«Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры!»
Завяршыўся фотаконкурс «Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры». Праз гэты фотаконкурс мы жадаем паказаць жыхарам і гасцям Смалявіцкага раёна ўсю прыгажосць Роднага Смалявіцкага краю на якую, нажаль, мы не звяртаем увагу ў штодзённым чалавечым жыцці! Але праз нашыя і вашыя фотаздымкі мы жадаем паказаць усім прыгажосць нашага краю!
Фотаконкурс «Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры!» праходзіў у тры тура:
I тур - першага лютага- 20 красавіка 2009, вынікі
II тур — першага траўня- 20 ліпеня 2009, вынікі
III тур — першага жніўня- 01 лістапада 2009, вынікі
Пасля кожнага з тураў былі абвешчаны пераможцы, аўтары лепшых фотаздымкаў, якія атрымалі каштоўныя падарункі ад партала www.Smaliavichy.by, а самі фотаздымкі папоўнілі фотагалерэю парталу, а таксама склалі каляндар на 2010 год.
Фотаздымкі першага тура









