25 красавіка — выбар мясцовага самакіравання
25 красавіка адбудуцца выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання. Гэта першыя выбары пасля зменаў выбарчага заканадаўства ў бок лібералізацыі. Эксперты адзначаюць, што на практыцы працэсы перадвыбарнай гонкі не змяніліся: дэмакратычныя і праўласныя кандыдаты маюць няроўныя умовы для палітычнай канкурэнцыі.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў з’яўляюцца формай арганізацыі мясцовага самакіравання, сэнс якой складаецца ў магчымасць насельніцтва кантраляваць тых прадтаўнікоў улады і кіравання, з якімі яно больш за ўсіх узаемадзейнічае.
У Смалявіцкім раёне большасць акругоў безальтернатыўныя (як і па Беларусі). Мы прарангавалі кандыдатаў па іх кампетэнцыі (гл. малюнак): (1) прадстаўнікі ўлады, (2) ідэолагі, (3) кіраўнікі ці буйныя мэнэджэры дзяржпрадпрыемстваў, (4) загадчыкі ці намеснікі дзяржустаноў, (5) прадстаўнікі дзяржпрафсаюзаў, (6,7) — прадстаўнікі палітычных партыяў, (8) прыватныя арганізацыі, (9) простыя працоўныя, беспрацоўныя, пенсіянеры і інш. Пачынаючы с першай групы кампэтэнтнасць кандыдатаў як прадстаўнікоў мясцовага самакіравання павялічваецца - колер цямнее. Самая слабая кампэтэнцыя прадстаўляць інтарэсы простых жыхароў і кантраляваць мясцовую ўладу ў прастаўнікоў самой улады (19% адсоткаў); далей кіраўнікі і загадчыкі дзяржпрадпрыемстваў (28%) і ўстаноў (19%) наўрад ці пажадаюць згубіць сваю пасаду, ці каб з імі не працягнулі канракт з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Самыя кампэтэнтныя з’яўляюцца прадстаўнікі праватнай сферы: прыватныя кампаніі (3%) і простыя працоўныя жыхары ці безпрацоўныя (28%).
Як бачым, большасць кандыдатаў у Смалявіцкія раённыя саветы некампэтэнтыя, і існуе слабая вераготнасць, што яны на валанцёрскіх умовах змогуць прадстаўляць інтарэсы насельніцтва і кантраляваць уладу і кіраванне.
Што рабіць пры такім раскладзе?
- Калі не ісці на выбары 25 красавіка - нічога не зменіцца. Па заканадаўству зменшаны парог яўкі выбаршчыкаў, таму выбары ўсё роўна адбудуцца.
- Калі ісці і прагаласаваць супраць усіх ці супраць аднаго адзінага, то існуе вялікая вераготнасць падмены бюлетэня ці некарэктага падліку: у выбаркамах «свае» людзі, хто зацікаўлены ў добрых паказчыках фінальнага этапу выбараў.
- Калі ісці і прагаласаваць, а потым кантраляваць свайго дэпутата — тады сітуацыя можа змяніцца, тады магчымы паварат да таго, каб мясцовае самакіраванне існавала не толькі на паперы.











