзеямі ў родным горадзе. У гэтым мне дапамагае партал горада Смалявічы www.Smaliavichy.by. Я ўжо амаль што адчуваю сваю прыналежнасць да парталу: удзельнічаў у фотаконкурсе у 2009, мае фотарэпартажы публікуюцца на партале, пакідаю каментары і удзельнічаю ў размовах на форуме.
Таму з ідэяй стварэння свайго уласнага сайта, вядома, звярнуўся да каманды партала www.Smaliavichy.by. Добра, што нашыя думкі супалі, і атрымаўся Блог падарожніка Дзяніса Галушкі. Я б жадаў з дапамогай гэтага блога дзяліцца сваім досведам, знаходзіць сяброў і спадарожнікаў, вывучаць новые маршруты для паходаў. Далучайцеся!»
Блог будзе цікавы і прафесіяналам, і толькі пачынаючым. З рознымі фарматамі дадзеных: фота, мапы, відэа і інш. Вы не згубіце дарма час.
Усе — на denis.smaliavichy.by!









Dzianis, Malajca!