27 Верасня 2009


А лечыць i песціць роднае слова

pic3Падобныя святы у гімназіі — не рэдкасць. Уся справа у ініцьіятарах. Калі яны ёсць, то ка-рысных, запамінальньїх хвілін і настаунікам, і вучням выпадае шмат…

… практычнае увасабленне, дзякуючы ініцьіятьгунаму, творча працуючаму бібліятэкару гімназіі Алене Якаўлеўне Дзядкоўскай і настауніцы беларускай мовы і літаратурьі Ніне Іванаўне Шахмуць, якая адзінаццаты год сумяшчае выкладанне ў школе з працай у раённым цэнтры турызму і краязнаўства і зараз працуе там з вучнямі, якія наведваюць гурток «Юныя экскурсаводы». Усе юныя экскурсаводы — вучні Ніны Іванаўны ў гімназіі і члены гуртка ў раённым цэнтры турызму і краязнауства адначасова. У працэсе сваёй работы ў цэнтры турызму і краязнауства Ніна Іванаўна не абмяжоўвалася межамі раёна. Яна арганізоўвала паездкі з імі у розныя гістарычныя мясціны, знаёміла з помнікамі культуры і музе-ямі, разам з імі наведвала юбілейныя і творчыя вечарыны пісьменнікаў і паэтаў у Доме літаратара у Мінску. Што лепш можа даць поўнае уяўленне аб сваёй краіне! Гэтай настаўніцы зараз вельмі прыемна сустракаць сваіх былых вучняў-гурткоўцаў, якія таксама сталі выкладчыкамі-моваведамі ці прысвяцілі сябе нейкай іншай прафесіі, звязанай з беларускай філалогіяй, — Косцю Дзмітрыева, Кацю Гуртавую, Таню Логвінаву, Лёшу Чыкуна, Анжэліку Сульжыч, Юлю Дзягцяр і іншых. Яны засталіся для яе Кацямі, Танямі, Лёшамі..

Сучасныя гурткоўцы Ніны Іванаўны разам з вучнямі З-б класа таксама прынялі дзейсны ўдзел у падрыхтоўцы сцэнарыя мерапрыемства, прысвечанага беларускаму часопісу, і нават вядучыя праграмы былі з іх ліку — Дзіма Адамчык і Юля Васіленак. Далучыліся і бацькі аднаго з вучняу З-б класа—Генадзь Герасімавіч і Таісія Іванаўна Старчанкі. Музычнае афармленне мерапрыемства — іх праца. А распрацоўка яго сцэнарыя аказалася надзвычай лёгкай. Усё для яго — і песні, і сцэнкі, і вершы знайшліся на старонках «Вясёлкі». І нават танцы. «Полечку-трасуху», ноты і словы да якой змясціў часопіс, і спявалі, і танцавалі адначасова. Аказалася, што гэты часопіс, такі маляўнічы і вясёлы, можна не толькі чытаць, а і дастасаваць да школьнага жыцця. Знайшліся і яшчэ яго прыхільнікі з ліку дарослых — мясцовыя паэт Аляксандр Марозаў і кампазітар Іван Алешка, якія прысвяцілі часопісу песню: «Эх, «Вясёлачка-Вясёлка», ты заўжды смяешся звонка!». Вучні спявалі яе з такім імпэтам і задавальненнем!

Мерапрыемства ўключала ў сябе сустрэчу з галоўным рэдактарам «Вяселкі», пісьменнікам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Ліпскім і літаратурным рэдактарам — паэтам Уладзімірам Мазго. Іх з’яўленне перад вучнямі і выкладчыкамі на сцэне было надзвычай важным момантам. І не толькі таму, што рэдактар часопіса і знакамітьі паэт (памятаеце папулярную песню на яго словы «Хто на мора, хто на Вячу, ну а дачнікі — на дачу») чыталі свае творы, былі для вучняў даступнымі і цікавымі людзьмі.. Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі мае непасрэднае дачыненне да гімназіі праз сваю кнігу «Урокі Купрэвіча». Менавіта імя былога прззідзнта Акадэміі навук Васіля Феафілавіча Купрэвіча носіць гімназія. Якім выдатным чалавекам і вучоным быў Васіль Феафілавіч, можа расказаць у поўнай меры зараз толькі кніга Уладзіміра Ліпскага. У гэты дзень Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі і Уладзімір Мінавіч Мазго наведалі мемарыяльны музей Васіля Феафілавіча Купрэвіча, створаны у гімназіі. Экскурсаводамі іх сталі вучні, члены гуртка «Музейная справа» цэнтра турызму і краязнаўства, кіруе якім Людміла Аляксандраўна Лемеш.

Уладзімір Сцяпанавіч паведаміў, што ў наступным годзе, пачынаючы з першага нумара, у «Вясёлцы» будзе публікавацца яго аповесць для дзяцей «Купалаў вянок», прысвечаная юбілейнай даце з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі. Таму, параіў ён школьнікам, не выкідвайце ні першы, ні другі, ні наступ-ны нумар. Усе разам, у канцы года, яны прадставяць аповесць у поўным аб’ёме.

Раскажа Уладзімір Сцяпанавіч у аповесці і пра сваё адкрыццё — пра тое, што тры гады ранняга дзяцінства паэта прайшлі на Смалявіччыне, у вёсцы Юзафова.

Калі напрыканцы сустрэчы з пісьменнікамі ўдзельніца гуртка экскурсаводаў Віка Папковіч пранікнёна спявала песню «Белая Русь», нельга было не падумаць, што ў поўнай меры сваю радзіму можна любіць толькі ведаючы яе спаўна, уключаючы і матчыну мову. Нам непараўнана шмат дае руская мова для агульнага развіцця, не ведаць яе — гэта цяжкая страта, але лечыць і песціць найлепш роднае слова. Як паважаць і любіць яго на справе — наглядны прыклад стаўлення да яго у гімназіі.

Н. КАМШСКАЯ.


Катэгорыя: Пра Смалявічы



Пакінуць адказ

Switch to our mobile site