3 Верасня 2009


Грамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы»

logo_assГрамадская ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» была створана ў снежні 2005 года.

Людзі, якія стваралі ініцыятыву ставілі сваёй мэтаю абстрагавацца ад «вялікай» палітыкі і працаваць у сваім і на свой рэгіён. Ініцыятыва зрабіла спробу аб`яднаць вакол сябе тых жыхароў Смалявічаў, хто і надалей жадае тут жыць і працаваць.

У яе склад увайшлі прадстаўнікі Маладога Фронту, Партыіі БНФ, незалежных прафсаюзаў, прадстаўнікі Аляксандра Мілінкевіча з Руху «За Свабоду» і звычайныя жыхары раёна, незангажаваныя ніякімі палітычнымі рухамі, але жадаючыя зрабіць нешта карыснае для грамадства, для свайго горада і раёна.

Галоўнымі сваімі прыарытэтамі сябры Ініцыятывы вызначылі асветніцкую і адукацыйную дзейнасць. У сувязі з чым вядзецца праца па стварэнню інтэрнет-партала. Невялікім накладам выпускаецца бюлетэнь «Горад Наш».

Над усім гэтым у вольны ад асноўнай працы час працуюць радавыя Смалявічане.

Грамадская Ініцыятыва «За Новыя Смалявічы» заўжды радая бачыць у сваіх шэрагах новых людзей.

Калі вам неабыякава становішча ў Смалявічах — далучайцеся да нас!

Разам мы зможам зрабіць наш горад лепш!




2 каментара

  • кира says:

    Люди, вам 4 года!!!!! Поздравляю!!

  • jauhien says:

    Дзякуй, Кіра за віншаванне!
    Так, сапраўды, нашай ініцыятыве ўжо крыху больш за 4 гады! Не круглая дата, але ж значная!
    Ужо столькі часу мянула, а так мала зроблена…
    Будзем працаваць і надалей дзеля развіцця нашага горада і рэгіёна!
    Дзякуй за ВАШУЮ падтрымку!



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site