7 Лютага 2010


Год якасці для Смалявічаў

Гэты год адміністрацыя А. Лукашэнка абвясціла як год якасці. Грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» ставіцца станоўчы да гэтай задачы і вырашыла таксама прысвяціць сваю дзейнасць у гэтым годзе прасоўванню якасці. Далучайцеся да нас, і мы прааналізуем, чыі ініцыятывы былі больш якаснымі: нашыя ці чыноўнікаў.

Якасць… Што гэта слова азначае для нашых людзей? Па выніках апытання гараджан па гарадскіх крамах, якасць абслугоўвання і якасць прадуктаў — самыя запатрабавальныя ўмовы для нашых людзей. Чаму ў прыватных крамах абслугоўванне лепш, чым у дзяржаўных? Адказ — рынак. Рынак і канкурэнцыя вядуць прыватны сектар да паляпшэння якасці і навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Рынак і якасць — гэта прыярытэты еўрапейскага грамадства, каштоўнасці якога для нас не чужыя, але і не свае. Усё ж мы абіраем еўрарамонт, валюту еўра і прагнем падарожнічаць па Еўропе. На выхаванне ў нашага грамадства еўрапейскіх каштоўнасцяў і будзе накіравана дзейнасць грамадскай ініцыятывы «За Новыя Смалявічы» у гэтым годзе, а менавіта:

1. Паважаць альтэрнатыўную інфармацыю. Мы будзем надалей падтрымліваць і развіваць партал горада Смалявічы www.Smaliavichy.by і газэту «Горад Наш», прасоўваць іх сярод смалявічан.

2. Умець абіраць, выхоўваць і абараняць сваю грамадзянскую пазіцыю.

3. Быць ініцыятыўнай і творчай асобай.

4. Любіць свой родны край і ганарыцца ім.

5. Цікавіцца гісторыяй свайго роднага краю. Бо без гісторыі няма будучага!

6. Змагацца за камфортнае жыццё і прыемнае асяроддзе.

7. Займацца ўласным бізнэсам.

і шмат іншых каштоўнасцяў, якія мы мусім развіваць, каб быць у адной сям’і з іншымі еўрапейскімі народамі, каб спыніць ізаляцыю, якая не прывядзе да поспеху нашую краіну ў часы глабалізацыі.

Будзьце разам з намі віртуальна ці ў думках, і тады мы мусім зрабіць наш горад лепш.

У год якасці змяніўся і наш слоган:

СМАЛЯВІЧЫ маюць будучыню, яле якую — ЗАЛЕЖЫЦЬ ад НАС з ВАМІ!

Гэта значыць што нашы дзеянні будуць больш рашучымі, а вынікі- больш якаснымі.

Далучайцеся!




Пакінуць адказ

Switch to our mobile site