Інфармацыйныя прадукты ініцыятывы
Каляндарыкі «За гістарычныя Смалявічы!»
Налепкі «За новыя Смалявічы»
DVD дыскi з падборкай 9 дакументальных фільмаў аб недалёкім мінулым і сучасным Беларусі
Акцыя «Дзе святло?»
У акцыі прынялі ўдзел актывісты Моладзі Партыі БНФ, рух «Джынс За Свабоду», Малады Фронт і проста незаангажаваная моладзь горада Смалявічаў. Была выкладзена некалькі дзесяткаў свечак пытаннем: «Дзе Святло?». Колькасць удзельнікаў налічвала 60 чалавек. А разам з мінакамі было больш за 100 чалавек. Такім чынам, моладзь спрабаваў прыцягнуць увагу да праблемы цемры на вуліцах
Падрабязней >>
Улёткі «Што для Вас значыць Свабода?»
У восень 2006 года сябры Грамадскай Ініцыатывы «За Новыя Смалявічы» звярнуліся да да маладых жыхароў горада і раёна з пытаннямі: «Што такое свабода?», «Што для Вас азначае СВАБОДА?», «Які сэнс Вы ўкладаеце ў гэтае слова?».
Было апытана каля 500 маладых чалавек узростам ад 16 да 31 года, пераважную большасць склалі дзяўчынкі (магчыма, таму, што ў горадзе па статыстыцы дзяўчынак больш чым хлапцоў).
Вынікі апытання прадстаўлены 5 выразамі:
1. СВАБОДА – ГЭТА, КАЛІ НЕ ТРЭБА ІСЦІ Ў ВОЙСКА !
2. СВАБОДА – ГЭТА ЎСЁ!
3. СВАБОДА – ГЭТА, КАЛІ МОЖАШ ДАЗВОЛІЦЬ САБЕ ТОЕ, ЧАГО ЖАДАЕШ!
4. СВАБОДА – ГЭТА ТОЕ, ЧАГО МНЕ НЕ ХАПАЕ!
5. СВАБОДА – ГЭТА, КАЛІ ПА ТЭЛЕБАЧАННІ ЁСЦЬ ВЫБАР!
Падрабязней >>








