16 красавіка 2010


Музыка з Плісы Кастусь Герашчанка трапіў у складанку «Барды Свабоды»

kastusDVD-дыск «Барды Свабоды» — гэта зборнік гутарак і песень 50 ўдзельнікаў аднайменнай перадачы радыё Свабода. Цягам амаль двух гадоў кожны тыдзень на Радыё запісваліся барды, і вядомыя, раскручаныя, і зусім маладыя. З найлепшых іх твораў склалі дыск. У спіс бардаў Свабоды ўвайшоў таксама Кастусь Герашчанка з Плісы. На дыску прадстаўлена 5 яго песень і гутарка.

Калі Вы хочаце атрымаць дыск, пішыце на адрас Радыё Свабоды: Менск-5, Паштовая скрынка 111.
Аўтары ідэі самі ня верылі, што праект так раскруціцца. Бо ў Менску вельмі даўно — бадай, з канца 80-х, на вялікіх пляцоўках не адбываліся бардаўскія канцэрты. Беларускія аўтары выступалі больш па кватэрах і маленькіх клюбах. Але аказалася, што ў Беларусі столькі талентаў, ды такіх разнастайных, што жанр узбагаціўся новымі імёнамі, песьнямі!
Кіраўнік праекту Зьміцер Бартосік кажа: «Калі б мне гадоў 10-15 таму сказалі, што ў Беларусі будзе больш за сотню беларускамоўных бардаў, я б не паверыў. А калі мне сказалі, што 250 песень можна зьмясьціць на адну кружэлку, я б яшчэ больш зьдзівіўся».
Зьміцер Бартосік палічыў, што калі б сёньня ўсіх бардаў, якія выступілі за час праекту на Радыё Свабода, сабраць на адзін вялікі фэстываль, і кожнаму даць па 15 хвілін, то такі канцэрт доўжыўся б 30 гадзін безь перапынку.



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site