17 лістапада 2009


У Смалявічах з’явіцца вуліца Аляксандраўская

pereimenovanie_ulitsУ сувязі з неабходнасцю найменавання новых вуліц у раёне, які праектуецца для індывідуальных забудоўляў горада, Смалявіцкі раёны Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

Вуліцы ў горадзе Смалявічы, якая змяшчаецца паралельна вуліцы Расветаўскай, прызначыць найменаванне «вулiца Вясенняя», паралельна вул. Вясенняй – «вулiца Кляновая», паралельна Кляновай – «вулiца Восеньская», паралельна Восеньскай  - «вулiца Калядная», паралельна Каляднай – «вулiца Слабадская», перпендыкулярна вуліцы Вясенняй – «вулiца Мыцішчынская», перпендыкулярна  вуліцы Вясенняй і паралельна вуліцы Мыцішчынская – «вулiца Аляксандраўская», а перпендыкулярна вуліцы Вясенняй и паралельна  Аляксандраўскай – «вулiца Фестывальная», і нарэшце – перпендыкулярна вуліцы Вясенняй и паралельна  Фестывальнай – «вулiца Кветкавая».

Вось так кветкі, клён, восень, вясна, Мыцішчы, фестываль і іншыя асобы натхнілі нашых дэпутатаў да назвы новых вуліц горада. У тым рэч, што вуліцы горада маюць сваю гісторыю. Найменаванне іх ці перайменаванне – гэта як інвестыцыі ў турыстычную прываблівасць. Чым больш вуліц з назвамі не абстрактнымі, а прысвечаныя якой асобе ці падзеі, тым багачэй успрымаецца гісторыя горада.

У нашым горадзе яшчэ шмат савецкіх назоваў: 50 год ВЛКСМ, 50 год Кастрычніка, 60 год Кастрычніка, Савецкія завулкі, Камуністычная і Камсамольская … І яшчэ шмат нашых землякоў, памяць якіх варта ўшанаваць, і паказаць прыналежнасць да Смалявіччыны: стваральнік Якуцкага слоўніка Эдуард Пякарскі, пісьменнік Мікола Нікановіч, міравы акадэмік Васіль Купрэвіч, фізік і даследчык космаса Гаўрыіл Ціхаў і іншыя (Падрабязней аб выбітных самлявічанах). Канешне, перайменаванне – працэс, які патрабуе дадатковыя грошы, але вось для назвы новых вуліц імёны нашых славутых землякоў маглі натхніць больш, чым абстрактныя паняцці, які не адлюстроўваюць адметнасць горада (акрамя назвы «Мыцішчынскай»).

Google Bookmarks Digg Yahoo My Web БобрДобр.ru Memori.ru

Спасылкі па тэме:






12 каментароў



Пакінуць адказ