27 Верасня 2009


Камандор навукі

pic4Слова ўзяў Якуб Колас. Зала сцішылася. Будзе гаварыць народны паэт, акадэмік, віцз-прэзідэнт Акадэміі навук. Ён адчуваў, што ад яго чакаюць не проста слова, а таямніцы, якая трывожыла ўсіх навукоўцаў. Колас аблакаціўся на трыбуну, абвёў позіркам залу: — Перад намі стаіць вельмі важнае пытанне, — сказаў ён, — выбары кіраўніка навуковага цэнтра нашай рэспублікі, выбары прэзідэнта акадэміі… Патрэбен дасведчаны чалавек і вучоны, які добра ведае ўмовы Беларусі. Таму я прапаную на гэты пост акадэміка, вучонага-біёлага Васіля Феафілавіча Купрэвіча!.. Зала заапладзіравала. Такая адкрытасць перад тайным галасаваннем была рэдкасцю, нечаканасцю для патрабавальнай публікі. У падтрымку кандыдатуры будучага прэзідэнта выступілі акадэмікі Кандрат Крапіва і М.Ф.Ярмоленка, першы сакратар ЦК КП(б)Б М.С.Патолічаў. Прэзідэнтам Акадзміі навук БССР Васіль Феафілавіч Купрэвіч быў выбраны аднагалосна. Яму ішоў пяцьдзесят пяты год. Стаяла зіма 1952 года…

З якой прыроднай крынічкі, з якога радаводу пачаўся Васіль Купрзвіч, слаўны беларус?

Нарадзіўся ў вёсцы Кальнікі, пад Смалявічамі, у хаце дзеда Лявона. А ў Сафіеўку, пад Оршу, бацька перавёз іх усіх, калі ўладкаваўся лесніком да графа. З таго часу і жылі ў той лясной хаціне.

Першай прыступкай у навуцы стала для Васіля, сына Тахвіля, сельскагаспадарчая школа ў мястэчку Смаляны пад Оршай.

Трэба адзначыць, што Васіль і ….. яго браты, удаўся ў бацьку. Рослы, магутны, моцны.

Калі Васіль зайшоў да ўпраўляючага школай надворнага саветніка Казлова, каб падаць заяву ў школу, той строга спытаў:

- Як прозвішча?

- Купрэйчык.

- Ты — Купрэйчык?.. — аж зняў акуляры ўпраўляючы. — Купрэйчык малы, як верабейчык… А ты?! Які ж ты Купрэйчык, ты — Купрэвіч!

Так і запісаў. І застаўся Васіль, сын лесніка Тахвіля, Купрэвічам. На гэта прозвішча атрымаў свой першы дакумент — атэстат школы.

Амаль усе тры гады вучобы выхаванцы сельскагаспадарчай школы працавалі у маёнтку памешчыка Хамянтоўскага. Касілі, арапі, жалі, даілі, саджалі, сталярнічалі, малацілі. Дзесяць гадзін «практыкі» у дзень!
У час такой навукі падлетак Васіль Купрэвіч багата чаму навучыўся. Прагна вывучаючы батаніку, заалогію, геаграфію, ён усё больш думаў адправіцца у кругасветнае падарожжа, як Чарлз Дарвін на караблі «Бігль».

І Васіль Купрэвіч пакіраваў у далекі і незнаёмы Пецярбург. Бацька адмовіўся праводзіць: «Калі такі разумны ды упарты, шукай таго мора сам». Яму крыўдна было: упёк за вучобу сына ў Смалянах столькі грошай, што можна было купіць і карову, і каня, і авечак з прыплодам.

Васіль ішоў пехатою да Оршы. Там знайшоў чыгуначны вакзал, падчапіўся на таварняк. Так і даехаў да сталіцы. На востраве Котлін, у Кранштаце, паступіў у школу юнгаў.

Юнга Купрэвіч чакаў жаданых падарожжаў па свеце. А лёс рыхтаваў яму новыя, нечаканыя для яго выпрабаванні. Ішоу 1914 год. Пачалася сусветная вайна. Матрос Балтыкі Васіль Купрэвіч запісаў у сваім дзённіку:

«Кранштат што вулей. Трывожна гудзяць сірэны. Ад пірсаў адчальваюць караблі. Бяруць кірунак у мора, у бездань. Ідуць матросы насустрач агню. На іх тварах — акамянеласць. Загадам па вучэбна-артылерыйскаму атраду мяне прызначылі на вучэбнае судна «Пётр Вялікі» у клас камандораў…

Дарвін вызначыў натуральны адбор у прыродзе. Значыць, у прыродзе — вайна, бязлітасная і смяртэльная. Кветкі, дрэвы, кусты — выжываюць мацнейшыя. Выбраннік прыроды — пераможца!

Няужо так павінна быць і сярод людзей?..»

Пазней Валянцін Пікуль згадає мужнага камандора Васіля Купрэвіча у сваім рамане «Маанзунд». У баях з нямецкім флотам удзельнічаў і эскадронны мінаносец «Самсон», на якім служыў артылерыстам Васіль Купрэвіч. Аднойчы паступіла каманда: «Самсону» тэрмінова ісці у Петраград на абарону з’езда Саветаў, якому ….

У Няву, следам за «Аурорай», увайшоў і мінаносец «Самсон». Камандор Васіль Купрэвіч накіраваў сваю гармату на Зімні палац. Але страляць не давялося, не было каманды.

Пасля, калі вярнуліся на базу ў Гельсінгфорс, Васіль Купрэвіч паступіў у Гельсінгфорскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. Разам з матроскімі вахтамі штурмаваў разумныя кніжкі. Чытаў да ачмурэння. Прагнуў авалодаць скарбамі чалавечай мудрасці. Жадаў разгадаць адвечныя тайны прыроды.
Правучыўся Васіль Купрэвіч ва універсітэце усяго некалькі месяцаў. У свеце было неспакойна. І на «Самсоне» — таксама. Давялося камандору Купрэвічу расчахляць свае плутонгі.

Германцы шчыльным кальцом падыходзілі да Гельсінгфорса. Караблі порта, гонар і слава Балтфлота, аказаліся пад смяртэльнай пагрозай. Два выхады былі: узарваць караблі, каб не дасталіся ворагу, альбо прарвацца у Кранштат праз ільды.

Пачаўся Лядовы паход для «Самсона», «Чарнаморца», «Камы», «Дзясны», «Барго», «Гаўрніла», «Азарда».

У адным з баёў Васіль Купрэвіч быў паранены. Шпіталь, гіпс, дактары і нястрымнае жаданне хадзіць па зямлі сваімі нагамі — усім гэтым быў напоўнены май 1918 года. Па начах усё часцей пачалі сніцца беларускія бярозы, шумныя грыбныя баравіны. Прачынаўся матрос Купрэвіч ад зязюльчынага кукавання, жаўруковай песні. Нібыта будзіла мама: «Уставай, сынок Васіль! Чаго ж дамоў не вяртаешся?» І ён вярнуўся у вёску Кальнікі, што пад Смалявічамі, легендарным чалавекам. Адкрывалася новае жыццё, якое трэба было пачынаць як бы спачатку.

Творчы шлях Васіля Феафілавіча, паў-чаты у Дзевінскай земскай школе, затым у Смалянах, на Балтыцы, быў прадоўжаны ў Ленінградзе. Там вучыўся і працаваў у Батанічным інстытуце, там жа абараняў і кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, і ужо адтуль вярнуўся на Беларусь і узначаліў Акадэмію навук.
Пра гады вучобы і працы В.Ф.Купрэвіча ў Ленінградзе можна пісаць асобную кніжку. Бо то былі не простыя гады: барацьба сапраўдных вучоных з лысенкаўшчынай, абарона ідэй акадэміка-генетыка Вавілова.
Сам Васіль Феафілавіч часта прызнаваўся, што з Ленінградам звязаны яго тры нараджэнні. У рэвалюцыю нарадзіўся як грамадзянін новай краіны, у Батанічным інстытуце — як вучоны-біёлаг, у вайну — як блакаднік.
Блакада па-руску («блокада») — блок ада. Клубок пекла. У гэтым страшным віры, у якім штохвілінна ішла барацьба паміж жыццём і смерцю, знаходзіўся і дактарант Васіль Феафілавіч Купрэвіч.

Цар Голад і царыца Смерць -стаўленнікі фашызму — панавалі у блакадным горадзе. У Купрэвіча была свая блакада. Ён — марак, а маракоў у армію не прызывалі, трымалі у рэзерве. У апалчэнне таксама не ўзялі. Палічылі неабходным пакінуць Купрэвіча ў Батанічным інстытуце. Сям’ю яго эвакуіравалі. А яму самому даручылі ратаваць раслінныя каштоўнасці Батанічнага сада.

Зіма пачалася рана, халодная і галодная. Варожыя снарады разбурылі багацейшую аранжарэ. Усе, хто застаўя ў інстытуце, пачалі ратаваць рэдкія віды раслін з усіх кантынентаў свету. У пакойчыку Купрэвіча пасяліліся «госці» з Мексікі.

Да таго ж Васіль Феафілавіч прадоўжыў працу над доктарскай дысертацыяй і абараніў яе 20 лістапада 1941 года. Гэга было тады, калі нормы на хлеб сталі самымі мізэрнымі за ўсю блакаду, а памёршых з голаду не ставала сіл хаваць на могілках. Іх складвалі ў драўляным клубе інстытута. Перасталі падаваць злектраэнергію. Не працавала цепласетка. Лютавалі марозы.

Уявім: у зацемненай чытальнай зале інстытуцкай бібліятэкі вокны замаскіраваны шчытамі, паміж імі і шклом — пясок. Гараць некалькі газовак. Бледныя і без таго людзі пры цьмяным асвятленні — як цені. У гэтых абставінах пачалося пасяджэнне вучонага савета інстытута. Вучоныя адзначалі рэдкіе спалучэнне ў Купрэвіча сістэматыка- міколага і фізі0лага-эксперыментара. Высока ацанілі яго дысертацыю «Фізіялогія хворай расліны у сувязі з агульным) пытаннямі паразітызму. Вы можаце ўявіць В.Ф.Купрэвіча, амаль двухметровага чалавека, мажнага і шыракаплечага, які ў блакаду важыў 48 кілаграмаў?.. Такім паўстаў перад камісіяй дысертант Купрэвіч.

Рыхтуючы дысертацыю, Васіль Феафілавіч прааналізаваў 178 навуковых прац айчынных і 554 працы замежных біёлагаў. Напісаў свае 22 навуковыя працы.

Выступілі прафесары Данілаў, Янішзускі, дырэктар інстытута Сакалоў, настаўнік Купрэвіча вядомы біёлаг Вальдэмар Генрыхавіч Траншэль.

Тайнае галасаванне пацвердзіла аднадушную думку вучоных аб дысертацыі В.Ф.Купрэвіча.

Так, на 152-гі дзень Вялікай Айчыннай вайны, 20 лістапада 1941 года, у сераду, Васіль Феафілавіч Купрэвіч стаў доктарам біялагічных навук. І гэта яго ўдзел у баях. Яго перамога!

Блакаднае радыё Ленінграда побач са звесткамі з фронту передало інфармацыю ў сто дваццаць пяць слоў аб бліскучай абароне доктарскай дысертацыі былым матросам рэвалюцыі беларусам Васілём Феафілавічам Купрэвічам.

Прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі Васіль Феафілавіч Купрэвіч быў семнаццаць гадоў. Чатыры разы яго выбіралі тайным галасаваннем. Чатыры разы вучоныя давяралі яму штурвал акадэміі.

Кажуць, ён быў добры, мяккі, паважлівы, душэўны і вельмі акуратны. Якасці прыстойныя, але ці не больш крутым, рззкім і катэгарычным павінен быць вялікі кіраунік? Купрэвіч разумеў гэта па-свойму: сапраўдная веліч кіраўніка вызначаецца найперш усебаковай адукаванасцю, высокай эрудыцыяй, культурай, інтэлігентнасцю і маральнай чысцінёй. З такімі чалавечымі якасцямі ішоў прззідэнт Купрэвіч насустрач усім праблемам, цяжкасцям. І перамагаў!

Ён вывеў Інстытут торфу, адну са старэйшых навуковых устаноў Беларусі, у лік самых перадавых у Саюзе. Стварыў лабараторыю глебавай энзімалогіі, школу матэматыкаў, якую ўзначаліў вядомы ў краіне доктар фізіка-матэматычных навук, франтавік Мікалай Паўлавіч Яругін.

Прззідэнт Купрэвіч ведаў, што матэматыка — барометр цывілізацыі. Без яе няма сучаснай навукі. Ён усяляк падтрымліваў намаганні М.П.Яругіна. І ў кароткі час у Беларусі быў створаны Інстытут матэматыкі. Увесь свет, не кажучы ўжо пра нашу краіну, уведаў таленавітых матэматыкаў з Беларусі акадэмікаў У.Платонава, Я.Барбашына, У.Крылова, Д.Супруненку, У.Спрынджука. Пятнаццаць аспірантаў накіраваў у вялікую навуку нястомны Мікалай Паўлавіч Яругін.

Падымаючы «на ногі» старыя акадэмічныя інстытуты — біялогіі, жывёлагадоўлі, меліярацыі, — прэзідэнт думаў аб новых кірунках навукі, якія б маглі ўзбагаціць і ўславіць Беларусь. Так у Мінск на працу былі запрошаны вядомы ф і з і к Барыс Іванавіч Сцяпанаў, генетык Мікалай Васільевіч Турбін.

За год праходзіла звыш дваццаці пасяджэнняў прэзідыума Акадэміі навук, на якіх разглядаліся важнейшыя праблемы жыцця: арганізацня Істытута машыназнаўства, раздзяленне Істытута фізікі і матэматыкі на дзве самастойныя ўстановы, выданне Энцыклапедыі БССР, стварэнне літаратурных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пачаліся інтэнсіўныя пошукі нафты і калійных солей на Беларусі. Распачалося будаўніцтва новых акадэмічных інстытутаў…

Не было, здаецца, лабараторыі, кабінете, дзе б не пабываў прэзідэнт. Не было чалавека ў акадэміі, з якім бы не сустрэўся і не пагутарыў Васіль Феафілавіч. З такім першасным набыткам ступіў у сваю высокую пасаду вядомы біёлаг Купрэвіч. Ён з асаблівай увагай паставіўся да свайго роднага Інстытута біялогіі. Там быў заменены кіраўнік, да навуковых прац прыцягнуты маладыя сілы. А сам Васіль Феафілавіч узначаліў….

«Эх, мець бы дзве галавы, — жадаў некалі Дарвін, — ды каб ніводнай не патрабаваўся сон!»

Пра гэта марыў і В.Ф.Купрэвіч. Задум і планаў, жаданняў і намераў меў не на адну галаву, не на адно жыццё.
Найперш яму хацелася завяршыць распачатыя яшчэ ў Ленінградзе навуковыя эксперыменты па вывучэнню глебы, адкрыць яе сакрэты, дапамагчы зялёным насельнікам, перш за усё іх культурным відам, расці на радасць і ўцеху людзям.

Буйное, шматгадовае даследаванне Купрэвіча па фізіялогіі хворай расліны адзначана спачатку вучонай ступенню кандыдата, а пазней — доктара біялагічных навук. I будучы акадэмікам, прэзідэнтам Акадэміі навук, Васіль Феафілавіч прадаўжаў свае навуковыя доследы. Ён праводзіў іх разам са сваімі аспірантамі, якія цяпер сталі прызнанымі вучонымі рэспублікі, — Таццянай Аляксееўнай Шчарбаковай, Эмай Пятроўнай Камаровай, Зояй Якаўлеўнай Сяровай, Галінай Іванаўнай Сяржанінай, Людмілай Мікалаеўнай Рэуцкай, Дзінай Канстанцінаўнай Гесь…

Некалькі гадоў падбіраўся Купрэвіч да завяршэння сваёй працы па ферментах глебы, якая стала яго навуковым апагеем і, на вялікі жаль, яго лебядзінай песняй. Кніжка «Глебавая энзімалогія», чацвёрты том навуковых прац Купрэвіча, якраз і дае адказ, якое адкрыццё зрабіў вучоны-біёлаг Васіль Феафілавіч Купрэвіч. Усе чатырыста старонак і уся тэхналогія даследаванняў чытаюцца лёгка, з цікавасцю. Дасціпныя чытачы заўсёды знойдуць там адказы на ўсе свае пытанні.

Дырэктар Інстытута фізіялогіі імя Ціміразева АН СССР акадэмік Андрэй Львовіч Курсанаў пісаў з Масквы Васілю Феафілавічу:

«Думаю, што гэта вельмі сучасны і прагрэсіўны падыход да вывучэння глебы. Ваша кніга робіць каштоўны ўклад у мадэрнізацню старога добрага глебазнаўства».

У Амерыцы Васіль Феафілавіч напісаў:
«Мы, калі гаварыць аб’ектыуна, знаходзімся на ўзроўні каменнага стагоддзя ў адносінах з глебай. Нашы продкі ў Вавілоне, Егіпце атрымлівалі ўраджаі сем-сто, сем-дзвесце, сем-трыста. А ў іх жа ніякай спецыяльнай тэхнікі не было. Патрэбны індывідуальны падыход да кожнай расліны і задавальненне ўсіх яе патрэб, тады мы таксама будзем атрымліваць высокія ўраджаі. І замест ста гектараў нам хопіць засеяць усяго дзесяць. Гэта далёкае будучае і далёкае мінулае. Тут шмат фантазіі, а ў гэтакі шлях ляжыць у той бок…»

- Мая глыбокая перакананасць у тым, што старасць — гэта захворванне. І яе трэба лячыць, як любое захворванне, — любіў паўтараць акадэмік В.Ф.Купрэвіч.

Ад слоў ён перайшоу да справы. Так, у Акадэміі навук Беларусі быў арганізаваны сектар геранталогіі, які і заняўся праблемамі даўгалецця.

Кажуць, што нават пра Муфасаіла, які пражыў, згодна з Бібліяй, 969 гадоу, у эпітафіі было напісана: «Заўчасна памёр». Але ж дзе тая маладзільная крьініца, якая б рабіла чалавека заўсёды бадзёрым, ахвочым да стваральнай працы?

Біелаг Купрэвіч заглыбіўся ў сутнасць праблемы, і усё больш пераконваўся, што адказы трэба шукаць у клетках, з якіх складаецца усё жывое на зямлі.

Аднаклеткавыя інфузорыі практычна бессмяротныя. Купрэвіч даводзіў, што мікраарганізмьі, якія ляжаць у солевых пластах сотні мільёнаў гадоў, ажываюць, калі трапляюць у спрыяльныя ўмовы. У чым жа сакрзт даўгалецця?

У адным са сваіх блакнотаў Купрэвіч запісаў цікавае паведамленне французскіх вучоных: «У цяжкай вадзе атамнага рэактара, пранізанай самым жорсткім выпраменьваннем, выдатна прыжыліся пэўныя віды бактэрый». Рукой Васіля Феафілавіча прыпісана: «Дык вось якія жывучыя прасцейшыя арганізмы. А што ж здараецца са складанымі шматклеткавымі арганізмамі? Чаму яны вымушаны старэць, а пасля і гінуць?»
У шасццізесятых гадах існавала каля двухсот гіпотэз, якія тлумачылі старанне. Сярод іх былі і такія: старанне ад прыходзячых на зямлю касмічных промняў, старанне — ад цяжкай вады, якую мы п’ём разам са звычайнай, парушаючы абмен рэчываў.

В.Ф.Купрэвіч пісаў: «Калі мы навучымся чытаць шыфр, запісанны ў малекулах ДНК, калі навучымся будаваць гэтыя малекулы па зараней зададзенаму плану, мы зможам уводзіць у арганізм такія малекулы ДНК, якія будуць выпрауляць памылкі, што пастаянна з’яўляюцца у арганізме. Трэба стварыць «вірус бяссмерця»! Толькі глыбока раскрыўшы прычыны старання, высветліўшы яго механізм, мы зможам перамагчы смерць».

Купрэвіч адчайна верыў, што, нарэшце  можна здабыць сапраўдны ген чалавевечага   даўгалецця.   Можна навучыцца кіраваць жыццём, ад чаго будзе залежаць існаванне сучаснай цывілізацыі.

3 добрым настроем сустрэў Васіль Феафілавіч 1969 год. У студзені, на агульным сходзе вучоных Акадэміі навук, яго пяты раз абралі прэзідзнтам. Яго намеснікам стаў малады акадэмік-фізік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч.

Рыхтаваліся адзначыць 40-годдзе акадэміі.

На пачатку сакавіка сабраўся Васіль Феафілавіч у Маскву, на агульны сход АН СССР.

Зайшоу ў сваю лабараторыю, сказаў жанчынам:

- Чакайце, 8 сакавіка вярнуся з падарункамі.

Жонку Веру Аляксандраўну прасіў не сумаваць:

- Вярнуся, вазьму адпачынак і паедзем куды-небудзь…

У звычайную камандзіроўку ехаў Купрэвіч. Як заўсёды, не браў камандзіровачных. Як заўсёды, не набіраў запасных кашуль. Па старой марской звычцы любіў сам мыць іх і прасаваць.

Дарога у Маскву аказалася апошняй…

Яму там зрабілася раптоўна вельмі блага. «Хуткая» завезла з гасцініцы ў крамлёускую бальніцу. Термінова зрабілі аперацыю.

Васіль Феафілавіч яшчэ паспеў патрымаць у руках газету, у якой паведамлялася, што яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Імя былога матроса Балтыкі, колішняга камандора «Самсона», прэзідэнта АН Беларусі носіць на сваім борце цеплаход «Акадэмік Купрэвіч». І ў навуцы ён быў і навекі застанецца камандорам. Бо што такое камандор? Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне. Купрэвіч жа заусёды быў рыцарам навукі і сваёй Айчыны, якую шчыра любіў.


Катэгорыя: Пра Смалявічы



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site